У конкурснай праграме бралі ўдзел аматарскія калектывы з 23 рэгіёнаў Міншчыны.
Згодна з патрабаваннямі фестывалю, канкурсанты выконвалі на сцэне творчыя нумары. У ходзе выступленняў удзельнікі дэманстравалі свой талент і прафесіяналізм.
Пераможцы фестывалю атрымалі каштоўныя прызы і масу станоўчых эмоцый.
Падарункі для творчых калектываў Міншчыны падрыхтавала і інфармацыйнае агенцтва «Мінская праўда». А выбраць уладальніка тытула «Прыз глядацкіх сімпатый» прапануем нашым чытачам падчас анлайн-галасавання на сайце.
Аддаць голас за выступленне, якое найбольш кранула і прыйшлося даспадобы, а таксама атрымаць асалоду ад творчых знаходак землякоў, можна будзе з 8 па 9 снежня. Вынікі падвядуць 13 снежня.
Прагаласаваць за Крупскі раён можна тут