krupki.by

ru RU be BE en EN


Вялікая сіла народа... Яна праявілася з першых дзён вайны

Автор / Новости района / Среда, 22 июня 2022 15:57 / Просмотров: 837

22 чэрвеня меўся быць звычайным летнім выхадным. Хтосьці планаваў адпачынак, хтосьці падарожжа ці ў госці…

Але мірнае жыццё было вераломна зламана. Першыя дні вайны. Разгубленасць, страх, невядомасць… Людзі тады і ўявіць сабе не маглі, што іх чакаюць 1418 дзён і начэй пекла. Але грамадзяне адчувалі, што напаў моцны і жорсткі вораг, краіну чакаюць суровыя выпрабаванні.

Хутка яны стануць героямі і ахвярамі, салдатамі і бежанцамі, забітымі і параненымі, вязнямі і блакаднікамі, сіротамі, палоннымі і партызанамі… І ўрэшце рэшт вызваліцелямі і пераможцамі!

Словы «22 чэрвеня» не маюць патрэбы ў тлумачэнні. Упэўнена, што яны заўсёды будуць у нашай свядомасці напамінам пра жудасную трагедыю і, разам з тым, сімвалам бяспрыкладнай мужнасці і гераізму савецкага народа.

З першага дня вайны Беларусь стала арэнай найбуйнейшых бітваў. Першымі ўдар ворага прынялі пагранічнікі і перадавыя падраздзяленні войскаў прыкрыцця. Варожая авіяцыя бамбіла чыгуначныя вузлы, аэрадромы, а таксама Брэст, Гродна, Ваўкавыск, Баранавічы і іншыя беларускія гарады….

Выказаць словамі немагчыма, колькі выпакутавала наша беларуская зямля. Сэрца крывёй абліваецца, калі думаеш пра гэта, калі чытаеш, слухаеш, глядзіш дакументальныя кадры і кінахроніку. Але краіна выстаяла, годна прайшла праз усе выпрабаванні. І над гэтым не ўладны час. І сёння, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа, нашы думкі і пачуцці звернуты да тых, хто загінуў у бітве, закатаваны ў палоне, памёр ад голаду і пазбаўленняў на акупаваных тэрыторыях. Мы шануем ветэранаў-франтавікоў, працаўнікоў тылу, усіх, хто фактычна на мяжы выжывання добрасумленна працаваў, за іх мужнасць, стойкасць, гатоўнасць абараняць краіну любой цаной. За сілу духа. Так, Вялікая Айчынная паказала: сіла духа, любоў да Радзімы важныя для Перамогі не менш, чым сіла зброі. Вялікі народ не дазволіў фашысцкім ботам растаптаць родную зямлю.

Гістарычная памяць. Яна патрэбна нам усім, каб прыклады той вайны былі магутным падмуркам для таго, каб усе мы цанілі і бераглі мір. Для нашых дзяцей, для дзяцей нашых дзяцей…

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.