krupki.by

ru RU be BE en EN

Мастацкія работы крупчан накіраваны на конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка»



Мастацкія работы крупчан накіраваны на конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка»

Автор / Общество / Понедельник, 23 ноября 2020 14:49 / Просмотров: 1683

Зараз ідзе абласны этап конкурса дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка», куды і адправілася 21 кампазіцыя ад нашага раёна. Мы пабывалі ў Цэнтры дзіцячай творчасці, дзе як раз была разгорнута выстава, паглядзелі на ўсе работы, а іх было больш за 70, і асобна на тыя, што вызначаны лепшымі.

– «Калядная зорка» – адзін з самых значных конкурсаў для юных майстроў і мастакоў, – зазначыла дырэктар ЦДТ Вераніка Сяліцкая. – Усе работы вельмі цікавыя, відаць, што дзеці і педагогі ўстаноў адукацыі стараліся, за што ім вялікі дзякуй. Многія будуць адзначаны на раённым этапе. Трэба сказаць, што статус конкурсу сведчыць, што на перамогу на вобласці могуць прэтэндаваць работы найвышэйшага ўзроўню выканання. Зыходзячы з гэтага мы вырашылі ў асноўным накіраваць работы гурткоўцаў ЦДТ – у нас у гэтай справе больш вопыту. З устаноў адукацыі выбралі работу «Сімвал года» з Худавецкай СШ. Дарэчы, яны малайцы – штогод прысылаюць на конкурс цікавыя вязаныя цацкі, якія заўсёды займаюць месцы.

Скажу я вам, ад выставы было цяжка адвесці вачэй. Як распавяла Вераніка Сяліцкая, у конкурсных кампазіцыях вітаецца выкарыстанне розных відаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. І нашыя майстры пастараліся прадставіць самы шырокі спектр. Гэта жывапіс поўсцю, качанне поўсцю па мокраму, роспіс па дрэве на берасце, джутавая філігрань, саломапляценне, пляценне з лазы, вязанне, дэкупаж, вышыўка бісерам, ніткамі і нават аплікацыя з макаронаў і мешкавіны. Як бачым, не толькі тэхнікі розныя, але і багата матэрыялаў, у тым ліку народных, што таксама вельмі вітае журы.

– І больш таго, – працягвае Вераніка Сяліцкая, – мы прадставілі работы ў вялікай разнастайнасці намінацый, каб паказаць усе грані таленту нашых педагогаў і выхаванцаў. Гэта «Зімовыя святы Беларусі», «Сувенір-падарунак», «Навагодняя ялінка», «Навагодні персанаж», «Ёлачная цацка», «Беларуская зіма».

Уражваюць усе без выключэння работы. Відаць, што выкананы яны па-майстэрску, з любоўю і вялікай фантазіяй. Пажадаем поспеху не толькі на абласным, але і на рэспубліканскім этапе конкурсу, яны гэтага сапраўды заслугоўваюць!

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.