krupki.by

ru RU be BE en EN

Рэдакцыя раённай газеты аб’яўляе конкурс на лепшы аповяд пра кнігу



Рэдакцыя раённай газеты аб’яўляе конкурс на лепшы аповяд пра кнігу

Автор / Общество / Пятница, 24 февраля 2017 14:54 / Просмотров: 968

У год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання мы прапануем нашым чытачам паўдзельнічаць у цікавым творчым конкурсе. Назавём яго «Кніга ў нашым жыцці».

Што б там не гаварылі, але, на шчасце, мы не перасталі чытаць. У многіх і многіх нашых землякоў – досыць багатыя і змястоўныя дамашнія бібліятэкі. А пабыць адзін на адзін з добрай кнігай – цудоўны і карысны адпачынак. Нярэдка даводзіцца чуць, як людзі цытуюць любімых аўтараў і самі прызнаюцца, што ў пэўных жыццёвых сітуацыях літаратурныя героі становяцца іх арыентырам у паводзінах. 

У вас багатая бібліятэка? Можа, нейкая кніга па-асабліваму закранула ці нават паўплывала на канкрэтны ўчынак? Цікава, калі ў вас ёсць рэдкае выданне ці кніга з аўтографам пісьменніка, паэта ці проста адметнага для вас чалавека. Магчыма, вы захочаце расказаць пра любімы томік вершаў, на які надзвычай адгукаецца ваша сэрца. А можа ў вас ёсць настольная кніга і вы падзеліцеся, чаму менавіта ў ёй вы знаходзіце слушныя парады на ўсе выпадкі жыцця?

Тады мы чакаем вашых допісаў. Няма абмежаванняў у тым, пра што вы напішаце, важны толькі тэматычны накірунак – «Кніга ў нашым жыцці». І, зразумела, жаданне цікава, вобразна, эмацыянальна пра гэта расказаць.

Конкурс будзе доўжыцца паўгода, у гэты час на старонках газеты мы будзем друкаваць вашы допісы. Чакаем матэрыялы для публікацыі да 15 жніўня ўключна. Пра вынікі нашы чытачы даведаюцца ў нумары газеты за 2 верасня, якраз у Дзень беларускага пісьменства.

Пераможцаў чакаюць літаратурныя прызы. 

Рэдакцыйная калегія.

Автор

admin

admin

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.