У мерапрыемствах прынялі актыўны ўдзел вучні і настаўнікі школы. На перапынках гучалі беларускія песні ў выкананні вядомых беларускіх спевакоў. Выстава малюнкаў па старонках беларускага фальклору, акцыя «Жыві, мова! Размаўляем па-беларуску», віктарыны, конкурс эрудытаў, флэшмоб, літаратурна-музычная кампазіцыя. Усе мерапрыемствы на роднай мове. У час трыяды і вучні, і настаўнікі пераканаліся, што такія мерапрыемствы трэба праводзіць таму, што яны прывіваюць любоў да роднай мовы, да нацыянальных традыцый.