krupki.by

ru RU be BE en EN

Партызаны мужна змагаліся з ворагам, іх рашучыя дзеянні наводзілі на захопнікаў страх



Партызаны мужна змагаліся з ворагам, іх рашучыя дзеянні наводзілі на захопнікаў страх

Автор / Общество / Четверг, 22 июня 2023 08:22 / Просмотров: 636

Атрад «Гвардзеец» у гады Вялікай Айчыннай вайны быў адзіным партызанскім фарміраваннем, месцам дыслакацыі якога і зонай баявых дзеянняў Цэнтральны штаб партызанскага руху вызначыў менавіта Крупскі раён.

У свой час аўтару артыкула пашчасціла асабіста мець зносіны з актыўнымі дзеячамі партызанскага руху на Крупшчыне, у тым ліку былым камісарам атрада «Гвардзеец», затым брыгады імя Панамарэнка І.Ф. Ісачанкам, былымі камандзірамі падрыўных груп гэтага атрада Буевічам, Падалінскім і інш. Іх успаміны, а таксама дакументы Нацыянальнага архіва Рэспуб­лікі Беларусь ляглі ў аснову публікацыі. Матэрыял, які прапануецца чытачам, у асноўным эксклюзіўны.

«Гвардзеец», хаця і абапіраўся на падтрымку мясцовых жыхароў, складаўся ў пачатковы перыяд з ліку падрыхтаваных за лініяй фронту дэсантнікаў і накіраваных у тыл ворага менавіта ў Крупскі раён. Іх было ў 1942 годзе ўсяго каля 40 чалавек, да пачатку ж 1944 года атрад галоўным чынам за лік мясцовых патрыётаў павялічыўся больш чым у 6 разоў. У ліпені 1944 года, на момант вызвалення ад акупантаў, яго колькасць была большай за першапачатковую амаль у 9 разоў. Пры гэтым трэба звярнуць увагу на тое, што, у адрозненні ад другіх, больш мабільных партызанскіх фарміраванняў, «Гвардзеец» з 1942 года і да канца акупацыі дзейнічаў у асноўным на тэрыторыі Крупскага раёна. Ён быў прызначаны для партызанскіх дзеянняў яшчэ перад дэсантаваннем за лінію фронту. Каб у чытачоў не склалася ўражанне, што супраціўленне ў асноўным ажыццяўлялася толькі імі, адзначым, што ў той час на тэрыторыі раёна дзейнічалі некалькі партызанскіх атрадаў і брыгад, але не на пастаяннай аснове, а таксама спынімся на дзейнасці мясцовых патрыётаў-партызан, якія складалі асноўную частку партызанскіх фарміраванняў. Пасланцы «Вялікай зямлі» і мясцовыя патрыёты дзейнічалі супраць агульнага ворага адзі­ным фронтам. Дыверсанты мелі сувязь з «Вялікай зямлёй», штабам партызанскага руху, які размяшчаўся недалёка ад Масквы, праз радыстаў падтрымлівалі сувязь з цэнтрам, каардынавалі дастаўку паветраным шляхам узбраення, медыкаментаў, узрыўчаткі, перадавалі разведданныя, мелі ваенную падрыхтоўку. Мясцовыя ж патрыёты добра ведалі мясцовасць, мелі сувязь з насельніцтвам, свой «рэзерв» у вёсках, але ім падчас не хапала ведання ваеннай справы. Таму аб’яднанне іх вакол дыверсійных груп было заканамернай з’явай.

Дэсантнікаў, як ужо адзначалася вышэй, было каля 40 чалавек. Як адзначыў у сваіх успамінах Р.А. Буевіч, большасць загінула падчас баёў з гітлераўцамі, пры выкананні баявых заданняў, у жывых засталося толькі 18 чалавек. Адметна ж тое, што значная частка дажыўшых да перамогі членаў дыверсійнай групы затым, у мірны час, выбралі пастаянным месцам Крупскі раён. У тым ліку і Ісачанка І.Ф.

У 1942 годзе Цэнтральны штаб партызанскага руху пасля адпаведнай падрыхтоўкі накіраваў яго ў тыл ворага, як адзначалася ва ўзнагародным лісце «в должности комиссара отряда». У пачатку 1944 года, калі атрад увайшоў у склад партызанскай брыгады імя Панамарэнкі і да ліпеня 1944 года, да канца акупацыі, Іван Фёдаравіч быў камісарам брыгады. Тады ён адначасова выконваў абавязкі сакратара Крупскага падпольнага райкама партыі, пры гэтым асабіста ўдзельнічаў у баявых аперацыях па разгрому нямецкіх гарнізонаў у вёсках Красналукі, Дубавое, непасрэдна кіраваў 49 засадамі.

Пасля вызвалення Ісачанка так і застаўся сакратаром Крупскага райкама партыі, затым працаваў на іншых пасадах, актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці раёна. Ён узнагаро­джаны ордэнам Айчыннай вайны пе­ршай ступені, медалём «Партызану Айчыннай вайны першай ступені», быў прадстаўлены да ордэна Баявога Чырвонага Сцяга. Пасля вайны за сваю працу ўзнагароджаны ўжо мірным медалём «За працоўную адзнаку».

Таксама актыўным дзеячам гаспадарчага і культурнага жыцця раёна пасля вайны быў Рыгор Антонавіч Буевіч, былы камандзір падрыўнікоў, адначасова член бюро Крупскага падпольнага райкама партыі. За сваю баявую дзейнасць ён быў прадстаўлены да ўзнагароджвання ордэнам Леніна, які па значнасці амаль раўняўся са званнем Героя Савецкага Саюза. Вось што адзначалася ў яго баявой характарыстыцы. «Находясь с 20 июня в тылу врага в составе отряда «Гвардеец» в должности парторга и члена Крупского подпольного райкома партии, ежедневно и повсеместно проводил политико-массовую работу среди населения. За время пребывания в отряде имеет на своем счету 2 спущенных вражеских эшелона… Участвовал в разгроме вражеского гарнизона в Краснолуках, при этом лично уничтожил 3 немецких солдат и забросал гранатами дзот противника». Пры гэтым ва ўзнагародным лісце было адзначана, што ў выніку крушэння двух эшалонаў было знішчана 25 аўтамашын, 33 вагоны з баепрыпасамі і ваенным снаражэннем, забіта альбо паранена больш за 100 нямецкіх салдат і афіцэраў. Іншымі словамі, па сваёй значнасці гэтыя дыверсіі магчыма прыраўнаць да выйгранага бою супраць цэлай нямецкай часці. Праўда, трэба пры гэтым адзначыць, што па нейкіх прычынах ён атрымаў не ордэн Леніна, а ордэн Чырвонага Сцяга, трэці па значнасці ва ўмоўнай градацыі ордэнаў. Ураджэнец Крупшчыны, у гады вайны ён абараняў не толькі сваю краіну, але і ў літаральным сэнсе сваю малую Радзіму, родны пасёлак Крупкі, у якім жыў да вайны і пасля Перамогі, працаваў да выхаду на заслужаны адпачынак. Яго мірная праца адзначана Граматай Вярхоўнага Савета Беларусі.

Віцебчанін Нікіфараў Дзмітрый Архіпавіч у гады вайны ўдзельнічаў у абароне Масквы. У 1942 годзе ён быў адазваны з фронту і пасля спецыяльнай падрыхтоўкі пад Масквой у складзе дыверсійнай групы «Гвардзеец» накіраваны за лінію фронту. Быў камандзірам узвода, удзельнічаў у баях з акупантамі, дыверсіях на чыгунцы. За ўдзел у барацьбе з гітлераўцамі ўзнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга, медалём «Партызану Айчыннай вайны першай ступені». Пасля вайны жыў у ­Худаўцах, працаваў на цагельным заводзе.

Украінец Згуроўскі Пётр Емяльянавіч хутка пасля накіравання з дыверсійнай групай на месца дыслакацыі ў Крупскі раён таксама ўдзельнічаў у многіх баявых аперацыях. Напрыклад, ужо праз кароткі час пасля прыбыцця ў раён баявых дзеянняў ён прыняў удзел у разгроме нямецкага гарнізона ў вёсцы Брусы ў суседнім Барысаўскім раёне. Падчас бою ён першым уварваўся ў дом, у якім заселі нямецкія лётчыкі. Аднаго ён застрэліў, астатнія 3 здаліся ў палон. З цягам часу Згуроўскі быў вылучаны на пасаду камандзіра ўзвода атрада. Пасля вайны ён увесь час працаваў на Бобрскім лесазаводзе. У мірны час да баявой узнагароды – медаля «Партызану Айчын­най вайны першай ступені» – дабавіліся дзве мірныя: ордэн «Знак Пашаны» і медаль «За працоўную адзнаку».

Гамяльчанін Гейхман Алег Лазаравіч, былы сакратар камсамольскай арганізацыі атрада «Гвардзеец», не толькі словам, але і справай вёў за сабой моладзь. Працуючы начальнікам боезабяспячэння атрада, ён удзельнічаў у дыверсіях на чыгунцы, двойчы – у засадах. За баявую дзейнасць ён быў узнагароджаны медалём «Партызану Айчыннай вайны» другой ступені. Пасля вайны ён застаўся ў Крупках, быў прадстаўніком самай мірнай прафесіі: працаваў дырэктарам Дома культуры, інспектарам у раённым аддзеле народнай адукацыі, да выхаду на заслужаны адпачынак настаўнічаў у Крупскай СШ № 1.

Парторг атрада, віцябчанін Коршун Фёдар Рыгоравіч, у гады вайны – камандзір аддзялення, сакратар партыйнай арганізацыі атрада «Гвардзеец», палітрук роты, удзельнічаў у разгроме гарнізонаў у Красналуках, Зачысці, Барані, Жыцькаве Барысаўскага, Дубавом, Восаве, Чырвонай Слабадзе Крупскага раёнаў. Як адзначалася ва ўзнагародым лісце «на личном счете имеет около 80 уничтоженных вражеских солдат и офицеров, с группой пустил под откос три эшелона, участвовал в 45 засадах». За баявую дзейнасць ён узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі «За адвагу», «Партызану Айчыннай вайны другой ступені». Пасля вайны Фёдар Рыгоравіч жыў і працаваў у Крупскім раёне.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат
гістарычных навук.

Автор

admin

admin

  • Район
  • Область

Актуально

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

23 ноября "прямую линию" проведет председатель районного Совета депутатов

В субботу, 23 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна. Телефон 2-77-47.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.