Ад свайго імя і ад імя нашых вернікаў скіроўваю самыя сардэчныя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым і Новым 2021 годам. Вось маё пажаданне: каб кожны ваш дзень быў Божым нараджэннем.
І гэта магчыма з Божай ласкай. Святая Маці Тэрэза з Калькуты казала, што Божае Нараджэнне прыходзіць кожны раз, калі мы шчыра ўсміхаемся бліжняму; кожны раз, калі маўчым, каб выслухаць іншага; кожны раз, калі прызнаём нашыя памылкі; кожны раз, калі прабачаем, калі ўстаем на абарону слабейшых, калі дапамагаем церпячым, кожны раз, калі дазваляем Богу нарадзіцца ў нашых сэрцах, каб праз нас Ён любіў тых, хто знаходзіцца побач. Няхай радасць і супакой нашага Збаўцы заўсёды
ззяюць у вашых вачах, як сведкі Божага Нараджэння, Божай любові. Жадаю благаслаўлёных і радасных святаў!
Ксёндз Віталій СТРЫГА, пробашч касцёла імя Святога Юзафа ў Крупках.
Урачыстая літургія: 24.12.2020 у 21.00 25.12.2020 у 10.00 – святая імша (уваход у масках).