krupki.by

ru RU be BE en EN

За сжигание мусора на участке в городе можно получить штраф



За сжигание мусора на участке в городе можно получить штраф

Автор / Закон и порядок / Вторник, 25 сентября 2018 14:10 / Просмотров: 788

Ужо другая палова верасня. Вось-вось пачнецца масавая ўборка лісця і падрыхтоўка агародаў да зімы, а значыць, над участкамі зноў з’явіцца дым вогнішчаў. Ці можна пазбавіцца ад смецця без небяспекі для здароўя, прыроды і ўрону для кашалька? Такое пытанне мы адрасавалі галоўнаму спецыялісту раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ніне КРАСЬКО:

– У Законе № 271-3 «Аб абыходжанні з адходамі» гаворыцца, што другасныя матэрыяльныя рэсурсы, у тым ліку пластык і паперу, трэба дастаўляць ва ўстаноўленыя месцы. Арганічныя і буйнагабарытныя адходы вывозіць служба жыллёва-камунальнай гаспадаркі па дадатковай заяўцы – гэта паслуга платная. У населеных пунктах устаноўлены кантэйнеры для раздзельнага збору смецця. За парушэнне заканадаўства, напрыклад, за спальванне смецця, пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Як вядома, пры спальванні у ход ідуць і непатрэбныя паперы, абгорткі ад цукерак, упакоўкі ад чыпсаў і сокаў, пластыкавыя бутэлькі. Дарэчы, пазбаўленне ад пластыку з дапамогай агню можа негатыўным чынам адбіцца на экалогіі, бо ў паветра выкідваюцца шкодныя рэчывы. Асобныя часта не грэбуюць паліць і шыны, не ведаючы, што могуць паплаціцца не толькі грашыма, але і здароўем: пры іх гарэнні выдзяляюцца сажа, нафталін, дыяксід серы, фенолы і іншыя рэчывы, якія выклікаюць захворванні дыхальных шляхоў, страўнікава-кішачнага тракта, ацёкі, алергію.

Заўважу, што развядзенне вогнішчаў на ўчастках не караецца, але працэс павінен быць пад кантролем. Для гэтага трэба дачакацца бязветранага надвор’я і падрыхтаваць глебу – зняць мінеральны пласт. Ведайце, агонь можа гарэць не менш чым у 10 метрах ад жылых пабудоў, 20 метрах ад лесу і 30 метрах ад месц, дзе складзіруецца сена, а гаручыя вадкасці пры гэтым выкарыстоўваць непажадана. І калі за вогнішча на ўласным падвор’і рублём ніхто не паплаціцца, то сярод жылых дамоў, напрыклад, у горадзе гэта задавальненне будзе каштаваць дорага – ад 10 да 40 базавых велічынь. Так што, не рызыкуйце!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.