krupki.by

ru RU be BE en EN

Незалежнасць – гэта магчымасць самім пісаць сцэнар свайго жыцця



Незалежнасць – гэта магчымасць самім пісаць сцэнар свайго жыцця

Автор / Общество / Пятница, 02 июля 2021 11:30 / Просмотров: 1500

3 ліпеня наша краіна ўрачыста адзначыць Дзень Незалежнасці. Менавіта ў гэты дзень у 1944 годзе ў выніку бліскучай аперацыі пры ўзаемадзеянні 1-га і 3-га Беларускіх франтоў сталіца нашай Радзімы, горад Мінск, быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Думкамі звяртаючыся да тых далёкіх падзей, мы зноўку перажываем боль і трагедыю, ушаноўваем герояў, абараніўшых нашу зямлю. Чым глыбей мы ведаем, тым больш відавочная выснова: перамагчы ў такой жорсткай сутычцы мог толькі народ, аб’яднаны адзінымі думкамі – не даць захопнікам стаць гаспадарамі на роднай зямлі, адстаяць сваё права на незалежнасць.

Гісторыя навучыла нас многаму, і зразумела адно, што будучыня Беларусі ў згуртаванасці народа і нацыянальным адзінстве.

Дзень Незалежнасці па праву лічыцца галоўным святам краіны, у якой мы жывём. Яе поспех і рух наперад магчымы толькі пры ўзаемапаразуменні ў грамадстве, дзе людзі ўмеюць аб’яднацца дзеля заўтрашняга дня.

Неяк сустрэла выраз, што за мір трэба змагацца ў мірны час. І сапраўды, гэта так. Гады незалежнасці навучылі нас пераадольваць перашкоды і годна адказваць на пагрозы. І зараз, калі краіна праходзіць сур’ёзныя выпрабаванні, нам як ніколі патрэбна кансалідацыя, каб і надалей будаваць сваю дзяржаўнасць па сваім меркаванні, самім пісаць сцэнар уласнага жыцця.

У Дзень Незалежнасці, як правіла, праводзіцца шмат мерапрыемстваў. Гледзячы, як людзі радуюцца, як віншуюць адзін аднаго, бачыш усю прыгажосць, шчырасць, магутнасць краіны і адчуваеш сябе ў сваёй сям’і, дома, утульна і бяспечна. Гэта свята грамадзянскага міру і добрай згоды ўсіх людзей.

Незалежнасць краіны – гэта клопат кожнага з нас, калі мы жадаем жыць на сваёй зямлі па сваіх законах і традыцыях, у міры, спакоі і дабрабыце. Наўрад ці хто хоча іншага. А што для гэтага трэба? Проста любіць сваю краіну і рабіць усё для таго, каб кожны наступны дзень быў лепшым за папярэдні, бо ніхто за нас гэтага не зробіць. Разам мы – гарантыя ўпэўненага будучага нашай Беларусі.

Няхай жа шчасціць кожнаму з нас, а свята натхняе на новыя добрыя справы і дасягненні!

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

7 февраля "прямую линию" проведет замес­титель председателя райисполкома

В субботу, 7 февраля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет замес­титель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

5 февраля состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 5 февраля, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

29 января в Крупском сельиспол­коме прием граждан проведет начальник главного управления юстиции Миноблисполкома

В четверг, 29 января, с 13.00 до 14.00 в Крупском сельском испол­нительном комитете по адресу: аг. Худовцы, ул. Центральная, 14 личный прием граждан будет проводить начальник главного управления юстиции Минского облисполкома ПРАСКОВА Тамара Влади­мировна. Предварительная запись на прием будет осуществляться 26 января с 8.30 до 17.00  по телефону 2-77-47.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.