krupki.by

ru RU be BE en EN

19 студзеня праваслаўныя веруючыя адзначалі Вадохрышча



19 студзеня праваслаўныя веруючыя адзначалі Вадохрышча

Автор / Общество / Вторник, 29 января 2019 09:58 / Просмотров: 1143

19 студзеня праваслаўныя веруючыя адзначалі Вадохрышча, або Богаяўленне. Гэта свята здаўна было адным з самых шануемых. Лічыцца, што вадохрышчанская вада прыносіць духоўнае і цялеснае здароўе. Таму на Хрышчэнне многія акунаюцца ў Іардань – палонку ў форме крыжа, якая робіцца на вадаёмах.

Менавіта такая палонка ў драўляным абрамленні была высечана і на рацэ Бобр ля гарадской лазні. І ў пятніцу, 18 студзеня, у пасляабедзенны час асобныя жыхары горада і яго госці прыйшлі сюды, каб папрысутнічаць на гэтым таінстве. Тут жа дзяжурылі супрацоўнікі РАУС і РАНС, «хуткая дапамога».

Перад пачаткам галоўнага абраду Вадохрышча благачынны Крупскай акругі, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца пратаіерэй Мікалай Гмір гаварыў аб тым, што акунацца ў Іардань на Вадохрышча – традыцыя, якая не мае сакраментальнага значэння. Жаданне чалавека ў любым выпадку павінна быць духоўна ўсвядомленым. Акунацца ў святую ваду неабходна з адпаведным настроем, з верай у сілу Божай ласкі. Перад акунаннем трэба абавязкова прачытаць малітву, а перад уваходам у ваду – перахрысціцца.

І прысутныя сталі відавочцамі, як некаторыя людзі бясстрашна акуналіся ў вадохрышчанскую «купель», сцвярджаючы, што гэта вада і дух умацоўвае, і арганізм ачышчае. Тым больш, што на беразе іх чакала гарачая гарбата, якую прапаноўвалі жадаючым старшыня Крупскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Алена Смірнова і сакратар раённага савета ветэранаў Ала Сліборская.

Час ад часу чуліся рэкамендацыі, што разагрэцца трэба да акунання і пасля таго, як выкупаліся. Тады ўсё будзе і ў задавальненне, і на здароўе. Гэта многія раілі, згодна ўласнага вопыту. І тым, хто толькі раз у годзе на Хрышчэнне акунаецца ў палонку, і тым, хто збіраецца загартоўвацца пастаянна.

Вось што сказаў, у прыватнасці, жыхар горада Вадзім Бураў: «Адчуванне незабыўнае. Як выйдзеш з вады, цела крыху пашчыпвае, але хутка гэта праходзіць. Самі бачыце, на холад ніхто не скардзіцца, бо лічаць, што вада валодае цудадзейнай сілай, духоўна ачышчае і даруе здароўе».

Автор

admin

admin

Актуально

6 июня ИМНС проведет консультации по вопросам применения физлицами налога на профдоход

6 июня инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по вопросам применения физическими лицами налога на профессиональный доход согласно главе 40 Налогового кодекса Республики Беларусь.
Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

3 июня "горячую линию" проведет начальник отдела статистики Крупского района

В понедельник, 3 июня, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Контактный телефон 8-01796 4-24-86.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.