krupki.by

ru RU be BE en EN


Вінаград – першая з ягадных культур, плады якой людзі пачалі вырошчваць

Автор / Калейдоскоп / Понедельник, 24 февраля 2020 14:41 / Просмотров: 1125

Гутарка пойдзе пра вінаград. Гэта расліна – самая першая з усіх ягадных культур, плады якой людзі не проста збіралі ў дзікай прыродзе, але і самі пачалі яе вырошчваць.

Адбылося гэта вельмі даўно, яшчэ да з’яўлення самых старажытных цывілізацый – шумерскай і егіпецкай. А ўжо ў часы першых фараонаў па абодвух баках Ніла вінаграднікі размяшчаліся ад дэльты да самых парогаў. Шырокае распаўсюджанне культура вырошчвання вінаграду атрымала таксама ў Вавілоне, Фінікіі, Персідскай дзяржаве. У антычнай Грэцыі ён быў адной з галоўных сельскагаспадарчых культур, і там меліся ўжо разнастайныя яго гатункі.

У дзікай прыродзе шмат відаў вінаграду, але людзі акультурылі толькі адзін з іх. Гэты дзікі продак да нашага часу не захаваўся. Лічыцца, што рос ён па ўсім паўночным узбярэжжы Міжземнага мора, і арэал яго распаўсюджання даходзіў ажно да паўднёвага Каспію. Тут дзесьці яго і акультурылі ўпершыню.

Што ж уяўляе сабой вінаград?

Сцябло яго, тонкае і доўгае, называецца лазой, і, вядома ж, самастойна расці ўверх вінаград не можа. У прыродзе вінаградныя лозы чапляюцца за галінкі суседніх дрэў сваімі вусікамі. Такім жа чынам сярод дрэў яго і разводзілі першыя вінаградары. Цяпер жа для гэтай мэты выкарыстоўваюцца спецыяльныя канструкцыі. Часцей за ўсё гэта шпалеры – рад слупоў з нацягнутым паміж імі ў некалькі паралельных радоў дротам. Акрамя шпалераў могуць быць і іншыя канструкцыі – аркі, стэлажы, альтанкі. Абвітыя суцэльнай зялёнай сцяной вінаграду, яны выглядаюць вельмі эфектна, але больш падыходзяць для прысядзібных альбо дачных участкаў, чым для прамысловых вінаграднікаў.

Размнажаюць вінаград часцей за ўсё чаранкамі альбо адводкамі. Можна і насеннем, але тады чакаць ура­джаю давядзецца вельмі доўга. А гэты ўраджай – смачныя сакавітыя ягады, якія звісаюць вялікімі гронкамі. Колер ягад у розных гатункаў свой: зялёны, ружовы, чырвоны, жоўты, сіні і нават фіялетавы.

Наогул, гатункаў культурнага вінаграду больш за 10 тысяч, але ўсе іх можна падзяліць на чатыры вялікія групы. Ягады сталовых гатункаў, буйныя і салодкія, спажываюць у свежым выглядзе, а з ягад тэхнічных гатункаў часцей за ўсё выціскаюць сок. Гатункі без насення сушаць для атрымання разынак. У Беларусі больш вырошчваюць так званыя ўніверсальныя гатункі, якія і так спажываюць, і сок з іх ціснуць. Ягады іх не такія салодкія, як у сталовага вінаграду, ды затое маразоў яны не так баяцца.

У сярэдзіне ХІХ ст. у Еўропу з Амерыкі была выпадкова завезена філаксера – самая небяспечная для вінаграду хвароба. Якраз тады былі незваротна страчаны многія каштоўныя гатункі еўрапейскага вінаграду, якія так і не адрадзіліся. Іх проста пазней замянілі на іншыя з падобнымі якасцямі.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

8 июля состоится прямая телефонная линия с главным врачом Крупской ЦРБ

Во вторник, 8 июля, с 9.00 до 10.00 состоится прямая телефонная линия с главным врачом УЗ «Крупская ЦРБ» ЛЕОНОВИЧ Екатериной Михайловной.
Телефон 2-44-32.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.