Сяргей Варламаў – член рэгіянальнага аддзялення Саюза майстроў народнай творчасці Беларусі. Яго персанальныя выставы арганізоўваліся ў Мінску, Барысаве, Оршы, Кобрыне. Сустрэча ладзіцца з нагоды юбілейнай даты – 50-годдзя з дня нараджэння мастака.
Запрашаем усіх, хто цікавіцца творчасцю Сяргея Варламава, прыняць удзел у мерапрыемстве, якое пачнецца ў 11 гадзін. Уваход свабодны.
Наталля КУПРЫЯНАВА, дырэктар Крупскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.