krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскай галерэі прайшоў музычны літаратурна-паэтычны салон, прысвечаны дня нараджэння Максіма Багдановіча



У Крупскай галерэі прайшоў музычны літаратурна-паэтычны салон, прысвечаны дня нараджэння Максіма Багдановіча

Автор / Общество / Пятница, 25 ноября 2016 15:45 / Просмотров: 1185

Апошнімі лістападаўскімі днямі ў Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева прайшоў музычны літаратурна-паэтычны салон, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Яго словы, пакладзеныя на музыку, уражваюць сваёй пранікнёнасцю і меладычнасцю:

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкі з сабой прывяла.

Помніш, калі я спаткаўся з табою,

Зорка Венера ўзышла?

Песня «Зорка Венера» абудзіла лепшыя пачуцці і ў старшакласнікаў СШ № 1 г. Крупкі, якія разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Аксанай Уладзіміраўнай Бялаўскай прыйшлі на гэту сустрэчу. Вядучая Таццяна Каваленка пазнаёміла з біяграфіяй і творчасцю таленавітага паэта. Далей дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Бальбот паведала пра сувязь сям’і Багдановічаў з Крупскім раёнам.

– У гісторыі кожнага  народа ёсць імёны, якімі ён асабліва ганарыцца, – гаварыла Тамара Уладзіміраўна. – Ёсць і такія, якія сталі здабыткам чалавецтва, таму што слава пра іх перайшла межы краіны і часу. Беларускі паэт Максім Багдановіч атрымаў вядомасць, дзякуючы свайму літаратурнаму таленту, грама-дзянскаму подзвігу і чалавечым якасцям. Яго імя заслужана стаіць побач з імёнамі слаўных заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Звонкая ліра Багдановіча, надзвычай багатая па зместу, напоўнена той сілай веры ў свой народ, якая зрабіла паэта адным з прагрэсіўных людзей гэтага часу.

На сустрэчы прагучалі шматлікія вершы паэта і песні на яго словы: «Зорка Венера», «Па-над белым пухам вішняў», «Слуцкія ткачыхі». Прысутныя ўбачылі дакладную копію адзінай прыжыццёвай паэтычнай кнігі М. Багдановіча «Вянок», у якой ёсць і радкі, нібы адрасаваныя нашаму сучасніку: 

Жыві і цэльнасці шукай,

Аб шыраце духоўнай дбай.

Творчасць Багдановіча натхняла і натхняе пісьменнікаў і мастакоў. На вечары паэзіі была прадстаўлена карціна мастака-земляка Алеся Ксяндзова «Прысвячэнне. Памяці Максіма Багдановіча». Свой трыпціх «На радзіме» прысвяціў паэту беларускі мастак Віктар Барабанцаў. Партрэт Максіма Багдановіча выканаў і Святаслаў Федарэнка, назваўшы яго «Далёка ад радзімы». Дарэчы, гэтыя работы можна было ўбачыць у каталогах.

Многіх зацікавілі і рэпрадукцыі карцін Барыса Аракчэева: «Дом на вул. Любімскай», дзе жыла сям’я Багдановічаў, «Яраслаўль. Гады вучобы М. Багдановіча ў гімназіі», «Яраслаўль. Апошняя вясна М. Багдановіча ў ліцэі».

Усе прысутныя засталіся вельмі задаволеныя, бо даведаліся шмат новага і цікавага пра жыццё і творчасць Максіма Багдановіча. На небасхіле беларускай паэзіі неўміруча  будзе ззяць зорка таленавітага паэта. Новыя пакаленні будуць захапляцца яго творчасцю і паўтараць: 

Будзь жа, век малады, 

Поўны светлымі днямі!

Пралятайце, гады,

Залатымі агнямі!

Хрысціна ЖУКАВА, навуковы супрацоўнік мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева.

Автор

admin

admin

Актуально

13 сентября "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 13 сентября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.