krupki.by

ru RU be BE en EN


Яны не чакалі славы – проста абаранялі сваю зямлю

Автор / Земляки / Пятница, 09 мая 2025 16:06 / Просмотров: 62

Адны падрывалі нямецкія эшалоны, другія пад кулямі цягнулі тэлефонныя лініі, трэція ратавалі параненых. Аб’ядноўвала іх воля да Перамогі.

Разведчык, дыверсант, артылерыст

Камсамолец Іван Васільевіч Камароў з вёскі Маслёнка да вайны працаваў на адным з прамысловых прадпрыемстваў каля Масквы. Калі пачалася вайна, ён падаў заяву аб накіраванні яго добра­ахвотнікам у дзеючую армію. Улічваю­чы тое, што юнак родам з Беларусі,  рашэннем ЦК УЛКСМ (б) Камароў быў накіраваны на вучобу ў цэнтр па падрыхтоўцы партызанскіх кад­раў. Пасля заканчэння курсаў і па рэкамендацыі ЦК УЛКСБ з ім сустрэўся начальнік Беларускага штаба партызанскага руху П.К. Панамарэнка, які прапанаваў прадоўжыць бараць­бу з ворагам на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. У выніку 20 чэрвеня 1942 года Іван быў накіраваны ў тыл ворага. Камсамольскі білет на час знахо­джання ў тыле быў здадзены ў ЦК УЛКСМБ, які знаходзіўся на той час у Маскве.

 Камароў з 20 чэрвеня 1942 года па 20 ліпеня 1944 года ваяваў у складзе партызанскай брыгады асобнага прызначэння Вілейскага партызанскага злучэння, у разведвальна-дыверсійнай групе другога атрада. З яго ўдзелам на адрэзку чыгункі Маладзечна-Полацк 18 лютага 1944 года быў пушчаны пад адхон эшалон, знішчаны 3 вагоны з салдатамі і афіцэрамі, 5 платформ з аўтамашынамі; 16 сакавіка гэтага ж года зноў зроблена дыверсія на чыгунцы, быў разбіты эшалон з тэхнікай. Трэцяя дыверсія адбылася 20 сакавіка 1944 года. Камароў таксама ўдзельчаў у разгроме гарнізона ў вёсцы Хацюхова.

Пазней Іван Васільевіч успамінаў: «Падчас блакады партызан каля возера Палік летам 1944 года мы атрымалі загад ісці з боем на прарыў. Група партызан пры выхадзе нарвалася на варожы кулямётны разлік. Пашчасціла: альбо кулямётчык заснуў, альбо кулямёт адказаў. Немцаў перастралялі, дачакаліся злучэння з Чырвонай Арміяй».

Пасля вызвалення Беларусі Іван Васільевіч у радах Чырвонай Арміі ў званні старшага сяржанта камандаваў пушачным разлікам. Вызначыўся ён падчас бою 23 лютага 1945 года, калі  разам з таварышамі здолеў разбіць 2 варожыя дзоты, бронемашыну і знішчыць каля ўзвода салдат. У Чырвонай Арміі служыў да 1947 года. Яго ваенныя дзеянні адзначаны  ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану Айчыннай вайны» першай ступені.

Сувязісты, якія не ведалі страху

Сяргей Герасімавіч Лапа з вёскі Сомры далучыўся да партызан 8-й Круглянскай брыгады ў верасні 1942 года, удзельнічаў у разгроме чатырох нямецкіх гарнізонаў. Падчас бою ў вёсцы Шапялевічы першым «зняў» вартавога і ўварваўся ў распалажэнне ворага. Пры разгроме гарнізона ў другой вёсцы ён асабіста знішчыў двух гітлераўцаў.

Партызан удзельнічаў у «рэйкавай вайне», 28 чэрвеня 1944 года падчас бою з адступаючым ворагам гранатай узарваў аўтамашыну. Узнагароджаны медалём «Партызану Айчыннай вайны» другой ступені.

Пасля вызвалення Беларусі яго шлях па ваенных дарогах у складзе Чырвонай Арміі пралёг праз Польшчу да Усходняй Прусіі. Падчас аднаго з баёў на тэрыторыі Усходняй Прусіі сувязіст Лапа пад моцным абстрэлам 34 разы ліквідаваў парывы тэлефоннай лініі, тым самым забяспечыў паспяховае наступленне стралковага пад­раздзялення. За гэта ён быў узнагароджаны медалём «За адвагу». Ордэнам Чырвонай Зоркі быў адзначаны яго по­дзвіг падчас баёў пад горадам Кёнігз­бергам. Як адзначана ва ўзнагародным лісце, « 8.04.1945 года на подступах к городу Кёнигсбергу т. Лапа проявил исключительную храбрость. Под сильным артиллерийским и минометным обстрелом он бесперебойно обеспечивал проводной связью боевые порядки солдат с командным пунк­том батальона. Только за один день он устранил 17 порывов связи, чем обеспечил непрерывное управление боем».

Сувязістам быў таксама крупчанін Ісак Арсенцьевіч Прышчэпаў. Да гэтага з 1943-га па ліпень 1944 года ён вая­ваў у складзе партызанскай брыгады Гудкова, быў узнагароджаны медалём «Партызану Айчыннай вайны» другой ступені. Пасля вызвалення Беларусі Ісак Арсенцьевіч быў прызваны ў дзеючую Армію, ваяваў ва Усходняй Прусіі. Пры прарыве абароны гітлераўцаў у раёне горада Пількопен ён пад моцным агнём праціўніка здолеў ліквідаваць 20 парываў сувязі, чым забяспечыў бесперапынную сувязь каманднага пункта з пазіцыяй артылерыстаў. Адзначаны медалём «За баявыя заслугі».

Ісак Арсенцьевіч  вызначыўся і 3 лютага 1945 года падчас бою каля населенага пункта Маулен. Пад моцным агнём праціўніка ён забяспечыў бесперапынную тэлефонную сувязь, што дазволіла чырвонаармейцам паспяхова адбіць 3 контратакі праціўніка. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны першай ступені.

Ад партызанскай разведкі да штурма Германіі

Раней, калі мы пісалі пра партызанскую сям’ю Крышталёў з вёскі Прудок, то ўзгадвалі партызана Дзмітрыя Васільевіча Сіняка, праз якога сувязныя перадавалі звесткі камандаванню  атрада імя Варашылава партызанскай брыгады імя Шчорса. Дзмітрый Васілье­віч з чэрвеня 1942 года да 1 ліпеня 1944 года ўзначальваў аддзяленне разведкі. На яго асабістым рахунку былі 2 узарваныя аўтамашыны, камандаваў групай партызан падчас разгрому гарнізона вёскі Слоўч. Яго партызанская дзейнасць была адзначана медалямі «За баявыя заслугі», «Партызану Айчыннай вайны» першай ступені.

Пасля вызвалення Беларусі Дзмітрый Васільевіч працягваў ваяваць у складзе Чырвонай Арміі. Вызначыўся падчас бою за населены пункт Разінаў 5 сакавіка 1945 года, калі гранатай знішчыў кулямётны разлік гітлераўцаў, што дало магчымасць пехацінцам паспяхова ісці наперад.

Кулямётчык, што спыніў атаку

Жыхар райцэнтра Карл Фаміч Бабіцкі ваяваў з гітлераўцамі ў складзе партызанскага атрада імя Варашылава брыгады імя Шчорса. Узнагароджаны медалём «Партызану Айчыннай вайны» першай ступені.  24 ліпеня 1944 года Беларускі штаб партызанскага руху разам з іншымі партызанамі прызаўнога ўзросту накіраваў Карла Францавіча ў дзеючую армію. У складзе 2-й гвардзейскай мотастралковай брыгады Бабіцкі прадоўжыў барацьбу з нацыстамі на тэрыторыі Усходняй Прусіі. Ужо ў жніўні 1944 года ён быў узнагароджаны медалём «За адвагу» за тое, што «бесперебойно при сильном артиллерийском и минометном обстреле доставлял коробки с пулеметными лентами к расчету станкового пулемета, чем обеспечил отражение контратак противника». Падчас бою, які працягваўся 3 дні, Бабіцкі замяніў параненага кулямётчыка. 10 кастрычніка ён з кулямётам высунуўся наперад і калі пачалася атака гітлераўцаў, знішчыў 11 салдат праціўніка і аднаго афіцэра. У выніку атака была адбіта. Карл Фаміч быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

28 сакавіка 1945 года, калі баявыя дзеянні ўжо право­дзіліся на тэрыторыі Германіі, Карл Фаміч замяніў забітага кулямётчыка і знішчыў 12 гітлераўцаў. Больш таго, ён адным з першых пераправіўся праз раку і ўжо ў пярэдніх баявых парадках  агнём кулямёта прыкрыў салдат, якія таксама пачалі пераправу. За гэта Карл Фаміч быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Пад агнём выратаваў камандзіра

Камсамольцу Васілю Андрэевічу Касарэўскаму, які нара­дзіўся недалёка ад Халопеніч, падчас акупацыі споўнілася 20 гадоў. З 17 ліпеня 1942 года да вызвалення Беларусі ён выконваў абавязкі сувязіста ў артдывізіёне партызанскай брыгады імя Сталіна. Калі ж Беларусь была вызвалена, Васіль Андрэевіч увайшоў у склад рэгулярнай Чырвонай Арміі. 15 ліпеня 1944 года ён здзейсніў свой першы подзвіг. За актыўны ўдзел у баявых дзеяннях і за выратаванне параненага камандзіра, якога салдат пад моцным агнём вынес з поля бою, Касарэўскі быў узнагароджаны ордэнам Славы трэцяй ступені. Праз тры месяцы гэтага ж года ён здзейсніў яшчэ адзін подзвіг: калі гітлераўцы пачалі атаку, як адзначана ва ўзнагародным лісце з нагоды ўзнагароджвання яго ордэнам Чырвонай Зоркі, «при отраженнии атаки личным примером увлек за собой бойцов и не только атака была отражена, но и красноармейцы заняли передний край противника. При этом Косаревский лично уничтожил 2 немцев».   

Подзвіг медсястры

Уражэнка вёскі Забарочча, камсамолка Аляксандра Васільеўна Лазарэвіч, падчас абароны Сталінграда ў 1942 годзе працавала санітаркай. Яе дзейнасць у гэты час адзначана медалём «За абарону Сталінграда». Пасля Сталінградскай бітвы яна ў складзе 5-й гвардзейскай арміі першага Украінскага фронту і ў званні ўжо старшай медсястры працягвала свой баявы шлях на захадзе. З яе дапамогай больш за 220 параненых салдат і афіцэраў здолелі зноў вярнуцца ў строй. Не аднойчы старшая медсястра Лазарэвіч нават аддавала сваю кроў параненым. Была ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

14 мая прямую телефонную линию проведет начальник отдела ЗАГС

В среду, 14 мая, с 12.00 до 13.00 прямую телефонную линию проведет начальник отдела ЗАГС ЕРМОЛОВИЧ Ольга Александровна. Тел. 8-01796 2-76-59.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.