krupki.by

ru RU be BE en EN


Творчы, ініцыятыўны педагог, граматны, патрабавальны кіраўнік, чулая сяброўка – так адгукаюцца пра Валянціну Міхайлаўну Паляшчук

Автор / Земляки / Суббота, 30 апреля 2022 13:22 / Просмотров: 2261

Натхнёны, творчы, ініцыятыўны педагог, граматны, патрабавальны кіраўнік, чулая сяброўка – так адгукаюцца пра Валянціну Міхайлаўну Паляшчук (Цыванёнак) усе, хто яе ведае. Родам яна з Якімаўкі, сюды ж пасля працяглага працоўнага шляху вярнулася ў мясцовую школу ў якасці дырэктара.

Прыемна было сустрэцца з ёй, пагутарыць з улюбёным у сваю справу чалавекам. Адразу захацелася даведацца, чаму Валянціна Міхайлаўна абрала прафесію педагога. На што мая суразмоўца адказала:

– Марыла стаць настаўніцай яшчэ з дзяцінства. Ды і старэйшая сястра Аляксандра паўплывала на выбар – з любоўю расказвала пра сваю настаўніцкую дзейнасць. У школе я любіла пісаць сачыненні, чытаць кнігі, вучыць вершы на памяць. Атрымаўшы атэстат аб сярэдняй адукацыі, працавала піянерважатай у Хацюхоўскай школе. Ад працы з дзецьмі атрымлівала асалоду. Таму цвёрда вырашыла стаць педагогам. Скончыла завочна філалагічны факультэт БДУ. Пэўны час выкладала беларускую мову і літаратуру ў Халопеніцкай школе.

– Якімі педагагічнымі прынцыпамі кіраваліся ў рабоце? – пытаюся ў Валянціны Міхайлаўны.

– Шчыра кажучы, мне вельмі імпануюць словы Коліна Цернера: «Навучыўшыся аддаваць нешта іншым, вы, магчыма, атрымаеце самую вялікую ўзнагароду ў жыцці, нават калі пачнеце з таго, што будзеце дарыць людзям сваю ўсмешку», – адказвае яна. – А галоўны прынцып маёй работы – вучыць дзяцей вучыцца. Нельга навучыць дзяцей усяму, а вось дапамагчы раскрыцца, патлумачыць, як ён можа высока ўзняцца – магчыма. Я заўсёды вучыла дзяцей быць годнымi грамадзянамі малой радзімы, сваёй краіны. Імкнулася, каб вучні заўсёды былі задаволены ўрокамі.

Успамінала Валянціна Міхайлаўна і сваіх былых калег, якія дапамагалі ёй набываць лепшыя прафесійныя якасці, – дырэктара Халопеніцкай школы Людвіга Адольфавіча Жызнеўскага, настаўнікаў Ганну Фёдараўну Доўгую, Андрэя Максімавіча Слабуху, Людмілу Лаўрэнцьеўну Цыванёнак. Дарэчы, Людвіг Адольфавіч і параіў Валянціне Міхайлаўне паспрабаваць сябе ў якасці кіраўніка. На той час яна была намеснікам дырэктара Халопеніцкай школы.

– Словы Людвіга Адольфавіча «У цябе ўсё атрымаецца» сталі для мяне знакавымі, – успамінае суразмоўца. – Так я стала кіраваць роднай Якімаўскай школай. Прызнацца, спярша было цяжка, не хапала вопыту. Але верыла, што ўсё атрымаецца. Таму нястомна павышала прафесійнае майстэрства. Дапамагалі слушныя парады калег, кіраўнікоў устаноў і аддзела адукацыі.

– Ці былі думкі змяніць сельскае жыццё на гарадское? – пытаюся.

– Што вы! Не! – адказвае Валянціна Міхайлаўна. – Усё жыццё працавала на карысць сваёй малой радзімы. Усе намаганні калектыву былі накіраваны на развіццё не толькі школы, але і вёскі. Мы ўдзельнічалі ў мастацкай самадзейнасці, працавалі на саўгасных палетках, былі актывістамі грамадскага жыцця. Доўгі час я ўзначальвала партыйную арганізацыю саўгаса.

Ганарыцца Валянціна Міхайлаўна і вучнямі, што абралі шлях настаўніка. Гэта Таццяна Макрыцкая, Ларыса Барсукова, Святлана Жук, Юлія Качан і іншыя. А моладзі вопытны педагог жадае не баяцца цяжкасцей, слухаць парады старэйшых і ра­зам будаваць спакойную і ўтульную будучыню.

Пагутарыўшы з Валянцінай Міхайлаўнай, я прыйшла да высновы, што прафесію педагога яна выбірала па поклічу сэрца, што стала годным ладам яе жыцця. Жадаю Валянціне Міхайлаўне далейшага шчаслівага лёсу.

Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ,
старшыня раённай ветэранскай арганізацыі работнікаў адукацыі.

Автор

admin

admin

Актуально

15 октября пройдет "прямая линия" по вопросам социальной защиты семей с детьми

В среду, 15 октября, в рамках единого дня консультирования населения по вопросам социальной защиты семей с детьми состоится прямая телефонная линия с исполняющим обязанности заведующего сектором материально-бытового обеспечения управления по труду, занятости и социальной защите Крупского районного исполнительного комитета Мусохрановой Юлией Петровной с 10.00 до 11.00 по телефону 2-62-83.

14 октября "прямую линию" проведет начальник отдела экономики Крупского райисполкома

Во вторник, 14 октября, с 9.00 до 10.00 по телефону 8-01796 2-78-33 прямую телефонную линию проведет начальник отдела экономики Крупского райисполкома КОЗЛОВСКАЯ Татьяна Михайловна.

16 октября ИМНС проведет консультации по вопросам применения налоговых вычетов

16 октября отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц, воспитывающих детей до 18 лет и (или) иждивенцев, проводится тематический день информирования по вопросам применения налоговых вычетов при исчислении подоходного налога с заработной платы. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

16 октября ИМНС проведет день открытых дверей по разъяснению вопросов исчисления и уплаты налогов

16 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц, воспитывающих детей до 18 лет и (или) иждивенцев - плательщиков имущественных налогов, проводит день открытых дверей по разъяснению вопросов исчисления и уплаты земельного, транспортного налогов и налога на недвижимость единым имущественным платежом.

11 октября "прямую линию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 11 октября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Please publish modules in offcanvas position.