krupki.by

ru RU be BE en EN

Как предотвратить замор рыбы зимой? Спрашиваем у специалиста



Как предотвратить замор рыбы зимой? Спрашиваем у специалиста

Автор / Общество / Четверг, 31 января 2019 13:43 / Просмотров: 1418

Як вядома, падчас станаўлення лёду на вадаёмах і вадацёках доступ атмасфернага кіслароду да вады спыняецца. У выніку на некаторых рыбалоўных угоддзях, асабліва глухіх і бяссцёкавых вадаёмах, могуць назірацца перадзаморныя з’явы рыб. Аб прычынах замору і дзеяннях, якія дазваляюць папярэдзіць гібель рыбы пры ўзнікненні перадзаморных з’яў, наша размова з галоўным спецыялістам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Нінай КРАСЬКО.

– У чым прычына замору рыб? Зімой скарачаецца працягласць светлавога дня, а ў вадаёмах утвараюцца ледзяны і снежны покрывы. З-за гэтага замаруджваецца працэс насычэння вады кіслародам, а фотасінтэз праходзіць менш актыўна. Гэта значыць, падводныя расліны выпрацоўваюць меншую колькасць кіслароду. Як вынік, на малапраточных вадаёмах і ўзнікае паяўленне замору рыбы. Адметна, што нават не спецыяліст можа яго ўстанавіць. Для гэтага трэба ўважліва назіраць за лункай: калі ў ёй з’яўляюцца вадаплаўныя насякомыя або малёк, значыць, кіслароду не хапае.

– Раскажыце, калі ласка, ці ёсць на Крупшчыне вадаёмы, у якіх могуць адзначацца заморы рыбы?

 – Зімовы замор звычайна ўзнікае ў межах кожнага асобнага вадаёма не паўсюдна, а на асобных участках, плошчы якіх змяняюцца з году ў год. Да ліку вадаёмаў, якія характарызуюцца (адзінкавыя выпадкі!) заморнымі паяўленнямі, у нашым раёне адносяцца возера Радомля, рака Бобр (вёскі Вялікае Горадна, Малое Горадна, Выдрыца).

– Наколькі мне вядома, спецыялістамі праводзяцца лабараторныя даследаванні вадаёмаў. Што вы скажаце на гэты конт?

– Сапраўды, гэта робіцца ў нас сістэматычна. Апошнія абследаванні паверхневых водных аб’ектаў праводзіліся 10 і 24 студзеня бягучага года. Начальнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і загадчыкам Барысаўскай лабараторыі аналітычнага кантролю РЦАК праведзена абследаванне ракі Бобр, якая працякае па вёсках Выдрыца, Вялікае Горадна і Малое Горадна. Рэзультаты наступныя: 11,6 мгО2/дм3 пры норме 6 мгО2/дм3, хвалявання і гібелі рыбы не адзначалася. У тыя ж дні пробы на правядзенне гідрахімічных даследаванняў былі ўзяты і з возера Радомля, размешчанага ля вёскі Вялікія Хальнявічы. Згодна акта адбору проб, канцэнтрацыя кіслароду тут склала 4,6 мгО2/дм3 пры норме 4 мгО2/дм3.

– А якія меры дазваляюць папярэдзіць гібель рыбы пры ўзнікненні перадзаморных з’яў?

– Для папярэджання гібелі рыбы неабходна ўносіць вапну. Вапнаванне садзейнічае раскладанню і паскарэнню мінералізацыі арганічнага рэчыва, а таксама паляпшэнню газавага рэжыму, нейтралізуе кіслую рэакцыю вады. Нягашаную вапну ўносяць у вадаём у разліку 1-2 ц/га. Пры выкарыстанні гашанай вапны або молатага вапняку нормы ўнясення павялічваюцца адпаведна ў 1,3 і 1,8 разы. Яшчэ адна мера – выраб лунак. Колькасць іх залежыць ад плошчы вадаёма і ў сярэднім складае 3-5 штук на гектар. Лункі неабходна рабіць у цэнтры вадаёма і па яго перыметры, дзе глыбіня непрамерзлага слою складае 50–60 см. А для таго, каб абагаціць іх паветрам, трэба ўставіць снапы з чароту, рагозу і іншых полых «дыхаючых» раслін. Можна зрабіць і аэрацыю вады – гэта калі пад лёд падаецца атмасфернае паветра, якое рассякаецца ў вадзе да дробнадысперсных шарыкаў з кіслародам.

Напрыканцы яшчэ раз заклікаю не быць раўнадушнымі: некалькі зробленых вамі лунак – гэта дадатковая колькасць кіслароду ў вадзе і рыбе будзе дыхацца лягчэй.

Автор

admin

admin

Актуально

20 мая налоговая проведет день информирования с юрлицами по вопросам земельного налога

20 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с юридическими лицами по вопросам исчисления и уплаты земельного налога. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

20 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики

Во вторник, 20 мая, с 13.00 до 14.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Прием граждан состоится в Крупском районном исполнительном комитете по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

Please publish modules in offcanvas position.