Вучні прайшлі пяць прыпынкаў: "Флэш-моб", "Музычны", "Тлумачым", "Думкі ў падарунак", "Крэатыў:плакат-малюнак".
На працягу гэтых конкурсаў каманды малявалі, тлумачылі значэнне незразумелых слоў, шукалі выказванні пра беларускую мову, чыталі па чарзе вершы, слухалі беларускія песні і ўзгадвалі каму належаць радкі. Кажная каманда атрымала дыплом і маленькія салодкія падарункі.