krupki.by

ru RU be BE en EN


Продкі пакінулі нам самабытную культуру і духоўныя каштоўнасці

Автор / Новости района / Четверг, 03 апреля 2025 08:29 / Просмотров: 328

Ад прадзедаў спакон вякоў… Так, як пісаў наш беларускі пясняр Янка Купала, нам засталася спадчына.

Напэўна, не часта сустрэнеш іншае такое паняцце, у якое ўкладзена так шмат сэнсаў – ад матэрыяльнага да духоўнага.

Гэта тое, што нам пакінулі продкі, з чым мы жывём зараз і што перададзім нашым дзецям. Для мяне гэта вялізны шлях, які прайшлі беларусы, праявіўшы свае лепшыя якасці і таленты, пераадолеўшы неймаверныя цяжкасці, не здра­дзіўшы сваім ідэалам. Гэта нашая гісторыя.

Цяпер мы жывём у цудоўнай краіне, свабоднай і незалежнай. Лічу, што самая галоўная наша спадчына – гэта мір. Ён дае нам магчымасць жыць і вучыцца, развіваць свае творчыя здольнасці, рабіць адкрыцці, працаваць і здзяй­сняць асабістыя дасягненні. Сёлета мы адзначым 80-годдзе Вялікай Перамогі. Гэтая дата яшчэ раз прымушае нас задумацца аб тым, якой страшнай цаной заваяваны мір і што трэба рабіць для таго, каб яго зберагчы. Памяць – гэта таксама спадчына, дзякуючы ёй беларусы працягваюць заставацца самімі сабой.

Продкі пакінулі нам самабытную культуру і духоўныя каштоўнасці. Гэта мова, кнігі, вусная народная творчасць, музыка, жывапіс, тэатр, кіно… Гэта крэпасці і замкі, палацава-паркавыя ансамблі і сядзібы, храмы і манастыры, старажытныя інжынерныя збудаванні, родныя мясціны знакамітых мастакоў, ­пісьменнікаў і вучоных.

Найбольш выдатныя для айчыннай і сусветнай культуры аб'екты ўключаны ў спісы сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: замкавы комплекс «Мір», архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы, геадэзічная Дуга Струвэ ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, наша знакамітая Белавежская пушча.

Спадчына – гэта ўнікальная прырода. Беларусь – край лясоў, азёр і балот, якія гэтак жа, як і іншыя нашы каштоўнасці, ахоўваюцца дзяржавай. Нездарма ж нашу краіну называюць лёгкімі Еўропы!

Захавальнікі спадчыны – музеі і бібліятэкі. Гэта тыя ўнікальныя мясціны, дзе можна ўбачыць і ­адчуць, якое вялікае багацце – культурнае, духоўнае, інтэлектуальнае – пакінулі для нас папярэднія пакаленні!

У нашай краіне створаны нацыянальныя паркі, запаведнікі і заказнікі, якія дазваляюць кожнаму атрымаць асалоду ад практычна некранутай рукамі чалавека прыроды і ўдыхнуць чыстае, свежае паветра. Прырода – гэта дар, і мы павінны яго захаваць і прымножыць для наступных пакаленняў.

Гэта калі разважаць пра спадчыну ўсяго народа. А ў прыватнасці свая спадчына ёсць у кожнага. Гэта тое, што дорага яго сэрцу, створана рукамі блізкіх людзей і прасякнута гісторыяй роду. Фотаздымкі, ­дакументы, малюнкі, рэліквіі, бабуліны абрусы і сурвэткі, звычаі і традыцыі…

Чаму гэта важна? Таму што менавіта праз гісторыю сям’і чалавек пачынае адчуваць сваю прыналежнасць да агульнай спадчыны роду, горада і краіны.

Сафія БАРАДАЎКА.

Автор

admin

admin

Актуально

8 июля состоится прямая телефонная линия с главным врачом Крупской ЦРБ

Во вторник, 8 июля, с 9.00 до 10.00 состоится прямая телефонная линия с главным врачом УЗ «Крупская ЦРБ» ЛЕОНОВИЧ Екатериной Михайловной.
Телефон 2-44-32.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.