krupki.by

ru RU be BE en EN

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў з рабочым візітам Міншчыну



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў з рабочым візітам Міншчыну

Автор / Официально / Четверг, 02 июля 2020 12:22 / Просмотров: 917

У Салігорску ён сустрэўся з актывам Мінскай вобласці, а затым наведаў прадпрыемства «Белкалій-Мігаа». Прэзідэнту далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці Мінскай вобласці і Салігорскага раёна, фінансава-гаспадарчай дзейнасці «Беларуськалія», рэалізацыі інвестпраекта па будаўніцтве на пляцоўцы салігорскага прадпрыемства завода па вытворчасці нітрату калію.

Ён адзначыў, што развіццё Мінскай вобласці ў многім вызначае развіццё краіны. «Сталічны рэгіён – не проста аснова. Патэнцыял, які вы маеце, па сутнасці ўяўляе сабой зменшаную копію эканомікі нашай краіны. У вас ёсць усё. Прадстаўлены ўсе галіны, усе віды і формы гаспадарання», – падкрэсліў беларускі лідар.

«Беларуськалій» – гэта нацыянальны здабытак, гордасць, адзін са стаўпоў беларускага экспарту, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«У свой час мне прапаноўвалі прадаць яго. Вы гэта помніце. Але я рады, што мы гэтага не зрабілі. Я тады ўстанавіў забаронную цану – $35 млрд, вядома, нам ніхто не мог заплаціць. Цана была жорсткая, хочаце – купляйце, 50 працэнтаў – папалам дзяліце, купляйце», – сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт задаў рытарычнае пытанне, навошта прадаваць гэта прадпрыемства, калі яно функцыянуе нармальна, выконвае ўсе пастаўленыя задачы.
«Было няпроста. Лю­дзі старэйшыя помняць, як нашы гарнякі «пешшу па бездарожжы крочылі на сталiцу». Помніце, і каструлямі барабанілі, і талеркамі. Я тады быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, – успомніў Кіраўнік дзяржавы. – А не хапала шмат чаго, калі я сутыкнуўся з гэтым пытаннем. Але, як сказаў губернатар, мы працу, занятасць і зарплату паставілі тады ў аснову нашай палітыкі. Хоць і зарплату не было з чаго плаціць».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час прадпрыемства было фактычна падзелена на сферы ўплыву, дзе розныя групы мелі долю і гандлявалі на міжнародных рынках, тым самым канкурыруючы адзін з адным і збіваючы цану. «Здаецца, і прадавалі калійную соль, а грошай не было. Першае рашэнне, якое я тады прыняў, – жалезабетонна настаяў на тым, каб усё, што здабывае ваша прадпрыемства, прадавалася па адным канале. Гэта было маё першае знаёмства з вашымі праблемамі», – расказаў Прэзідэнт.

Потым яшчэ шмат чаго было зроблена для развіцця прадпрыемства, у тым ліку па лініі імпартазамяшчэння, укаранення айчынных тэхналогій і абсталявання. Калійную галіну будуць развіваць і далей, у прыватнасці новыя радовішчы, а гэта ў сваю чаргу дае імпульс бліжэйшым населеным пунктам.
«Мы ў Беларусі не сталі ламаць тое, што было. Захоўваючы патэнцыял з савецкіх часоў, мы прырастаем новым. Гэта значыць, мы не пайшлі на перамены і рэформы дзеля таго, каб усё дашчэнту зламаць, а потым, маўляў, мы пабудуем. Можна было гэта зрабіць. Але для гэтага патрэбны не сотні мільярдаў долараў, а, можа, трыльён долараў. Такіх грошай у нас няма, ды і ні ў адной іншай такой краіне. І нікому не верце, што заваляць грашамі і з верталёта яшчэ будуць скідваць», – падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад: на тэрыторыі Мінскай вобласці з удзелам кітайскіх сяброў рэалізуюцца два праекты, якія маюць стратэгічнае значэнне для краіны. Па-першае, гэта Кітайска-беларускі парк «Вялікі камень», які прызначаны стаць адным з ключавых пунктаў ініцыятывы «Пояс і шлях» у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. «Тонкая хімія, біятэхналогіі, электроніка, машынабудаванне, новыя матэрыялы. У гэтых сферах ляжыць не толькі новая якасць эканомікі Мінскай вобласці, але і істотнае павышэнне канкурэнтаздольнасці нашай краіны», – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адно прадпрыемства – Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя. «Гэта самыя высокія тэхналогіі. Глыбокую перапрацоўку збожжа з атрыманнем амінакіслот ажыццяўляюць лічаныя дзяржавы свету. Гэты праект цалкам укладваецца ў напрамкі развіцця на наступную пяцігодку – якасць, экспарт, імпартазамяшчэнне», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб прадпрыемствах, якія дасталіся з савецкага перыяду, Прэзідэнт згадаў БЕЛАЗ, дзе цяпер робяць самую сучасную кар’ерную тэхніку. «Зусім няшмат дзяржаў, якія вырабляюць гэтыя аўтамабілі. Мы сёння трымаем практычна 30 працэнтаў рынку такіх аўтамабіляў. Мы першымі стварылі супераўтамабіль грузападымальнасцю 450 тон. Я кіраваў гэтым аўтамабілем: дзіўна, не складаней, чым «Мерсэдэсам». Гэта сапраўды вялікае дасягненне і гонар краіны – вырабляць такую тэхніку. Цяпер ужо ўзяліся за наступнае пакаленне – беспілотныя тэхналогіі. З расіянамі разам мы гэта робім, і гэта будучыня нашага аўтамабілебудавання. Паводле маёй інфармацыі, выпрабаванні праходзяць ужо», – расказаў Кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, за апошнія гады ў сталічным рэгіёне арганізавана серыйная вытворчасць легкавых аўтамабіляў, будзе пашырацца лінейка, павышацца лакалізацыя, і ў гэтым таксама стаяць вялікія задачы ў галіне імпартазамяшчэння. Яшчэ адна новая вытворчасць – «Штадлер Мінск», якая выпускае чыгуначную тэхніку.
«У нас яшчэ вялікая паляна неасвоеных ідэй. І нават не ідэй, а вядомых у свеце тэхналогій. І ў гэтым напрамку нам трэба рухацца, паглыбляцца. У гэтым нашы асноўныя інвестыцыі. І самае галоўнае: у нас ёсць людзі – кадры, якія гэта разумеюць і могуць гэта рабіць», – падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што некаторыя прапануюць масава пусціць у Беларусь міжнародныя карпарацыі, у якіх ёсць рынкі і грошы, каб яны, фактычна, скупілі айчынныя прадпрыемствы. Прэзідэнт упэўнены, што такі падыход сябе не апраўдае. «Ніколі такога не было, не ашчаслівяць», – сказаў ён.
«Расслабляцца ні ў якім разе нельга. Сёння час патрабуе імклівага руху наперад з выразным разуменнем мэт і перспектыў сталічнага рэгіёна. Гэта не дзяжурная фраза. Крызіс – гэта не толькі бяда, але і час магчымасцей. Мы павінны вось гэты складаны час выкарыстаць так, каб ускочыць куды-не­будзь у новыя рынкі, што адкрыліся, і зачапіцца там. Не зачэпімся – будзе вельмі цяжка. Чаго б нам ні каштавала, нам трэба рваць наперад», – падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, кіраўніцтву ўрада, Нацыянальнага банка пастаўлена жалезная задача – усё, што ёсць, кінуць у вытворчасць, каб зачапіцца на рынках. «Вось і ўся рэформа. Не да раскошы цяпер. Мы вельмі «ўманціраваны» ў міжнародныя вытворчыя ланцужкі, экспартна арыентаваная краіна», – сказаў Прэзідэнт.
«Нам трэба ў гэты перыяд нічога не разбурыць, выратаваць нашу дзяржаву, эканоміку, абараніць людзей і хаця б на 5 працэнтаў рушыць наперад. Зробім гэта – пяцігодку пражывём спакойна, мірна, без усякіх узрушэнняў. Гэта для нас сёння галоўнае», – рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі арыентуе грамадзян на набыццё і развіццё сваіх загарадных участкаў. «Мы будзем аднаўляць так званыя неперспектыўныя вёскі і хутары. Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло: пандэмія паказала нам – у каго ёсць куток на зямлі, той ні на якую заразу не хварэе. Таму я хачу, каб у наступнай пяцігодцы мы вызначылі тыя незабудаваныя кавалкі зямлі, якія ў нас ёсць у вёсках, аграгарадках. Там, дзе ёсць неперспектыўныя плошчы. Трэба іх аддаць людзям», – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

«Я хачу, каб кожны беларус меў гэты кавалачак зямлі. Для таго, каб ён быў здаровы. І гэты кавалак зямлі будзе на вагу золата», – адзначыў ён і заклікаў, каб кожны скарыстаўся хоць найменшай магчымасцю набыць участак зямлі, нават калі цяпер няма сродкаў пабудаваць там дом. Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ў перспектыве гэта будзе правільнае рашэнне, будзе куды выехаць з сям’ёй і адпачыць за горадам.

Па матэрыялах БелТА.

Автор

admin

admin

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.