Ён стартуе ў Літве, а затым накіруецца ў Польшчу, Чэхію, Італію. Завершыцца тур у Беларусі, дзе праект будзе прэзентаваны ў дні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Полацку. Цэнтральны экспанент – «Малая падарожная кніжыца» з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка. Гэта збор для падарожнікаў царкоўных кніг невялікага фармату. У адным пераплёце – 18 кніг, аздобленых унікальнымі гравюрамі, 9 з іх маюць пасляслоўе самога Скарыны. Менавіта гэту кнігу эксперты лічаць першай, выдадзенай у Вялікім княстве Літоўскім. На сёння гэта адзіны экзэмпляр на Беларусі. Набыта выданне ў аднаго з расійскіх калекцыянераў, выхадца з Беларусі. Лічыцца, што наяўнасць кнігі ў нашай краіне ставіць Беларусь на трэцюю пазіцыю па колькасці арыгінальнай спадчыны Скарыны. Найбольш кніг – у Расіі, а ўсяго вядома пра наяўнасць 520 арыгіналаў у свеце.