– Паляваць на птушак можна ў светлы час наступнымі спосабамі: з засады, з падыходу, з пад’езду з прымяненнем маламерных судоў (без рухавікоў або з выключанымі рухавікамі), – расказвае намеснік начальніка Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Сёмчанка. – Дазваляецца выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю і забяспечаныя шротам патроны, паляўнічых сабак усіх груп, за выключэннем ганчакоў і хартоў. Дапускаецца таксама бяззброевае паляванне з выкарыстаннем лоўчых птушак.
У працэсе палявання дапускаецца здабыча толькі тых звяроў і птушак, якія ўказаны ў паляўнічай пуцёўцы. Выключэнне складаюць некаторыя віды. Пры любым законным знаходжанні ў паляўнічых угоддзях дазволены таксама здабыча ваўка, лісіцы, янотападобнага сабакі, вароны шэрай, сарокі.
Асобна стаіць здабыча цецерука. Паляваць можна на птушак любога полу і ўзросту, акрамя старак – самак, якія водзяць вывадак маладых птушак, – і толькі ў светлы час сутак. На паляванне з сабой дазволена ўзяць паляўнічых сабак – выжлаў, спаніэляў, ратрывераў.
Дзяржінспекцыя папярэджвае, што ў адпаведнасці з артыкулам 15.37 КоАП Беларусі парушэнне правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання нясе накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй зброі. Так што, будьце ўважлівымі, паляўнічыя, і ні пуха вам, ні пяра!