krupki.by

ru RU be BE en EN


Жыццё Таццяны Якаўлевай умясціла ў сябе яркія падзеі гісторыі краіны

Автор / Земляки / Среда, 01 апреля 2020 15:16 / Просмотров: 859

Ветэрана вайны Таццяну Іванаўну Якаўлеву ведалі многія і многія крупчане. У 70-80-я гады яна была пастаянным госцем і ўдзельнікам партыйных і камсамольскіх форумаў, розных раённых мерапрыемстваў.

Таццяна Іванаўна Якаўлева, дачка чырвонага камандзіра, які загінуў смерцю храбрых у барацьбе з белагвардзейскімі бандамі на Каўказе, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас нашай сустрэчы, 32 гады таму, ёй было 64 гады. Аднак, як вядома, чалавечае жыццё вымяраецца не гадамі, а тым, які след ён пакіне пасля сябе.

– Чалавека не будзе, а памяць пра яго застанецца, – гаварыла Таццяна Іванаўна. І ў пацвярджэнне сказанага павольным позіркам акідвала сцены ўласнага дома. А на іх – гісторыя яе неардынарнага жыцця, яе памяць. Кожны сувенір нагадваў ёй прыемныя ўспаміны:

 – Вось перад намі пано «Ой, бярозы ды сосны» – падарунак са злёту партызанскіх брыгад. А вось гэта – з Краснадара, Разані, Акцюбінска...

Пагадзімся, сапраўдны музей! Далей мы гарталі альбомы з пажаўцелымі ад даўнасці здымкамі, з якіх пазірае маладосць жанчыны, апранутай у шынель.

– У Дзень Перамогі я хадзіла па Берліну, была ў рэйхстагу, дзе зусім нядаўна ішлі баі. Незнаёмыя людзі паціскалі рукі, абдымаліся, спявалі песні. З імі спявала і я сваю любімую «Кацюшу».

Слухаеш яе аповяд, і перад вачыма паўстае воблік маладой жанчыны ў салдацкай гімнасцёрцы з ордэнамі на грудзях, а навокал – радасныя, шчаслівыя людзі, таварышы па зброі, якія вынеслі вайну на сваіх плячах.

Вялізны букет бэзу нагадаў Таццяне Іванаўне родны дом у далёкай адсюль Беларусі, сяброў з партызанскай брыгады імя Гудкова, з якімі граміла шэйкаўскі гарнізон, ставіла міны на «жалезцы».

...І вось Таццяна Іванаўна стаіць у акружэнні франтавікоў сёмай гвар­дзейскай ордэнаў Суворава і Кутузава авіядывізіі, што прымала ўдзел у вызваленні Букавіны і краін Заходняй Еўропы.

На пытанне, адкуль столькі энергіі, жыццярадаснасці, Таццяна Іванаўна адказала: «Люблю бываць сярод людзей. Выступаю, здараецца, каля сотні разоў у год. Па пуцёўках камсамола выязджаю ў іншыя гарады. Прыемна атрымліваць запрашэні на сустрэчу, значыць, людзі жадаюць бачыць мяне, чуць. Адным словам, патрэбна я ім. А гэта надае сілы, ды яшчэ якія!»

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

8 июля состоится прямая телефонная линия с главным врачом Крупской ЦРБ

Во вторник, 8 июля, с 9.00 до 10.00 состоится прямая телефонная линия с главным врачом УЗ «Крупская ЦРБ» ЛЕОНОВИЧ Екатериной Михайловной.
Телефон 2-44-32.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.