krupki.by

ru RU be BE en EN


Васіль Зуёнак – жывая легенда беларускай літаратуры, чыя творчасць прасякнута любоўю да людзей і да Радзімы

Автор / Земляки / Среда, 25 июня 2025 10:27 / Просмотров: 2191

Наш знакаміты зямляк святкуе сваё 90-годдзе.

Нагадаем, што нарадзіўся ён у вёсцы Мачулішча 3 ліпеня 1935 года. Але пры рэгістрацыі дзіцяці ў дакументах памыліліся і паказалі, што яно з’явілася на свет 3 чэрвеня. Менавіта таму юбілейным можна смела лічыць цэлы месяц. А то і цэлы год – такая дата!

Днямі Васіля Васільевіча ўшаноўвалі ў Нацыянальнай акадэміі навук падчас рэспуб­ліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Сучасная беларуская літаратура: праблемы, напрамкі, стылі», прысвечанай юбілейнай даце. Трэба адзначыць, што Васіль Зуёнак – кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, прэміі Ленінскага камсамола Беларускай ССР, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Ад імя крупчан вітала паэта-земляка начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Мельнік.

Яна распавяла, як усё было, і падзялілася сваімі ўражаннямі:

– Канферэнцыя праходзіла ва ўрачыста-дзелавой атмасферы. Гучала шмат віншаванняў, пажаданняў і добрых слоў. Адметна, што літаральна ўсе, хто выходзіў да трыбуны, чыталі вершы Васіля Зуёнка. І пачалася імпрэза песняй на яго словы. Сёння, нягледзячы на такі шаноўны ўзрост, ён застаецца актыўным удзельнікам літаратурнага жыцця, сустракаецца з чытачамі і натхняе сваёй творчасцю. А яна вельмі багатая. Уласна мне ён блізкі, па-першае, як паэт. Творчасць Зуёнка вылучаецца жанравай разнастайнасцю – ад лірычных вершаў да маштабных паэм. Яны прыцягваюць чытачоў сваім лірызмам, удумлівай мудрасцю, глыбінёй. Асаблівае месца ў творчасці займаюць вершы пра вайну, памяць, сувязь пакаленняў. Паэта хвалююць праблемы дзяржаўнасці, захавання традыцый. Такі цікавы факт – у 1978 годзе ў адным з рэпартажаў з космасу вершы Васіля Зуёнка з кнігі «Нача» чытаў таксама наш знакаміты зямляк, касманаўт Уладзімір Кавалёнак. Ад імя ўсіх крупчан я павіншавала юбіляра, пажадала моцнага здароўя і невычарпальнага творчага натхнення. А ён шчыра падзякаваў і перадаў усім прывітанне.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

30 сентября в д. Лебедево встречу с населением проведет управляющий делами райисполкома

Во вторник, 30 сентября, в 14.30 в д. Лебедево Крупского сельсовета, возле дома № 18, в 15.00 в д. Шейка Крупского сельсовета, возле дома № 48 по ул. Пролетарской встречу с населением проведет управляющий делами Крупского райисполкома СЕНЦОВА Валентина Васильевна.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.