krupki.by

ru RU be BE en EN


За даследчую працу вучаніцы Халопеніцкай СШ атрымалі Дыплом 2-й ступені

Автор / Новости района / Четверг, 21 марта 2024 09:09 / Просмотров: 908

За даследчую працу вучаніцы Халопеніцкай СШ Паліна Нікіценка і Любоў Слабуха атрымалі Дыплом 2-й ступені.

Васьмікласніцы прымалі ўдзел у V вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!», што адбылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Юныя даследчыцы прадставілі працу «Душа зямлі маёй», у якой не толькі вызначылі асаблівасці гаворкі цэнтральнага рэгіёну Беларусі ў другой палове ХІХ ст. на прыкладзе свайго роднага мястэчка, але і склалі «Слоўнік мясцовай гаворкі жыхароў населенага пункта Халопенічы Крупскага раёна Мінскай вобласці».

– Няма другога шляху палюбіць роднае слова, родную зямлю, як звярнуцца да каранёў, – зазначае Паліна Нікіценка. – Такім глыбокім карэннем стала для нас вяртанне творчай спадчыны нашага земляка, вучонага, этнографа, фалькларыста Адама Ягоравіча Багдановіча. Знаёмства з халопеніцкай гаворкай перыяду другой паловы ХІХ ст. адбылося падчас апрацоўкі паданняў, якія былі занатаваныя ім ад сваёй бабулі Рузаліі Осьмак. Каштоўнасць матэрыялу заключаецца ў тым, што Адам Ягоравіч змог перадаць як асаблівасці вымаўлення, так і творчую манеру апавядальніка. Мы заўважылі, што мова гэтых фальклорных твораў адрозніваецца ад звыклых для нас слоў. Перад намі ўзнікла праблема: няведанне спадчыннага слова і няўменне растлумачыць значэнне некаторых слоў. Так нарадзілася думка зрабіць сапраўдную навуковую працу.

І такая праца атрымалася. Навукова-даследчы падыход да праб­лемы, неардынарнасць зместу і цікавы матэрыял не засталіся незаўважанымі.

Напрыклад, слова ўкленкліць азначае стаць на калені, высулу­піць – высунуць, стыркі – сутычкі, разгоўлятца – разыходзіцца, поўбосту – па свеце. Гэта словы нашых продкаў, мова роднага кутка на Крупшчыне. Гэта словы, якія адышлі ў нябыт і сталі таемнай гісторыяй і ў якіх вучні адчулі прыгажосць і адметнасць. Словы, якія далучылі да пошукава-даследчай дзейнасці, сталі сродкам увахо­джання ў свет народнай культуры і творчасці. Сваім даследаваннем вучні гавораць пра заклапоча­насць станам беларускай мовы, усё глыбей адчуваючы неабходнасць звароту да духоўнага вопыту і мудрасці, здабытых нашымі продкамі.

Наталля КУЛАГІНА,
настаўнік беларускай мовы
і літаратуры
Халопеніцкай СШ.
Фота аўтара.

Автор

admin

admin

Актуально

7 февраля "прямую линию" проведет замес­титель председателя райисполкома

В субботу, 7 февраля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет замес­титель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

5 февраля состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 5 февраля, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

29 января в Крупском сельиспол­коме прием граждан проведет начальник главного управления юстиции Миноблисполкома

В четверг, 29 января, с 13.00 до 14.00 в Крупском сельском испол­нительном комитете по адресу: аг. Худовцы, ул. Центральная, 14 личный прием граждан будет проводить начальник главного управления юстиции Минского облисполкома ПРАСКОВА Тамара Влади­мировна. Предварительная запись на прием будет осуществляться 26 января с 8.30 до 17.00  по телефону 2-77-47.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.