krupki.by

ru RU be BE en EN

Болем адгукаецца Чарнобыль у сэрцы Ірыны Фомавай



Болем адгукаецца Чарнобыль у сэрцы Ірыны Фомавай

Автор / Общество / Воскресенье, 26 апреля 2026 10:32 / Просмотров: 37

Мінула 40 гадоў з таго часу, калі адбылася атамная катастрофа. Жахі трагедыі назаўсёды застануцца ў сэрцах тых, хто апынуўся ў бядзе.

Дзень, які разарваў цішыню

Ірына Фомава даўно жыве ў Крупках. Тут скончыла школу, пабудавала сям’ю. Узнагароджана ордэнам Маці. Працуе начальнікам абаненцкага аддзела КУП «Жылцеплабуд». Але ёсць у яе біяграфіі старонкі, якія яна ўспамінае са слязьмі на вачах.

Да 26 красавіка 1986-га горад Нароўля Гомельскай вобласці жыў звычайным жыццём. У сям’і Ганны і ­Рыгора Астапенка падрасталі дачушкі – Іра і Света.

– Мама працавала на заводзе гідраапаратуры, а бацька – у будаўнічай арганізацыі трактарыстам, – расказвае Ірына Фомава. – Карані нашы з Нараўляншчыны – бацькі родам з вёскі Завайць, што знаходзіцца непадалёку ад райцэнтра. Таму па­ехаць з родных мясцін пасля чарнобыльскай аварыі для бацькоў было не меншай трагедыяй. Калі прагрымелі выбухі на атамнай электрастанцыі, мне было ­шэсць гадоў, а Свеце – тры гады. У школу я яшчэ не хадзіла. Пасля святочнага першамаю дзяцей пачалі адпраўляць у санаторыі. Мы раслі дамашнімі дзецьмі, ніколі не разлучаліся з бацькамі. Колькі было слёз і плачу пры раставанні! Аўтобусы былі поўнасцю ўкамплектаваны дзецьмі. Мама, каб паглядзець, куды павязуць дзяцей, пасадзіла Свету на калені і паехала з намі. Назад дабіралася на цягніку. Мне запомнілася добра, як нашы аўтобусы суправаджалі верталёт, машыны хуткай дапамогі, міліцыі. Ніхто не разумеў, куды едзем і калі вернемся дадому. Тыя, у каго былі сваякі ў іншых абласцях, паехалі да іх. Нашы родныя ўсе жылі на Нараўляншчыне. Як прыехалі ў санаторый, у нас забралі наша адзенне, а выдалі фланэлевыя сукенкі з маленькімі кветачкамі. Я папрасілася, каб жыць разам са Светай, але не дазволілі, бо дзяцей сялілі па ўзросту. Мы жылі ў адным памяшканні, і я пастаянна бегала да яе, бо яна была яшчэ маленькай. Пэўна, адчувала адказнасць за малодшую сястрычку. Ды і бяда ўмомант зрабіла нас дарослымі. Да канца лета мы змянілі некалькі месцаў. Тое лета мне здавалася бясконцым. Мама нас наведвала, і гэта было вялікае шчасце. Яна казала, што трэба было пастаянна тэлефанаваць, каб даведацца, дзе дзеці знаходзяцца, бо можна было прыехаць і не заспець на месцы.

Скончылася лета, дзеці вярнуліся да бацькоў. ­Першага верасня Ірына пайшла ў 1-ы клас. Пачалі праяўляцца наступствы трагедыі. А разам з гэтым – бальніцы, радыяцыйны цэнтр, санаторыі.

– У бальніцах нагледзеліся жахаў, – кажа Ірына. – У дзяцей пачаліся розныя захворванні. У многіх цалкам выпалі валасы. Але ніхто не насміхаўся, усе разумелі – гэта наша агульная бяда.

Ад сваіх каранёў

Калі пачалося перасяленне, сям’і Астапенка было прапанавана паехаць у Мінск. Цяжка было адарвацца ад сваіх каранёў, кінуць родныя мясціны, а тым больш, паехаць у вялікі і шумны горад.

– Бацька ў той час працаваў у брыгадзе на ­будаўніцтве жылля ў Крупках, – працягвае суразмоўца. – Мама прыехала да яго, прайшлася па вуліцы Кірава ў Крупках. І так ёй нагадала Нароўлю – нешта падобнае і блізкае. І тады было прынята рашэнне пераехаць жыць у Крупкі. Тут мы з 1991 года. Першыя гады было цяжка – цягнула радзіма назад. Вельмі хвалявалася, калі ішла ў новую школу. На той час мне было ўжо 11 гадоў. А яшчэ наслухаліся розных гісторый, як многія не прыжыліся на новым месцы, вярталіся назад. Вучыцца я пайшла ў сярэднюю школу № 2 г. Крупкі. Вельмі доб­ра прынялі мяне ў класным калектыве. Нашым класным кіраўніком была Галіна Пятроўна Навахрост. Клас быў дружным, згуртаваным. Гэта было для мяне вельмі важным. І настаўнікі ў школе – прафесійныя педагогі. Калі я ішла ў першы клас у Нароўлі, бацькі падаравалі мне цацку – кошку Марту, яна са мной і ў Крупкі пры­ехала. Потым яшчэ мая дачка Ліза з гэтай цацкай гуляла. Мама спачатку ўладкавалася ў бальніцу, а потым – у КУП «Жылцеплабуд». Тата таксама тут працаваў. Ды і я часта прыбягала, каб дапамагчы маме прыбрацца. Можна сказаць, выгадавалася тут, цяпер працую сама. Ужо склалася сямейная дынастыя (усміхаецца). Так Крупкі стаў для мяне родным горадам. Сваякоў тут у нас не было, таму ўсе, хто прыехаў з Хойнікаў, Нароўлі, Ельска і пасяліўся ў нашым доме, як яго называюць, нараўлянскім, сталі адзін аднаму роднымі і блізкімі. На святы збіраліся адной вялікай сям’ёй. Памятаю, на Новы год у двары ставілі сталы, кожны нёс пачастункі, уключалі гучную музыку – і дзеці, і дарослыя разам. Пераапраналіся ў Дзеда Мароза са Снягуркаў, весяліліся, танцавалі.

Прывітанне з Нароўлі

Горад, у якім нарадзілася Ірына, часам усплывае ў памяці.

– Нароўля мне і зараз сніцца, – кажа яна. – А якая прыгожая рака Прыпяць – шырокая, з жывапіснымі берагамі! Па ёй мы плылі на параходзе. У мінулым годзе мае знаёмыя паехалі ў госці ў Нароўлю. Наздымалі для мяне відэа: і дом, дзе я жыла, і парк, і вуліцы, і рака. Было вельмі прыемна атрымаць прывітанне з дзяцінства!

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

28 апреля "прямую линию" проведет начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома

В рамках месячника безопасности в сельском хозяйстве при подготовке и проведении весенне-полевых работ 28 апреля с 9.00 до 10.00 "прямую линию" проведет начальник управления по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома Карань Тамара Владимировна. Телефон 27281.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.