– Для здабычы лася, высакароднага і плямістага аленя, лані, дарослага дзіка ва ўзросце больш за два гады дазваляецца выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі з куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты, – расказвае дзяржаўны інспектар Барысаўскай міжраённай інспекцыі жывёльнага і расліннага свету Уладзімір Кароль. – Для казулі і маладняку дзіка да двух гадоў – наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі з куляй ці карцеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты. Паляўнічых сабак можна выкарыстоўваць па рашэнні карыстальніка паляўнічых угоддзяў.