krupki.by

ru RU be BE en EN

Да пачатку 1950 года ў Крупскім раёне працавалі 26 бібліятэк у калгасах



Да пачатку 1950 года ў Крупскім раёне працавалі 26 бібліятэк у калгасах

Автор / Общество / Среда, 31 января 2024 10:52 / Просмотров: 449

Адначасова з аднаўленнем устаноў адукацыі і аховы здароўя значную ўвагу ўлады ўдзялялі і развіццю сферы культуры. Гэтым кіраваў культасветаддзел райвыканкама.

Пачалі перш за ўсё з аднаўлення матэрыяльнай базы, бо на пачатку мірнага жыцця ў раёне захавалася толькі чацвёртая частка памяшканняў клубаў і хат-чытальняў, прычым амаль увесь кніжны фонд бібліятэк за гады акупацыі быў знішчаны.

Для правядзення культурных мерапрыемстваў, дэманстрацыі праз кінаперасоўкі мастацкіх і дакументальных фільмаў, выкарыстоўвалі памяшканні школ, кантор, часам па дамоўленнасці з гаспадарамі  і жылыя памяшканні. Тым не менш, нягледзячы на нямалыя цяжкасці, у раёне паступова аднаўлялася культурна-масавая работа, пачалі праводзіцца агляды мастацкай самадзейнасці.

Першым кінафільмам, які пачаў дэманстравацца ў раёне ў прыстасаваных памяшканнях, быў дакументальны фільм «Радуга» пра барацьбу супраць акупантаў. Пасля аднаўлення Дома соцкультуры ў Крупках там была ўстаноўлена ўжо стацыянарная кінаапаратура. Праз кароткі   час такая ж стала працаваць у мястэчку Бобр. У астатнія населенныя пункты фільмы дастаўляліся на выдзеленай культасветаддзелу аўтамашыне.

Нягледзячы на цяжкасці, да пачатку 1950-х гадоў матэрыяльная база культустаноў была ў цэлым адноўлена.

Развівалася бібліятэчная сетка: да пачатку 1950 года ў раёне працавалі 26 бібліятэк у калгасах. Таксама бібліятэкі ствараліся пры хатах-чытальнях, у школах. Ужо ў 1948 годзе у бібліятэках хат-чытальняў налічвалася больш за 9 тысяч кніг, болей, чым перад вайной.

Такім чынам, нягледзячы на складаныя абставіны, працаўнікі Крупскага раёна ў чацвёртай пяцігодцы ў цэлым паспяхова справіліся з цяжкасцямі пасляваеннага аднаўленчага перыяду, замест 5 гадоў яны на год раней дабіліся даваеннага ўзроўню ў асноўных галінах вытворчасці прамысловасці і сельскай гаспадаркі, была ў цэлым наладжана і работа ўстаноў сістэмы адукацыі, аховы здароўя і культуры.

За газетным радком

«Расце культура і дабрабыт працоўных. За гады пасляваеннай сталінскай пяцігодкі ў раёне колькасць толькі сярэдніх школ павялічылася ў 7 разоў, а настаўнікаў – амаль у 2 разы. У 82 школах навучаецца цяпер 8 931 вучань. Сума капіталаўкладанняў у будаўніцтва новых і рамонт старых школ у 1949/1950 навучальным годзе ўзрасла ў параўнанні з першым годам пяцігодкі на 300%.

Кніжны фонд бібліятэкі райцэнтра ўзрос у 3 разы і налічвае 11 800 экзэмпляраў мастацкай, палітычнай, сельскагаспадарчай і навуковай літаратуры. Працуюць тры сельскія бібліятэкі, 14 хат-чытальняў з агульнай колькасцю кніг у 9 тысяч тамоў.

Многадзетныя і адзінокія маці атрымалі дзяржаўную дапамогу ў памеры вышэй за 7 мільёнаў рублёў. Толькі за 10 месяцаў 1950 года ім выплачана 855 185 рублёў.

Сетка медыцынскіх устаноў поўнасцю адноўлена і значна пашырана. У бальніцах раёна колькасць коек павялічылася на 50 месцаў, а медыцынскага персаналу – у 2,5 разы.

«Голас калгасніка», 7 лістапада 1950 года».

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.