krupki.by

ru RU be BE en EN


Як святкавалі Новы год нашы продкі?

Автор / Калейдоскоп / Суббота, 31 декабря 2022 12:11 / Просмотров: 1667

Новы год – першае свята ў каляндарным цыкле. Звычай адзначаць яго ўпершыню з’явіўся ў Месапатаміі прыкладна 25 стагоддзяў таму.

Сёння такая традыцыя існуе практычна ва ўсіх краінах свету. У розныя эпохі на тэрыторыі Беларусі мяняліся навагоднія абрады, рытуалы і персанажы.

У продкаў сучасных беларусаў пачатак новага года быў звязаны з днём вясновага раўнадзенства. Асоба жаданымі гасцямі ў кожнай сям’і ў гэты час былі валачобнікі.

Старажытны валачобны абрад пачаў знікаць з побыту нашых продкаў у Сярэднявеччы. Адбыліся змены і ў календары – пачатак новага года быў перанесены з вясны на зіму. Прыкладна з X стагоддзя практычна ва ўсёй Еўропе паступова замацоўваецца традыцыя пачынаць новы гадавы круг ад свята Раства.

Доўгі час у розных рэгіёнах Беларусі Новы год святкавалі ў розны час. На тэрыторыі, якая ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага, сустракаць новы год 1 студзеня пачалі з 1364 года. Ва ўсходняй частцы Беларусі з 1493 па 1700 год пачынаўся па візантыйскай царкоўнай традыцыі – 1 верасня. І толькі 20 снежня 1700 года выйшаў указ Пятра І аб святкаванні пачатку новага года 1 студзеня.

Святкаванне Новага года на 1 студзеня ўдала прыпала на перыяд калядак. Яго галоўнымі героямі сталі калядоўшчыкі. У іх песні патрапілі матывы навагодняга свята, пажадання гаспадарам багацця, здароўя, асабістага шчасця, вялікага ўраджаю, новых вяселляў («сынкоў жаніці, пасаг збіраці, дачок выдаваці…»). З зімовым Новым годам супала другая калядная куцця (багатая), калі на стол дазвалялася ставіць тлустую ежу і ўжываць усялякія прысмакі. Багаты стол быў звязаны са старажытнымі прыкметамі: у народзе меркавалі, «як сустрэнеш Новы год, так і будзеш жыць», значыць і на стале ўсяго павінна быць досыць.

Існаваў цікавы рытуал, які, як лічылася, садзейнічаў дабрабыту ў сям’і і ўзаемаразуменню паміж яе членамі. За 15 хвілін да заканчэння старога года ўся сям’я садзілася за святочны стол, каб падзякаваць мінуламу году і разам з тым пакінуць у ім усе праблемы, беды, хваробы. Старэйшы ў сям’і браў невялікую гліняную пасудзіну, напалову напоўненую вадой, і ставіў яе на сярэдзіну стала. Усе, хто прысутнічаў за сталом, працягвалі левую руку і роўна хвіліну трымалі яе над гэтай пасудзінай. Пры гэтым кожны з прысутных у думках аддаваў вадзе хваробы, страты, зайздрасць, неўраджай – гэта значыць усё тое, што яго ў першую чаргу не задавальняла ў мінулым годзе. Прычым калі ў сям’і былі немаўляты, то дарослыя садзілі іх да сябе на калені, бралі ручку і трымалі над вадой разам са сваёй. Роўна праз хвіліну той жа чалавек браў рытуальны посуд і выліваў ваду з усімі бедамі ў акно. Як толькі надыходзіла поўнач, той жа посуд зноў напаўняўся вадой да самага краю і ставіўся на стол. Цяпер усе прысутныя працягвалі над ім правую руку і пра сябе прагаворвалі пажаданні дабра, здароўя, поспехаў, удачы, сямейнага дабрабыту. Праз хвіліну рытуальную пасудзіну пускалі па кругу па сонцы і кожны выпіваў сваю «долю пажаданняў».

Магія першага дня, як любога пачатку, паслужыла асновай цэлага шэрагу прымет, забарон, правіл паводзін, якія адносяцца да Новага года. І сёння трэба аддаць усе пазыкі ў старым годзе, дараваць старыя крыўды, а на стол паставіць усё самае лепшае і смачнае, сабраць сваякоў і сяброў. Абавязкова з усімі трэба памірыцца і самому не трымаць крыўды.

З часам адбыліся змены і ў складзе навагодніх персанажаў. У XX стагоддзі ў Беларусі, як і ў большасці еўрапейскіх краін, галоўным героем стаў Дзед Мароз. Яго выява складалася стагоддзямі, і кожны народ уносіў у яго нешта сваё.

У беларускай міфалогіі ёсць персанаж, які моцна паўплываў на ўяўленне беларусаў аб тым, як выглядае навагодні дзед. Гэта старажытнае бажаство Зюзя, які з’яўляецца ўвасабленнем зімовай сцюжы. У народзе яго згадвалі ажно да XIX стагоддзя: «Зюзя на дварэ – куцця на стале». Паводле фальклорных сведчанняў, беларусы ўяўлялі сабе Зюзю сівым тоўстым дзедам, нізкага росту з калматай барадой.

Апроч міфалагічных, сярод продкаў у Дзеда Мароза ёсць і цалкам рэальны чалавек. У IV стагоддзі ў візантыйскім горадзе Міра жыў арцыбіскуп Мікалай. Па паданні, ён быў вельмі добры, не баяўся заступацца за пакрыўджаных, дапамагаў усім, хто жыве ў нястачы. Дзень свяціцеля і цудатворцы Мікалая, які святкуецца 19 снежня, адно з самых ушанаваных царкоўных свят. З зімовага Міколы пачыналася падрыхтоўка да калядных вячорак, прыходзіла адчуванне хуткага свята.

А яшчэ асобныя даследчыкі сцвярджаюць, што ў старыя часы ў некаторых рэгіёнах Беларусі падарункі раздаваў святы Васіль. Праваслаўнае свята Васілле прыпадала на 1 студзеня па старым стылі і было прысвечана памяці святога Васіля Вялікага, архіепіскапа Кесарыі Кападакійскай. І сёння ў беларускай вуснай народнай творчасці Васілле звязваецца з навагоднімі святамі.

На Новы год існавала шмат народных прыкмет: туманы на Васіля – будзе ўраджаю ўдвая; іней на Васіля – будзе саломы больш, чым зерня.

Навагоднія святы надышлі. Будзем верыць ва ўсё самае лепшае.

Автор

admin

admin

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

18 апреля "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 18 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.