Дарэчы, у бібліятэкі ёсць шэраг дамоўленасцей пра тое, каб паказаць выданні першадрукароў з розных краін. На экспазіцыі ўпершыню можна будзе ўбачыць кнігі Францыска Скарыны са збораў адразу некалькіх дзяржаў. Акрамя таго, плануецца прадставіць друкарскае абсталяванне розных эпох і тэхналогій, а таксама матэрыялы для выдавецкай справы. Падрыхтоўка да выставы доўжыцца ўжо трэці год. Там будзе шмат інтэрактыўных пляцовак, гульнёвая зона, дзе кожны зможа паспрабаваць сябе, напрыклад, у ролі першадрукара. Да таго ж, беларускія парфумеры рыхтуюцца прадставіць лінейку парфуму, які, на іх погляд, перадае атмасферу скарынаўскай эпохі.