Нарадзіўся ў г.п. Бобр Крупскага раёна. Член КПСС з 1942 года. Закончыў Віцебскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1938 года. На фронце з 1941 года. Удзельнічаў у вызваленні Паўночнага Каўказа, Украіны, Беларусі. Камандзір эскадрыллі знішчальнага авіяпалка старшы лейтэнант В.А. Князеў здзейсніў 1 088 баявых вылетаў, правёў 139 паветраных баёў, усяго збіў 29 варожых самалётаў. У выніку штурмавых налётаў асабіста знішчыў 3 танкі, 74 аўтамашыны, 8 гармат, 15 зенітных установак, 3 цыстэрны з палівам, склад боепрыпасаў, шмат жывой сілы праціўніка. Пасля вайны служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік.
Імем Васіля Аляксандравіча Князева названы вуліца ў Віцебску і на станцыі Бобр Крупскага раёна.