krupki.by

ru RU be BE en EN

Ёлачныя базары адкрыюцца ў Крупках ў 20-х чыслах снежня



Ёлачныя базары адкрыюцца ў Крупках ў 20-х чыслах снежня

Автор / Общество / Четверг, 03 декабря 2020 14:36 / Просмотров: 646

Новы год, Каляды – адны з самых любімых святаў як у дзяцей, так і ў дарослых. Можа быць таму, што з імі звязаны надзеі на абнаўленне жыцця, на тое, што ў новым годзе абавязкова збудуцца патаемныя мары кожнага з нас, што «новае шчасце» нікога не абыдзе бокам.

А яшчэ таму, што добры настрой, як правіла, падтрымліваецца традыцыйным абменам падарункамі, пажаданнямі шчасця і наяўнасцю навагодняга дрэўца – у нашым выпадку ёлкі, – вакол якой звычайна і разгортваецца святочнае чароўнае дзейства.

Аб набліжэнні навагодніх святаў першымі сваё слова ўжо сказалі вітрыны магазінаў. У хуткім часе пачнецца ўстаноўка ёлак на плошчы горада і ў асобных яго мікрараёнах. А на бытавым узроўні які ўжо год многія вырашаюць, якой ёлачцы аддаць перавагу – штучнай або натуральнай?

Як вядома, напярэдадні Новага года асобнымі грамадзянамі вядзецца незаконная нарыхтоўка навагодніх ёлак і іншых дрэў хваёвых парод у лясах дзяржаўнага ляснога фонду. Нагадаем, што за незаконную высечку дрэва з ляснога фонду парушальнікам пагражае пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага штрафу, які складае ад 5 да 50 базавых велічынь на фізічную асобу, ад 20 да 200 базавых велічынь на індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама кампенсацыя шкоды, прычыненай дзяржаве.

Таму, перш чым ісці ў лес за навагодняй прыгажуняй, варта задумацца: ці будзе гэты «падарунак» прыемны да Новага года? Тым больш, што да свята Крупскі лясгас нарыхтуе і паставіць на ёлачныя базары, якія адкрыюцца ў 20-х чыслах снежня, сотні дрэў. Набыць дрэўка можна будзе і непасрэдна ў лясніцтвах. Дарэчы, пакупнікам будуць прапаноўваць не толькі ёлкі і сасёнкі, але і дрэўцы ў кадках.

Нарыхтоўка навагодніх ёлак праводзіцца згодна з устаноўленым парадкам.

ДА ЎВАГІ. У пераднавагодні перыяд лясная ахова ўзмоц­ніць ахову лясных масіваў ад незаконных высечак. Будуць арганізаваны рэгулярныя рэйдавыя мерапрыемствы. На дарогах лясгас разам з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўстановіць кантрольныя пасты.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

6 июня ИМНС проведет консультации по вопросам применения физлицами налога на профдоход

6 июня инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по вопросам применения физическими лицами налога на профессиональный доход согласно главе 40 Налогового кодекса Республики Беларусь.
Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

3 июня "горячую линию" проведет начальник отдела статистики Крупского района

В понедельник, 3 июня, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Контактный телефон 8-01796 4-24-86.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.