У касцёле святога Юзафа г. Крупкі марозным днём для такіх людзей арганізавалі гарачы абед, прыгатаваны ксёндзам і прыхаджанамі.

– У святочныя дні асабліва адчуваецца сіла Божай любві, – кажа ксёндз Віталій Стрыга. – Дабрачынная акцыя нагадвае нам, што Бог прыйшоў да ўсіх людзей незалежна ад узросту і сацыяльнага становішча. Творца любіць нас, памятае пра нас і дапамагае нам. Вера без учынкаў – мёртвая. Безумоўна, добрыя справы трэба рабіць не толькі ў святочныя дні, але і кожны дзень на працягу нашага жыцця. Іісус сказаў: “Што зрабілі бліжняму, тое зрабілі і мне”. Кожны з нас можа стаць чалавекам, які нясе святло. А, значыць, нясе Іісуса ў свет.
Далучыўся да акцыі сацыяльны пункт Крупкі рэлігійнай арганізацыі “Дабрачынная каталіцкая рэлігійная місія Карытас Мінска-Магілёўскай архіепархіі”, перадаў у касцёл дабрачынныя наборы.


