Вайну сустрэў на беларускім памежжы. Апынуўшыся ў варожым тыле падчас цяжкіх абарончых баёў 1941 года, Акім Ашотавіч далучыўся да партызанскага руху і ўвайшоў у склад разведгрупы на чале з Аляксандрам Тарноўскім партызанскага атрада Сяргея Жуніна. Ваяваў разведчыкам, пазней – камандзірам узвода, быў палітруком, аперупаўнаважаным асобага аддзела партызанскай брыгады, камандзірам роты атрада № 30 гэтай брыгады.
Пра яго баявую дзейнасць ва ўзнагародным лісце з нагоды ўзнагароджвання ў сакавіку 1943 года ордэнам Чырвонай Зоркі адзначалася наступнае: «В мае 1942 года на перегоне Нача-Бобр с группой партизан пустил под откос эшелон противника…» Падчас дыверсіі, якая была здзейснена 24 мая, у групу ўваходзілі Аляксандр Тарноўскі, Ігар Аляксандраў і Леанід Лукашэвіч – яго баявыя сябры.
У сваёй кнізе «У імя жыцця» Акім Ашотавіч распавядаў пра пачатковы перыяд разгортвання барацьбы: «Подрывники Бориса Вацлавского обучили нас искусству минирования железной дороги, мостов. Поделились запасами взрывчатки, и первый же выход на железную дорогу был весьма удачным, мы подорвали эшелон с боевой техникой... Взрыв был настолько сильным и ярким, что мы, очарованные деянием своих рук, несколько секунд стояли, молча прислушиваясь к сплошному раскатистому гулу. Опомнились только тогда, когда над головами просвистели немецкие пули. Фашисты со страху стреляли напропалую…»
Першы поспех стаў штуршком у развіцці партызанскага руху. «Теперь отряд Сергея Жунина был боевым, хорошо вооруженным ударным кулаком, имел боевой опыт, сплачивал партизан в постоянных ежедневных походах, закалял в боевых действиях, боях, диверсиях», – расказваў Акім Айсаеў.
У дакументах значацца і іншыя эпізоды баявой дзейнасці Айсаева: «Отличился в бою за деревню Гать в июне 1942 года. В деревне Денисовичи в сентябре 1942 года участвовал в разгроме полицейского гарнизона, где было убито несколько десятков и взято в плен 14 человек. В сентябре-октябре 1942 года на перегоне Красновка-Бобр вместе с Александровым пустил под откос два немецких эшелона. В бою за деревню Можаны в августе 1942 года лично уничтожил 2 немцев и ранил одного полицейского».
Ва ўзнагародным лісце з нагоды ўзнагароджвання медалём «Партызану Айчыннай вайны першай ступені» значыцца наступнае: «11.02.1943 года отличился в бою во время нападения карателей на партизанский лагерь. Во время боя он первым поднялся в контратаку, увлек за собой партизан, и таким образом враг был отброшен. 20.09.1943 года отличился в бою по разгрому гарнизона в деревне Денисовичи. 20 июня 1944 года при проведении диверсии на железной дороге лично увлек за собой партизан в атаку, в результате был уничтожен вражеский опорный пункт».
У кнізе «Ад Дняпра да Буга» Герой Савецкага Саюза Сяргей Жунін не адзін раз згадваў пра Акіма Ашотавіча.
У адным з апошніх баёў Айсаеў быў цяжка паранены, яму ампуціравалі абедзве нагі. Але і пасля гэтага ён не скарыўся.
Доўгія гады ў мірны час ён працаваў настаўнікам. Нездарма яго часцяком называлі партызанскім Марэсьевым па аналогіі са знакамітым лётчыкам.
Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.