krupki.by

ru RU be BE en EN

Каляды ў народным календары: павер'і, абрады і сямейныя звычаі



Каляды ў народным календары: павер'і, абрады і сямейныя звычаі

Автор / Общество / Вторник, 13 января 2026 14:18 / Просмотров: 735

Амаль увесь студзень жыццё беларусаў было напоўнена падзеямі аднаго з асноўных гадавых святаў.

Каляды пачыналіся вечарам

6 студзеня абрадавай вячэрай, якая называецца першай, поснай, беднай, галоднай куццёй.

Увечары 13 студзеня адзначалі другую, шчодрую, багатую, тоўстую куццю. Таксама 18 студзеня святкавалі трэцюю, посную, галодную, вадохрышчанскую куццю. Адыходзілі Каляды 20 студзеня.

На Каляды збіраліся ўсе члены сям’і. Верылі, калі ў першы дзень свята ўсе будуць дома, то і ўвесь год сям’я будзе разам. Каб заўсёды ў хаце былі парадак і чысціня, трэба было старанна ўсё прыбраць своечасова. 

Яшчэ дзве традыцыі, звязаныя са святочным вечарам, сведчаць пра збліжэнне дзвюх культур, народнай і хрысціянскай. Па-першае, Ісус Хрыстос з’явіўся на свет у ­аўчарні, і першая яго калыска была з сена, таму неад’емным атрыбутам сервіроўкі абрадавага стала быў невялічкі пучок сена, якім засцілалі стол тонкім пластом, а зверху клалі абрус.

Па-другое, на выбар абрадавых страў аказаў уплыў калядны пост, пасля якога быў неабходны непрацяглы прамежак часу для адаптацыі арганізма да багатай і мясной ежы. Таму першая куцця была поснай. Назва вечара пайшла ад галоўнай рытуальнай стравы. З ёй на стол ставілі селядзец, мачоныя яблыкі, капусту, сушаныя ягады, арэхі і, вядома ж, бліны. 

Каляды не сустракалі ў паўся­дзённым адзенні. Лічылася, што гэта да беднасці, таму адзенне павінна быць новым, светлым.

Гаспадыня абматвала стол невялікім ланцугом і замыкала яго на замок, каб на ўвесь год «закрыць языкі» ўсім нядобразычліўцам. На куццю жанчынам трэба было абавязкова пераматаць ніткі ў іншыя клубкі, каб добры быў ураджай капусты. Пасля вячэры, паводле правіл народнай культуры, забаранялася мыць посуд. Стол трэба было аставіць непрыбраным да раніцы: «каб дзядам было чаго і з чым есці».

Назіранні продкаў

У першы дзень Каляд гаспадар уставаў рана і, агледзеўшы свой двор, набіраў міску якога-небудзь зерня, абыходзіў пабудовы, абсыпаючы ўсё гэтым зернем, спадзеючыся ў наступным годзе сабраць багаты ўраджай, каб напоўніць усе памяшканні.

Верылі, хто першым пойдзе па ваду, той увесь год будзе не толькі першым ва ўсіх справах, але і здаравейшым за ўсіх. Прыглядаліся, хто першым зойдзе ў хату. Мужчына ці жанчына. Імкнуліся, каб першай не заходзіла чужая жанчына, бо з ёй маглі ўвайсці непрыемнасці і хваробы.

У свята забаранялася выконваць любую працу. Казалі, калі нехта не падрыхтаваў своечасова дровы і вымушаны калоць іх на Каляды, то ён развядзе ў доме столькі мышэй, колькі разоў махнуў сякерай. Зазначалі, хто першым паглядзіць на лес у калядную раніцу, летам будзе шчаслівейшым за іншых пры зборы грыбоў.

8 студзеня ў народным календары называлі «Бабіна Каша». Свята бабак-павітух. Варылі кашу, пяклі аладкі і наведвалі тых жанчын, якія прымалі роды. Доўгі час існаваў абрад, калі бабка-павітуха абыходзіла дамы, мазала лбы жанчынам і дзецям кашыцай з ягад каліны, запрашала іх да сябе ў госці і бласлаўляла.

9 студзеня – Стэфанаў дзень. Дзень заключэння дагавораў і ўладкавання на працу. Казалі, «у дзень Святога Сцяпана кожны адчуваў у сабе пана». На думку нашых продкаў, дзень спрыяльны для таго, каб уладкоўвацца ці змяніць працу.

10 студзеня атрымаў назву «Дамачадцаў дзень» і быў напраўлены выключна да праблем сям’і. Усім членам сям’і неабходна было быць дома, пажадана нікога не запрашаць у госці, асабліва ў тыя дамы, у якіх былі дзяўчаты на выданні.

11 студзеня людзі імкнуліся зберагчы дзяцей ад усялякіх бед, болі і слёз, таму іх акружалі ласкай, клопатам, падарункамі, частавалі прысмакамі. На працягу ўсяго дня дзеці знаходзіліся пад назіраннем бабуль і дзядуль. За іх здароўе ставілі ў храмах свечкі, у дамах чыталі малітвы ў гонар іх нябесных апекуноў, давалі памыцца святой вадой. Да позняга вечара ў хаце гарэла грамнічная свечка.

12 студзеня – дзень Анісіі-­Страўніцы. Беларусы лічылі дзень прыдатным, каб закалоць свінню. Да Васілёва вечара варылі свіныя страўнікі, а па іх напаўненні прадказвалі пра наступны перыяд зімы. Калі страўнік пусты, зіма будзе доўжыцца доўга.

«Дзе каза рогам…»

13 студзеня ўвечары святкавалі шчодрую куццю. Гаспадыні гатавалі як мага больш страў. Але трэба было ўлічваць разнастайнасць народнай кухні, якая адпавядае кожнай пары года.

На Васілёў вечар варылі абрадавую кашу. Калі каша паспявала, гаршчок вымалі з печы і разглядвалі. Трэснуў гаршчок, каша вылезла з чыгуна, асела – быць бядзе ў доме. Каб пазбегнуць няшчасця, такую кашу выкідвалі ў палонку. Хлеб наразалі з запасам на наступны дзень. Лічылася, што такія дзеянні ў новым годзе дапамогуць пазбегнуць парэзаў рук і ног. Вечарам у хатах сустракалі калядоўшчыкаў.

Яны заходзілі ў кожны дом, жадалі гаспадарам дабрабыту, здароўя, багатага ўраджаю, прыплоду хатніх жывёл. Калі ў сям’і былі маладыя людзі перадвясельнага ўзросту, то ім жадалі поспехаў у стварэнні сям’і, прадаўжэнні роду.

Персанажы жывёл сярод калядоўшчыкаў – гэта самыя старажытныя заступнікі плямёнаў. Напрыклад, на Віцебшчыне татэмным першапродкам быў ­мя­дзведзь, на Міншчыне – каза, а на Палессі асаблівай павагай карысталіся журавель і бусел. Васьмі­канцовая зорка – нішто іншае, як сімвал нябеснага прадвесніка.

14 студзеня раніцай вясковыя вуліцы напаўняліся звонкімі песнямі хлапчукоў. Яны збіраліся невялікімі групамі, павязвалі праз плячо палатняныя торбы, напоўненыя зернем, і адпраўляліся ў чарговы абход усіх двароў. Захо­дзілі ў хату, рассыпалі па падлозе зерне, спраўлялі рытуальныя засеўкі, якія закладвалі поспех будучага ўраджаю. Затым старэйшая жанчына ў хаце збірала зерне і захоўвала яго да пасяўной.

Ад Васіля да Вадохрышча

15 студзеня называлі «курыным святам», таму трэба было абавязкова вычысціць куратнік, умацаваць куросанне, абкурыць сцены, каб куры добра несліся і па чужых дварах не бегалі. Трэба было наліць птушкам вады, у якой гаспадыня вымыла рукі і ногі, туды ж насыпаць проса.

16 студзеня абаранялі свойскую жывёлу ад дрэннага ўздзеяння.

17 студзеня выраблялі абярэгі ад разнастайных перашкод. За аснову часцей за ўсё бралі чартапалох. Абярэгі насілі на шыі каля крыжа.

18 студзеня – вадохрышчанская куцця. У гэты дзень елі толькі адну страву – куццю. Перад вячэрай гаспадар абыходзіў усе гаспадарчыя пабудовы з асвячоным макам, куццёй, вараным гарохам і мелам. На дзвярах, вокнах пабудоў крэйдай ці мукой, разведзенай вадой, маляваў крыж, па кутах сыпаў мак і крыху куцці. Увашоўшы ў хату, гаспадар спыняўся каля парога і кідаў да стала вараны гарох, які збіралі дзеці. Па колькасці гарошын кожны вызначаў сваё шчасце.

На посную куццю хату чыста прыбіралі. Лічылася, што тады ўлетку ўрадзіцца добры і чысты лён. Хатніх жывёл кармілі сенам або саломай, якая два тыдні ляжала пад абрусам на стале. Калі пяклі хлеб, то рэшткамі цеста абмазвалі дрэвы, каб летам яны добра пладаносілі. У калодзеж кідалі снег, каб вада была чыстай, смачнай і ніколі не скончылася. Мыцца можна было толькі да заходу сонца, бо ўвечары адбывалася першае асвячэнне вады.

19 студзеня – Вадохрышча. Вада асвячалася ў святых крыніцах, на рэках, азёрах, у кало­дзежы. На вадаёме рабілі крыжападобную палонку. Верылі, што сама палонка і месца вакол яе валодаюць цудадзейнай сілай.

Раніцай клапаціліся пра тое, каб у хаце была вадохрышчанская вада. Яна заўсёды застаецца свежай, дапамагае пры хваробах, абараняе ад нячыстай сілы. Святая вада абавязкова павінна быць у хаце, дзе ёсць маленькае дзіця. Яе захоўваюць на працягу года, як і свечку, з якой стаялі ў храме. Яе лічылі цудадзейным абярэгам ад пажараў, удараў маланкі падчас навальніцы.

20 студзеня Каляды заканчваліся, а з імі заканчваўся і пост. З гэтага часу лічылі, што да Масленіцы трэба паспець адправіць сватоў тым, хто збіраецца ажаніцца.

Як бачым, духоўная культура беларусаў, у тым ліку і калядныя традыцыі, з’яўляюцца важнай крыніцай выхавання любові да роднага краю, усведамлення вялізнай каштоўнасці народнай спадчыны.

Матэрыял падрыхтаваў Уладзімір РОГАЎ. Архіўныя фотаздымкі Аляксандра БУДЗЬКО.

Автор

admin

admin

Актуально

7 февраля "прямую линию" проведет замес­титель председателя райисполкома

В субботу, 7 февраля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет замес­титель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

5 февраля состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 5 февраля, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

29 января в Крупском сельиспол­коме прием граждан проведет начальник главного управления юстиции Миноблисполкома

В четверг, 29 января, с 13.00 до 14.00 в Крупском сельском испол­нительном комитете по адресу: аг. Худовцы, ул. Центральная, 14 личный прием граждан будет проводить начальник главного управления юстиции Минского облисполкома ПРАСКОВА Тамара Влади­мировна. Предварительная запись на прием будет осуществляться 26 января с 8.30 до 17.00  по телефону 2-77-47.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.