krupki.by

ru RU be BE en EN

Удзельнікі «Зорнага паходу» пабывалі ў Ігрушкаўскай сярэдняй школе



Удзельнікі «Зорнага паходу» пабывалі ў Ігрушкаўскай сярэдняй школе

Автор / Общество / Среда, 31 января 2018 12:18 / Просмотров: 1088

Таццянін дзень, які лічыцца днём студэнцтва, стаў сапраўдным святам у нашай установе адукацыі. Менавіта ў гэты дзень вучні і педагагічны калектыў школы шчыра віталі студэнтаў, якія ў хуткім часе павінны  прыйсці на работу ва ўстановы адукацыі, стаць настаўнікамі, «сеяць добрае, разумнае, вечнае» ў сэрцах сваіх вучняў.

Сёлетні «Зорны паход» стаў 53 паходам з часу свайго існавання. У нашу ўтульную школу завіталі студэнты філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, а таксама студэнты Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сапраўдным сюрпрызам сталі студэнткі з Туркменістана, якія вучацца ў БДПУ. Таму своеасаблівай рысай «Зорнага паходу» стала інтэрнацыянальнасць.

Гасцінна расчыніў свае дзверы перад будучымі настаўнікамі народны гісторыка-краязнаўчы  школьны музей. Нашы экскурсаводы Аліна Бараўцова, Лізавета Навіцкая, Святлана Мамыка, Кацярына Мазнёва правялі цікавую азнаямляльную экскурсію па асноўных раздзелах музея. З захапленнем студэнты разглядалі цікавыя і рэдкія экспанаты: прылады працы нашых продкаў, археалагічныя знаходкі і гэтак далей. Асабліва да спадобы гасцям стала экспазіцыя «Беларуская хатка». Вучні 5 класа Крысціна Камарова, Ганна Гарбачова, Максім Маласай і Канстанцін Глебка распавялі гасцям паэтычную легенду знакамітай выпускніцы Алены Якаўлевай пра паходжанне назвы вёскі Ігрушка.

Нікога з вучняў і настаўнікаў не пакінула абыякавым выступленне ўдзельнікаў «Зорнага паходу». Са школьнай сцэны гучалі патрыятычныя песні і вершы, жартоўныя сцэнкі пра каханне і здачу сесіі. Яркім было выступленне танцавальнага калектыву «Барыня», выкананне песні з кінафільма «Тытанік». Слухачоў вельмі ўразілі вершы на туркменскай мове. Прагучалі яны ў выкананні студэнткі з Туркменістана, а іх аўтарам з’яўляецца бацька дзяўчыны. Шчымлівыя радкі, якія нагадваюць кожнаму, што любоў да Айчыны – самае светлае пачуццё чалавека, асабліва глыбокае ўдалечыні ад роднай зямлі.

Будучыя настаўнікі правялі з вучнямі разнастайныя майстар-класы, якія вельмі спадабаліся дзецям рознага ўзросту: «Асновы рытарычнага майстэрства», «Цудадзейная скрынка», «Асновы харэаграфіі» і іншыя.

Падарункам  артыстам «Зорнага паходу»  сталі «Беларускія вячоркі» ў выкананні вучняў нашай школы. У  ходзе свята да нас далучыліся дэкан філалагічнага факультэта, наш зямляк, Васіль Дзянісавіч Старычонак і загадчык аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Лідзія Іванаўна Бачышчава. 

«Зорны паход» падараваў і вучням, і гасцям незабыўныя ўражанні, шчаслівыя моманты шчырых, цёплых узаемаадносін.

Вольга КАЗАК, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Ігрушкаўская сярэдняя школа Крупскага раёна».

Автор

admin

admin

Актуально

23 апреля состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 23 апреля, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля "прямую линию" проведет председатель районной организации профсоюза работников АПК

В рамках месячника безопасности в сельском хозяйстве при подготовке и проведении весенне-полевых работ 22 апреля с 9.00 до 10.00 "прямую линию" проведет председатель Крупской районной организации Белорусского профессионального союза работников агропромышленного комплекса Козел Валентина Анатольевна. Телефон 27726.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.