krupki.by

ru RU be BE en EN

Каменка адзначыла свята вёскі



Каменка адзначыла свята вёскі

Автор / Общество / Среда, 02 сентября 2020 10:16 / Просмотров: 1866

У адзін са жнівеньскіх выхадных дзён Каменка спявала і танцавала - тут правялі свята вёскі "Я тут жыву, і край мне гэты дарагі". Сюды, на свята свайго роднага і мілага куточка, сабраліся як сённяшнія жыхары, так і тыя, што разляцеліся, як кажуць, па ўсім свеце.

–  Сёння мы па заслугах славім тых людзей, каму вёска, свой дом, сям’я важней за ўсё, –  адзначалі вядучыя. –  Няхай будуць песні і ўсмешкі, дні нараджэння нашых бацькоў, дзяцей і ўнукаў, дні нашай вёскі, дзе мы нарадзіліся, вучыліся, працуем. Жыве наша маленькая радзіма, а разам з ёй жывем і мы.

Народная мудрасць сцвярджае: «Калі хочаш пражыць у якім-небудзь месцы адзін год – пасей проса, калі будзеш выбіраць сабе месца на дзясяткі гадоў – пасадзі дрэва, калі хочаш пасяліцца назаўсёды – выхавай дзіця». На свяце прысутнічаў самы маленькі жыхар вёскі – Анютка Жук. У адрас бацькоў дзяўчынкі, якія ўзняліся на імправізаваную сцэну, гучалі віншаванні, пажаданні, музычныя падарункі.

Віншаванні, у тым ліку і музычныя, прымалі самая старэйшая жыхарка Галіна Мікалаеўна Калбянкова, якой 28 верасня споўніцца 84 гады, а таксама два імяніннікі, дні нараджэння якіх прыпалі на жнівень, гэта – Аляксей Паўлавіч Галенка і Ульяна Дзмітрыеўна Дзедзянок.

Варта адзначыць, што кожны гаспадар Каменкі імкнецца, каб у доме былі парадак і ўтульнасць, на падворку – чысціня, каб раслі зялёныя насаджэнні і кветкі. І вёска з кожным годам становіцца прыгажэйшай. А яшчэ ў Каменцы – вельмі прыгожыя сядзібы, вельмі шырокія палі і, канечне, вельмі таленавітыя дзеці. Пацвярджэнне таму – прызавыя месцы, якія занялі юныя жыхары на раённым фестывалі дзіцячай творчасці «Крупскія зорачкі-2020». У прыватнасці, Дыплом І ступені атрымала Яна Смаленская, Дыпломы ІІ ступені – Маргарыта Салмінава і Хрысціна Камарова, Дыплом ІІІ ступені – Аня Гарбачова.

Са святам вёскі павіншаваў усіх прысутных старшыня Ігрушкаўскага сельвыканкама Аляксандр Толкач, які зазначыў, што жыхары Каменкі заўсёды вызначаюцца добразычлівасцю, дружалюбнасцю, працавітасцю. «Сонца на вашых вуліцах, здароўя вам і вашым дзецям, сямейнага дабрабыту, а астатняе ўсё прыйдзе... »  –  сказаў напрыканцы Аляксандр Пятровіч.

Тут жа была ўзгадана і гісторыя ўтварэння Каменкі, якая вядома з канца ХІХ стагоддзя.

Шмат шчырых і сардэчных слоў у свой адрас атрымалі ў дзень свята вёскі прадстаўнікі калектыву Крупскага ПМС і дзіцячага сада, работнікі культуры, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, паштальёны... Выказвалася пажаданне, каб такое свята стала добрай традыцыяй і каб кожны год збірацца разам.

Акрамя самадзейных артыстаў Каменскага сельскага клуба-бібліятэкі, сваімі песнямі, танцамі і інсцэніроўкамі святочны настрой прысутным ствараў народны калектыў народнай песні «Крупчанка».

Фота Надзеі РАМАНЧУК.

Тэги

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.