Няўмольна бяжыць час, і вось ужо 16 гадоў прайшло з таго часу.
Нам пашчасціла жыць у цудоўнай краіне, імя якой – Беларусь. Наша родная вёсачка Матошка – яе прыгожая часцінка. Гэта наша зямля, наша Радзіма, і толькі тут сэрцу па-сапраўднаму ўтульна, а думкам – хораша.
Заўсёды з вялікім нецярпеннем чакаем ліпень, каб сабрацца на чарговую сустрэчу. Яны ў нас вельмі цёплыя, і не хапае нават часу, каб нагаварыцца, распытаць пра тое-сёе. Заўсёды ўспамінаем тых, каго ўжо няма з намі.
Штогод на нашым свяце вёскі прысутнічае творчы калектыў з Ухвалы «Чарадзейка». Артысты ствараюць добры настрой, жыхары спяваюць разам з імі. Таму вельмі хочацца сказаць ім шчыры дзякуй за добрыя песні ад усіх удзельнікаў свята.
Нізкі паклон вам, людзі. Нізкі паклон табе, родная вёска Матошка.
Спытай мяне – і я скажу,
Чаму я вёскай даражу.
Радзімы нашае куток –
Вадзіцы чыстае глыток.
Як наталіцца той вадзіцай?
Стаць на хвілінку маладзіцай.
Убачыць вочы сваякоў,
Сказаць суседу: «Будзь здароў!»
На рэчцы рыбы налавіць
І ў марах да дзяцінства плыць.
Як нам вярнуць тыя часы?
Бацькоў святыя галасы….
Марыя ФЕДАРЦОВА (Глінская), ураджэнка Матошкі, жыхарка г. Мінска.