krupki.by

ru RU be BE en EN


Сейбіты

Автор / Паралелі часу / Понедельник, 15 июля 2019 12:04 / Просмотров: 1497

Настаўніцкі калектыў школы, 1947 г.Пераемнасць лепшых працоўных традыцый трывала ідзе па паралелях часу, і зараз людзі памятаюць тых, хто ствараў падмурак сённяшняга жыцця. Ці шмат хто ў нашых населеных пунктах ці нават  сельсаветах зможа сказаць, што ёсць у яго, сабраная і занатаваная для нашчадкаў, гісторыя свайго роднага куточка?! А ў Начы такі чалавек ёсць. Дзякуючы даследніцкай дзейнасці Уладзіміра Канстанцінавіча Канапліцкага нацкія жыхары могуць з гонарам сказаць: «Наша школа адкрылася больш за 160 гадоў таму» і дакладна назваць, што першая камуна на іх тэрыторыі створана ў 1927 годзе. Сапраўды, школа, сельгасгаспадарка – тое, на што абапіраецца ў сваім жыцці вёска. І ў Год малой радзімы самы час успомніць тых, хто сеяў веды, і тых, хто сеяў збожжа. Ітак, паслухаем Уладзіміра Канстанцінавіча Канапліцкага.

…Нацкая царкоўна-прыходская (двухкласная, а затым трохкласная) пачатковая школа для навучання сялянскіх дзяцей грамаце была адкрыта па распараджэнні царкоўнага начальства і па волі яго імператарскай вялікасці ў 1857 годзе. У ёй навучаліся 35 дзяцей. На першага сакавіка 1862 года ў школе навучалася 35 вучняў: 20 хлопчыкаў і 15 дзяўчынак.

У той час дзеці вучылі азбуку, пісьмо, арыфметыку, лацінскую мову і закон Божы. У 1886 годзе школай загадваў Іван Юрчык. Потым Марыя Кахановіч і Уладзімір Стаўровіч.

У канцы XIX-пачатку XX стагоддзя навучанне ажыццяўлялася на рускай мове. Дзеці вучыліся ў асобных хатах, дзве з якіх знаходзіліся на вуліцы Паўднёвай (на Папоўшчыне) і адна на Кацярынінскім бальшаку.

3 1908-га шмат гадоў настаўніцай Нацкай пачатковай школы працавала Настасся Андрэеўна Цітавец. Яна сама скончыла мясцовую школу, а пасля гэтага можна было стаць настаўніцай. Пры царскай уладзе пры навучанні дзяцей устаноўлены былі строгая дысцыпліна і парадак: каралі іх розгамі, гультаёў і парушальнікаў дысцыпліны ставілі ў куток на калені і сыпалі гарох, маглі стукнуць па далоні лінейкай або іншым прадметам. Закон Божы вывучалі па пятніцах. Вучні прыходзілі ў царкву, якая знаходзілася на ўзбярэжжы рэчкі Нача, і свяшчэннік вучыў дзяцей малітве і славянскай мове. Сшыткаў было мала, пісалі ў іх чарнілам, а таксама крэйдай або грыфелем на дошчачках ці дошцы. Было некалькі казённых кніг, усім вучням іх не хапала, пасля заканчэння кожнага класа праводзіліся экзамены. На экзаменах быў строгі парадак, настаўнік вучняў садзіў па аднаму.

Дарэчы, пачатковая школа была тады і ў вёсцы Каўпыніца, яе наведвалі 14 вучняў.

Да рэвалюцыі Нацкую пачатковую школу скончылі Міхаіл Казлоў – удзельнік грамадзянскай вайны, рэпрэсіраваны ў 1937 годзе, Герасім Стасевіч, Фама Мікульскі, Марфа Васілеўская, Ефрасіння Доўгая, Сцяпан Шупеня і іншыя.

У 1918 годзе экзамены вучні здавалі ў Сморках. «У гэту вёску, – успамінала Ефрасіння Міхайлаўна Доўгая, – хадзілі пехатою, з палатнянай торбачкай, бралі з сабой харчы, абуваліся ў лапці. Сшытак і ручка – былі школьнымі прыналежнасцямі вучняў. Бывала, калі дрэннае надвор’е, не вытрымлівалі лапці, рваліся. Экзамен быў і па закону Божаму. Асноўная песня, якую вывучалі, называлася «Божа, цара храні».

У школе ў паслякастрычніцкі перыяд доўгі час працавалі настаўнікамі пачатковых класаў жыхары вёскі Нача Фама Давыдавіч Мікульскі і Марк Гаўрылавіч Дудкевіч. Фама Давыдавіч скончыў 3 класы і ўжо стаў настаўнікам, таму што іх не хапала. Марк Гаўрылавіч, як сведчаць жыхары вёскі, скончыў семінарыю і працаваў да гэтага ў губернскай канцылярыі пісарам. Пазней стаў настаўнікам у вёсцы Нача.

У той час навучанне было бясплатнае, а ў пасляваенны час да 1956 года дзеці старэйшых класаў навучаліся платна (150 рублёў у месяц).

«У пачатковай школе ў 1924 годзе, – успамінаў Уладзімір Дзямідавіч Шылаў, – навучалася каля 100 вучняў. У гэтым жа годзе была пабудавана новая школа, якую, праўда, у 1944 годзе спалілі партызаны (там жылі паліцэйскія, загінулі амаль што ўсе паліцэйскія разам з немцамі, згарэла і царква). Новая школа (былая каля рэчкі Нача, цяпер турбаза) адчыніла дзверы для вучняў 1951-1952 навучальнага года. Пачатковая школа (4-класная) існавала да 1937 года. 3 гэтага ж года ў вёсцы была арганізавана сямігодка. У школу хадзілі старэйшыя і малодшыя вучні. Яе наведвалі дзеці з Дакудава, Молатава, Каўпыніцы, Прыяміна, Жаберыч, Пратасаўшчыны і іншых вёсак. Вучні з далёкіх вёсак часта начавалі ў школе».

3 1937 па 1971 год узначальваў Нацкую школу Маісей Абрамавіч Суперфін. «У 1938 годзе, – успамінае Ганна Аляксееўна Змітраковіч, – колькасць вучняў дасягала 500 чалавек. У першым класе займалася 38 вучняў, былі паралельныя класы...»

У 1954 годзе школа стала сярэдняй, а ў 1967-м ёй было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Дзянісавіча Шастакова.

У школе працавала шмат добрых настаўнікаў, многія з іх абаранялі Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1977 годзе настаўніца Валянціна Сямёнаўна Былюк была ўдастоена ганаровага звання «Заслужаная настаўніца БССР». Я, малады тады настаўнік, шчыра і па-добраму зайздросціў ім і імкнуўся быць падобным. І сёння настаўніцкі калектыў працягвае добрыя педагагічныя традыціі, якім ужо больш за 160 гадоў!

На тэрыторыі былога Нацкага сельсавета ў перыяд калектывізацыі было 8 калгасаў і 16 вёсак. У Начы, як успамінаў Іван Васільевіч Драніца, 1905 года нараджэння, у 1927 годзе была ўтворана камуна «3ара Свабоды», якая ў 1929 годзе пераўтворана ў калгас. Старшынёй камуны быў Дзяніс Іванавіч Шастакоў. Адным з першых арганізатараў калгаснага ладу ў вёсцы быў і Васіль Сцяпанавіч Шкробат.

Актыўны ўдзел у станаўленні калгаснага жыцця прынялі М.С. Васілеўская, І.В. Драніца, В.Д. Шылаў, В.Д. Стасевіч і многія іншыя. У гэты час у вёсцы Дубешня працаваў смолзавод.

Доўгі час вёска была цэнтрам калгаса «Камунар». Яго гісторыя пачалася як раз у 1927 годзе, калі была ўтворана камуна «Зара Свабоды» і пабудаваны пасёлак Вострава, каля якога яна і размясцілася. У гэты час была створана партыйная ячэйка, у якую ўваходзілі Сямён Гвоздзеў, Аляксандр Гайдук, Дзяніс Шастакоў і іншыя. Раней, у 1924 годзе, утварылася камсамольская ячэйка. Арганізатарам яе быў Міхаіл Рыгоравіч Казлоў, ураджэнец вёскі Нача, актыўны ўдзельнік грамадзянскай вайны. Нялёгкім быў яго лёс. Яму давялося служыць у органах НКУС, затым у камендатуры Маскоўскага Крамля. Па расказах аднавяскоўцаў і родных, з’яўляўся нават намеснікам каменданта Крамля. У 1937 годзе ён быў рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1956 годзе. У свой час Міхаіл Рыгоравіч быў частым госцем у вёсцы і ў школе, сустракаўся з вучнямі, падарыў ім горн і барабан.

У 1931 годзе з камуны ўтварылася 2 калгасы – «Зара Свабоды» і «Новая Нача». Старшынёй першага з’яўляўся Сямён Сцяпанавіч Гвоздзеў, а другога – Васіль Сцяпанавіч Шкробат. Ветэран калгаснага будаўніцтва Іван Васільевіч Драніца ўспамінае: «Кулацкія гаспадаркі былі ліквідаваны, а іх угоддзі, сенажаці, жывёла сталі асноўным фондам калгасаў».

Міхаіл КазлоўВялікую дапамогу ў арганізацыі калгасаў аказалі 25-тысячнікі. Адным з арганізатараў калгаснага руху быў 25-тысячнік Залатухін. Было некалькі серадняцкіх гаспадарак. Асноўная маса калгаснікаў – батракі.

«Перад стварэннем калгаса «Новая Нача», – расказваў Уладзімір Дзямідавіч Шылаў, яго старшыня з 1937 па 1940 гады, – неабходна было здаць у грамадскую гаспадарку па адной карове або цялушцы. 3 гэтай жывёлы і ўтварылася ферма».

Усе сельскагаспадарчыя работы ажыццяўляліся ўручную, з дапамогай коней, якіх налічвалася каля 100. Мелі калгаснікі толькі конныя жняяркі і касілкі, якія набывалі на прадпрыемствах. Зямля ўгнойвалася дрэнна. Машын, трактароў і іншых сельскагаспадарчых агрэгатаў не было. Таму і ўраджайнасць дасягала ўсяго 10 цэнтнераў збожжа з гектара. Праўда, мясцовым земляробам пасільную дапамогу ў апрацоўцы зямлі ў той час аказвала МТС, якая знаходзілася ў вёсцы Каменка. Толькі за гэта трэба было разлічвацца сельгаспрадукцыяй.

Асноўны жывёлагадоўчы фонд – коні, буйная рагатая жывёла, некалькі свіней і авечак. «Калектывізацыя ажыццяўлялася цяжка, – узгадвае Шылаў, – неабходна было праводзіць растлумачальную работу сярод насельніцтва па прыцягненні ў калгас».

У той час на сяле было шмат моладзі. Сакратаром камсамольскай арганізацыі, якая налічвала больш за 40 чалавек, з’яўляўся Аляксандр Занямонец. Першым сакратаром камсамольскай ячэйкі быў Пухавец, якога расстралялі фашысты ў Барысаве.

У гэты час быў утвораны: калгас у вёсцы Каўпыніца (цяпер Колас) «Першая пяцігодка», у Заполлі  – «Чырвоная Ніва», у Прыяміна  – «Чырвоны Кастрычнік».

У 1950 годзе ўсе калгасы вёсак Нача, Заполле, Каўпыніца, Прыяміна былі аб’яднаны ў адзін калгас, старшынёй якога прызначаецца Шылаў. Па прапанове старшыні і калгаснікаў на агульным сходзе калгас атрымаў назву «Камунар». У 1954 годзе сюды быў прысланы новы старшыня 25-тысячнік Іван Яфімавіч Пархімчык, ураджэнец горада Мінска. Ён быў чалавекам эрудзіраваным, умелым арганізатарам калгаснага руху, пісьменным. У гэты час гаспадарка набыла тэхніку, трактары, аўтамабілі, іншыя сельгасмашыны, павысілася ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур.

3 1957 года па 1959 год калгас узначальваў Міхаіл Мікалаевіч Царык, а з 1959 года – Сцяпан Алімпіевіч Рубанаў, які адпрацаваў на гэтай пасадзе 20 гадоў. Вялікія змены адбыліся ў калгасе ў перыяд кіраўніцтва Сцяпана Алімпіевіча. Павысіліся ўраджаі сельгаскультур, прадукцыйнасць жывёлагадоўлі, умацаваўся працадзень, узведзена і пушчана ў эксплуатацыю лепшая ў раёне цяплічная гаспадарка, якая карміла насельніцтва раёна гароднінай.

Паслядоўнікі гэтых кіраўнікоў таксама імкнуліся годна працаваць на зямлі і былі вернымі сялянскай справе.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

6 июня ИМНС проведет консультации по вопросам применения физлицами налога на профдоход

6 июня инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по вопросам применения физическими лицами налога на профессиональный доход согласно главе 40 Налогового кодекса Республики Беларусь.
Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

3 июня "горячую линию" проведет начальник отдела статистики Крупского района

В понедельник, 3 июня, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Контактный телефон 8-01796 4-24-86.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.