krupki.by

ru RU be BE en EN


Прыгожая, аздобленая лесам і ракой, малая радзіма Надзеі Іванаўны Радушкевіч і сёння прыходзіць у снах

Автор / Земляки / Среда, 29 марта 2017 14:08 / Просмотров: 5156

Прыгожая, аздобленая лесам і ракой, малая радзіма Надзеі Іванаўны Радушкевіч і сёння прыходзіць у снахРадасцю свяціліся вочы нашага слаўнага юбіляра, калі ў дом завіталі прадстаўнікі раённай арганізацыі ветэранаў. Яе старшыня Уладзімір Кушнер шчыра і сардэчна павіншаваў Надзею Іванаўну з 90-годдзем з дня нараджэння, пажадаў здароўя, бадзёрасці, міру і спакою.

Да гэтых слоў далучылася і адказны сакратар раённай арганізацыі ветэранаў Раіса Быкава. Цёплая коўдра – падарунак ад імя раённага выканаўчага камітэта – яшчэ доўга будзе саграваць Надзею Іванаўну.

Падчас сустрэчы жанчына коратка расказала аб сабе. Нарадзілася яна ў вёсцы Баравец Сакалавіцкага сельсавета. Жыла, як і ўсе вясковыя дзеці, а іх тады ў кожнай сям’і было нямала. Да вайны скончыла 4 класы Сакалавіцкай школы. 

– А ўжо як вызвалілі наш раён ад немцаў, – працягвала Надзея Іванаўна, – у школу не пайшла. Сказалі, што пераростак. Яно то і сапраўды так было. Мне ж ужо 17 з паловай стукнула. І паехала я тады да сястры ў Барысаў. Уладкавалася ў чыгуначную сталовую, дзе і адпрацавала пяць гадоў. Тут і лёс свой сустрэла – пазнаёмілася з хлопцам, былым ваенным. Адразу жылі ў Барысаве, але затым вырашылі пераехаць у Крупкі. Нарадзіла чатырох дачок – Валянціну, Галіну, Наталлю і Алену, але так надарылася, што прыйшлося развесціся з мужам і адной гадаваць сваіх дачушак. Ізноў крутыя павароты лёсу. Муж паехаў у Мінск, там ажаніўся, але жыццё не склалася і там. Урэшце рэшт пахаваць яго, бяздомнага, зноў жа давялося мне разам з дочкамі...

Прыгожая, аздобленая лесам і ракой, малая радзіма Надзеі Іванаўны Радушкевіч і сёння прыходзіць у снах

Ратавала нашу гераіню толькі работа. Адразу пайшла на Крупскую хлебапякарню, дзе даводзілася працаваць і ў начныя змены, а ў яе ж маленькія дзеці. Таму, калі прапанавалі работу на кухні ў сталовай Крупак, не вагаючыся, пагадзілася. З удзячнасцю нагадвае сёння Надзея Іванаўна сваіх настаўніц, якія навучылі яе азам повара: Раісу Фёдараўну Данілаву і Галіну Рыгораўну Міранюк. 

– Гады два працавала поварам у Худавецкай сярэдняй школе, давала водпускі паварам у сталовай і рэстаране, з дзясятак гадоў аддала рабоце повара ў крупскай сярэдняй школе № 1, – працягвала расказваць Надзея Іванаўна. – Усяму навучылася, таму і атрымлівала падзякі ад кіраўніцтва грамадскага харчавання.

А яшчэ – ад усіх вучняў, якім заўсёды імкнулася гатаваць смачныя абеды. Вось і на 90-гадовы юбілей да любай і шаноўнай маці, бабулі, прабабулі і нават прапрабабулі прыехалі самыя родныя і блізкія людзі. «Усе добрыя, адукаваныя, адведалі мяне, – заўважыла напрыканцы Надзея Іванаўна. – Вельмі рада, што ўбачыла іх. Дзе б я даехала цяпер да ўсіх? Гады ж бяруць сваё...»

Прыгожая, аздобленая лесам і ракой, малая радзіма Надзеі Іванаўны Радушкевіч і сёння прыходзіць у снах

Так, хоць і сапраўды гады, як кажуць, бяруць сваё, але доўгімі вечарамі, калі не спіцца Надзеі Іванаўне, яе сэрца хвалююць успаміны аб пражытым і перажытым, яны даюць ёй асалоду ці сум, а яшчэ яна ў думках вяртаецца на сваю малую радзіму – у вёску Баравец...

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

30 мая налоговая разъяснит нюансы «бесшовного» перехода с ИП в юридическое лицо

30 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по особенностям налогообложения доходов индивидуальных предпринимателей при «бесшовном» переходе в юридические лица, согласно Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности».

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.