krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупскі Дом рамёстваў запрашае ў край майстэрства дзяцей і моладзь



Крупскі Дом рамёстваў запрашае ў край майстэрства дзяцей і моладзь

Автор / Общество / Суббота, 11 декабря 2021 10:02 / Просмотров: 1534

Вырабы з саломкі, воўны, бісеру, народныя лялькі, тканыя паясы, дываны, вышыванкі – у край майстэрства запрашае Крупскі Дом рамёстваў.

Менавіта тут захоўваюцца лепшыя здабыткі народных рамёстваў і перадаюцца падрастаючаму пакаленню. Мы пабывалі там падчас правядзення экскурсіі для школьнікаў. Кіраўнік клуба майстроў «Таленты Крупшчыны» Вольга Северына сустракала гасцей у народным адзенні і саламяным какошніку па беларускаму звычаю – хлебам-соллю. Як увішная гаспадыня, яна запрасіла гасцей у майстэрні. Расказала, чаму можна навучыцца ў гуртках, пра тэхніку выканання вырабаў. Затым прапанавала паўдзельні­чаць у майстар-класах, якія правялі Ніна Цэхавая і Лідзія Свяцкая. Дзеці мелі магчымасць далучыцца да чароўнага свету майстэрства.

– Неяк прыйшла на экскурсію ў Дом рамёстваў, – расказвае крупчанка Наталля Барадуніна. – Аказалася, што гэта сапраўдны «Дом цудаў» – так мяне ўразілі вырабы майстроў. Расказала дома. На наступны дзень прывяла дзевяцігадовую дачку Дашу на майстар-клас. Яна паспрабавала плесці з саломкі. І што вы думаеце? У яе адразу ўсё атрымалася.

– І цяпер я наведваю гурток па саломапляценню, – уступае ў размову Даша. – Зрабіла зубатку. Яна служыць упрыгож­ваннем для саламяных ваз, капелюшоў. Планую сплесці жывёл. Хоць гэта і працаёмкая работа, але вельмі займальная. Калі пачынаеш плесці, ужо не можаш адарвацца, пакуль не скончыш. Мне вельмі падабаюцца шкатулкі, упрыгожванні. Усе свае выра­бы буду калекцыяніраваць, а таксама да­рыць родным людзям.

 

Каб падзяліцца ўражаннямі і пагутарыць, усе сабраліся ля печы за сталом, на якім ужо стаялі нагрэты чайнік і салодкія прысмакі.

– У Доме рамёстваў я ўпершыню, – дзеліцца сямікласніца Дар’я Сідарава. – Не раз бачыла на розных выставах і ў крамах саламяныя сувеніры, але ні разу не задумвалася, як гэта робіцца. Аказваецца, даволі цікавы занятак. Упэўнілася ў гэтым падчас майстар-класа.

– Мяне ўразіў ткацкі станок, – кажа дзевяцікласнік Саша Струпінскі. – Пра яго я чуў неаднаразова, чытаў у гістарычных кнігах. Вольга Іванаўна так умела з ім упраўлялася, што на нейкі момант здалося, што мы трапілі на машыне часу ў мінулае. Інтэр’ер, прылады, рушнікі – усё, як у нашых продкаў.

Напрыканцы Вольга Северына падаравала гасцям памятныя сувеніры і запрасіла да сумесных творчых дзеянняў:

– Дзверы нашага Дома рамёстваў шырока адчынены для прыхільнікаў народнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Іна ГАРА.

Фота Аляксандра БУДЗЬКО.

Автор

admin

admin

Актуально

8 июля состоится прямая телефонная линия с главным врачом Крупской ЦРБ

Во вторник, 8 июля, с 9.00 до 10.00 состоится прямая телефонная линия с главным врачом УЗ «Крупская ЦРБ» ЛЕОНОВИЧ Екатериной Михайловной.
Телефон 2-44-32.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.