krupki.by

ru RU be BE en EN


90-гадовы юбілей адзначыла жыхарка вёскі Вялікія Хальнявічы Вольга Антонаўна Кролікава

Автор / Земляки / Среда, 22 августа 2018 10:01 / Просмотров: 5437

Гэтымі летнімі днямі свой 90-гадовы юбілей адзначыла жыхарка вёскі Вялікія Хальнявічы Вольга Антонаўна Кролікава. З нагоды адметнай даты з віншаваннямі і падарункамі да юбіляра завіталі старшыня Халопеніцкага сельвыканкама Андрэй Вакулаў і кіраўнік справамі сельвыканкама Святлана Сыцік.

Расповед пра сваё жыццё наша гераіня пачала з верша, які склала сама.

 

Я ў Глінаўцы нарадзілася, у Хальнявічах пасялілася,
Тут і хлопца палюбіла, трое дзетак нарадзіла.
Потым мужа пахавала і адна іх гадавала.
А як дзеткі падрасталі, вучыцца ў горад паз’язджалі.
І цяпер там пражываюць, ды мяне не забываюць.
Вось цяпер я старай стала, унукаў, праўнукаў даждалася.
Пражыла я многа лет, пабачыла многа бед.

Падчас далейшай размовы Вольга Антонаўна расказала, што пачатковую адукацыю атрымала ў школе ў вёсцы Дудары. Калі пачалася вайна, ёй было 13 гадоў. Памятае, як бамбілі іх вёску. Усе хаты спалілі. Людзі жылі ў зямлянках, якія пабудавалі партызаны. Пры ўспаміне пра гэтыя жахлівыя часіны Вольга Антонаўна цішком выцірае слёзы.

І толькі пасля вайны давялося скончыць сем класаў Хальнявіцкай школы. Бацька загінуў. Маці цяжка захварэла. Маладой дзяўчыне прыйшлося самой прыглядаць за малодшымі братам і сястрой, весці хатнюю гаспадарку.

У 1958 годзе яна выходзіць замуж за мясцовага хлопца Віктара. Працуе ў калгасе на збожжаскладзе, а муж – шафёрам. У маладой пары ў хуткім часе нараджаюцца дзеткі: дочкі Людміла і Таццяна, сын Пётр. З любоўю і пяшчотай у голасе наша гераіня расказвае пра свайго мужа. «Ён быў у мяне вельмі харошы. І сын, такі ж як бацька, – добры і ласкавы». Але, на жаль, у 1973 годзе гаспадар загінуў, а Вольга засталася адна з малымі на руках. Працягвала працаваць у калгасе і гадаваць дзетак. Яе працоўны стаж складае 45 гадоў і 7 месяцаў.

Але нягледзячы на ўсе выпрабаванні лёсу, Вольга Антонаўна вельмі адкрыты, жыццярадасны і працавіты чалавек. Амаль на ўсе пытанні, якімі мы задавалі ёй, адказвала прыказкамі і вершамі. Ідэальны парадак у двары – кожны свабодны куточак упрыгожаны кветнікамі, у хаце парассціланы рознакаляровыя сурвэткі і дываны, вышытыя і звязаныя самой юбіляршай. 

Кожныя выхадныя ў бацькоўскі дом наведаць маці прыязджаюць дзеці і ўнукі, а на зіму забіраюць яе да сябе. У Вольгі Антонаўны чацвёра ўнукаў і тры праўнукі. На развітанне мы пажадалі нашай імянінніцы, яе родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, бадзёрасці, поспехаў і ўдачы ва ўсіх справах.

Автор

admin

admin

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

18 апреля "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 18 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.