krupki.by

ru RU be BE en EN


З нагоды 30-годдзя ўтварэння раённай арганізацыі ветэранаў у горадзе прайшоў урачысты сход

Автор / Земляки / Понедельник, 13 марта 2017 10:18 / Просмотров: 7173

Вядома, што сіла любой арганізацыі заключаецца ў канкрэтных справах, а поспех любой справы забяспечыць творчая ініцыятыва, масавасць удзельнікаў. Талакой можна шмат чаго зрабіць, здзейсніць. Менавіта аб гэтым і гаварылі ўдзельнікі ўрачыстасці, якія сабраліся на сход «Заўсёды ў страі», прысвечаны 30-годдзю ўтварэння Крупскага раённага савета ветэранаў.

На пачатку сустрэчы вядучыя віталі ўсіх, хто сабраўся ў зале, гаварылі словы бязмернай падзякі і павагі ветэранам за ўсё добрае, што зрабілі яны ў сваім жыцці і што, безумоўна, яшчэ будзе зроблена імі для дабрабыту людзей. Шчырыя і сардэчныя віншаванні і пажаданні адрасаваў ветэранам намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэй Вараб’ёў:

– Актыўная жыццёвая пазіцыя, невычарпальная энергія, маладосць душы, якія ўласцівы вам, шаноўныя ветэраны, заўсёды выклікаюць захапленне. Ваша пакаленне характарызуюць аптымізм, мэтанакіраванасць, настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты. Гэта менавіта вы ў свой час стваралі імідж крупскай зямлі. І цяпер самае галоўнае ў вашай рабоце – гэта клопат. Сучаснае пакаленне карыстаецца тым, што зрабілі ветэраны. Упэўнены, калі гэты фундамент трывалы, то і грамадства будзе моцным. 

Нібы ва ўнісон гэтым словам прагучала выступленне старшыні раённага савета ветэранаў Уладзіміра Кушнера:

– 30 гадоў. Многа гэта ці мала? Для гісторыі – зусім мала. А для тысяч лёсаў нашых ветэранаў гэта дата ўжо салідная, У вытокаў стварэння і станаўлення ветэранскай арганізацыі раёна, пярвічных ветэранскіх арганізацый стаялі людзі, якія прайшлі праз жахі вайны, ведалі цану Вялікай Перамогі і цяжкасці пасляваеннага будаўніцтва. 70% актывістаў ветэранскага руху 1987-1989 гадоў былі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаныя баявымі і працоўнымі ордэнамі і медалямі. У пытаннях патрыятычнага і маральнага выхавання моладзі іх аўтарытэт быў неаспрэчным. Працуючы ў сістэме адукацыі, я гэта ведаю не па чутках. Ва ўсіх установах адукацыі праводзілася вялікая работа па ўвекавечванні памяці абаронцаў Радзімы. Пошукавай работай былі ахоплены настаўніцкія і вучнёўскія калектывы, партыйныя і камсамольскія арганізацыі. Вынік гэтай работы – 100 помнікаў і абеліскаў на тэрыторыі раёна, 58 з іх – воінскія захаванні, 5 школьных музеяў баявой і працоўнай славы. І ў гэтым немалая заслуга ветэранскіх арганізацый. 

Далей Уладзімір Васільевіч нагадаў гісторыю ветэранскай арганізацыі, называў прозвішчы ініцыятараў яе стварэння, актывістаў, якія сёння прымаюць самы непасрэдны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, у жыцці савета ветэранаў, гаварыў аб задачах, над вырашэннем якіх працавалі ветэраны вайны і працы ў папярэднія гады, працуюць і зараз.

Аб тым, што сабой уяўляе раённая ветэранская арганізацыя сёння, падчас паказу відэапрэзентацыі расказала намеснік старшыні ветэранскай арганізацыі Алена Іотчанка:

– Яна аб’ядноўвае звыш 8 300 чалавек, або трэцюю частку насельніцтва раёна. За 30 гадоў склад арганізацыі істотна змяніўся. Калі напачатку ў ёй было звыш 1 000 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, 580 сем’яў загінуўшых, то цяпер іх засталося адпаведна 23 і 9. Разам з тым у нас больш 3 550 адзінока пражываючых, 508 адзінокіх, 642 інваліды І і ІІ групы, 17 паўналетніх вязняў, 47 непаўналетніх. Гэта азначае, што поле дзейнасці ветэранскіх арганізацый у нас дастаткова шырокае, і адна з галоўных задач дзейнасці – сацыяльная абарона пажылых людзей, паляпшэнне іх жыцця і бытавых умоў, медыцынскага, культурнага, гандлёвага і іншых відаў абслугоўвання. Ведаць праблемы кожнага чалавека і своечасова аказваць садзейнічанне ў іх вырашэнні – вось задача № 1 на бягучы год. І яна вырашальная. 

Уважліва былі праслуханы таксама выступленні старшыні Крупскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Ліліі Федзькінай, актывіста ветэранскага руху Віктара Шчурко, старшыні Крупскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Аляксея Казадоева, старшыні ветэранскай арганізацыі педагогаў Валянціны Скваркоўскай. У гэты дзень многія ветэраны працы атрымалі Падзякі старшыні Крупскага раённага выканаўчага камітэта, Граматы і Падзякі Крупскай раённай арганізацыі ветэранаў, памятныя сувеніры.

Апладысментамі сустракалі ўсе прысутныя кожны нумар канцэртнай праграмы, падрыхтаваны менавіта да гэтай урачыстасці. Ніхто не застаўся раўнадушным ад выступлення выхаванцаў дзіцячага сада «Алёнка», музычных нумароў у выкананні Паліны Гара, Міланы Гайдук і Насці Аймос, Уладзіміра Францкевіча, Настассі Арцёменка, Уладзіміра Зарэмбы, Алы Сліборскай, Камілы Александровай, Ігара Сініцына, Ганны Клімковіч, Ірыны Ганц.

Крупскі раённы савет ветэранаў выказаў шчырую ўдзячнасць спонсарам свята – грамадскім аб’яднанням, арганізацыям і прадпрыемствам, а таксама прадстаўнікам малога бізнесу.

Да месца адзначыць, што ў фае раённага Цэнтра культуры была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Свае карціны, вырабы з саломкі і бісеру, кухонныя камплекты, сурвэткі, абярэгі, кветкі з мешкавіны, карункі, калекцыю шляпак і шмат чаго іншага прадставілі 15 ветэранаў працы. Пасля ўрачыстасці арганізатарамі выставы было вырашана вынікі яе падвесці на пасяджэнні прэзідыума раённага савета ветэранаў.

Упэўнена, што праведзеная ўрачыстасць пакінула ў душах прысутных самыя прыемныя ўспаміны.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

23 ноября "прямую линию" проведет председатель районного Совета депутатов

В субботу, 23 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна. Телефон 2-77-47.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.