krupki.by

ru RU be BE en EN


Свой 90 дзень нараджэння адзначыла Кацярына Іванаўна Прышчэпава з вёскі Гарадзішча

Автор / Земляки / Понедельник, 22 мая 2017 08:44 / Просмотров: 4847

Кацярына Іванаўна ПрышчэпаваПавіншаваць слаўнага юбіляра прыехаў старшыня Халопеніцкага сельвыканкама Андрэй Вакулаў разам са спецыялістамі. Кацярыне Іванаўне было адрасавана шмат цёплых слоў і пажаданняў, уручаны падарунак.

Імянінніца была вельмі рада гасцям, запрасіла за стол, дзе за кубкам гарбаты расказала пра сваё доўгае і небесклапотнае жыццё:

– Нарадзілася і вырасла я ў вёсцы Гарадзішча ў шматдзетнай сям’і – у бацькоў нас было сямёра. Тата працаваў лесніком, маці вяла хатнюю гаспадарку, выхоўвала дзяцей. Каб заробіць хоць крыху грошай, летам збірала ягады і грыбы, здавала іх нарыхтоўшчыкам. Трымалі вялікую гаспадарку, апрацоўвалі шмат зямлі. Аднак ежы не хапала, бо трэба было плаціць вялікі падатак. І да гэтага часу памятаю пах праснакоў, якія мама пякла з ільняной і ржаной мякіны.

Калі пачалася вайна, дзяўчынцы споўнілася 14 гадоў. Яна добра запомніла, як разам з вясковымі дзецьмі пасвіла гусей у поле, а насустрач бегла жанчына з іх сяла і крычала: «Дзетачкі, пачалася вайна!»

– Нялёгка давялося ў гады фашысцкай навалы, – працягвала Кацярына Іванаўна. – У нашу вёску прыходзілі чужынцы, адбіралі прадукты харчавання, хатнюю жывёлу. Карову даводзілася хаваць у суседняй вёсцы Узнацк. Усяго хапіла. Мая мама, рызыкуючы сваёй сям’ёй, схавала ў доме салдата, які, згодна яго слоў, адстаў ад сваіх. А яго знайшоў у балоце і прывёў да нас брат маці. І яна выхадзіла яго, а затым, хаваючыся ад паліцаяў, дапамагла выйсці з вёскі. Пасля вайны гэты салдат наведаў нашу сям’ю, яшчэ доўгі час дасылаў паштоўкі.

Калі вызвалілі раён, Кацярына Іванаўна стала працаваць кантралёрам у Халопеніцкім аддзяленні Дзяржбанка. Пасля закрыцця гэтай установы працавала паляводам у мясцовым калгасе. У 1949 годзе выйшла замуж за Міхаіла Піліпавіча Прышчэпава, які прыехаў у вёску маладым настаўнікам. У сям’і нарадзіліся тры дачкі: Валянціна, Ларыса і Лідзія. Дружна жылі муж і жонка, паважалі адзін аднаго, выхавалі дзяцей, далі ім добрую адукацыю. І сёння Кацярына Іванаўна гаворыць пра свайго мужа: «Гэта быў самы лепшы чалавек». 

На заслужаны адпачынак Кацярына Іванаўна пайшла з роднага калгаса. Але сумаваць ёй не даводзіцца. Дочкі таксама ўжо на пенсіі, па чарзе прыязджаюць і жывуць у маці, дапамагаючы ёй па гаспадарцы. Наведаць бабулю і папрацаваць на прысядзібным участку прыязджаюць і ўнукі. А сёння ў Кацярыны Іванаўны 5 унукаў і столькі ж праўнукаў. З вялікай любоўю і пашанай усе адносяцца да сваёй мамы, бабулі, прабабулі.

Да месца адзначыць, што ў доме нашага юбіляра ідэальны парадак. Вялікая зала ўпрыгожана вышыванкамі, накідкамі і сурвэткамі. Усюды шмат кветак. Менавіта яны, кветкі, суправаджаюць усё жыццё жанчыны. «Паглядзіш на рамонак або лілею, і адразу ўзнімаецца настрой, на душы становіцца святлей», – зазначыла напрыканцы сустрэчы Кацярына Іванаўна. І з гэтам нельга не пагадзіцца.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.