krupki.by

ru RU be BE en EN


Сталёвыя коні

Автор / Паралелі часу / Четверг, 05 декабря 2019 12:21 / Просмотров: 1697

«Дзе ні з’явімся на трактары, сапраўднае свята ў вёсцы. Збіраліся і дзеці, і дарослыя, як быццам провады якія. Хоць сход аб’яўляй!».

По дороге неровной, по тракту ли,
Все равно нам с тобой по пути,
– Прокати нас, Петруша, на тракторе,
До околицы нас прокати!

Гэтая песня доўгія часы кранала сэрцы без перабольшвання мільёнаў людзей. І па сёння яна не забытая. Рамантыка часоў першых машынна-трактарных станцый. Зараз нам цяжка ўявіць, як за маламагутным ціхаходным трактарам бегла ўся вёска, каб паглядзець на гэту дзіковінную машыну. Тады ж гэта сапраўды было так. А малады трактарыст – абавязкова перадавік, чалавек прагрэсіўных поглядаў і абавязкова першы хлопец на сяле. Давайце паспрабуем крыху паглыбіцца ў тую эпоху няпростага калгаснага рамантызму.

Пра першыя МТС на Крупшчыне актыўна пісала раённая газета «Камуністычны шлях». Дарэчы, экзэмпляры газеты 30-х гадоў захаваліся толькі ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы. І вось дзякуючы намаганням кандыдата гістарычных навук Дзмітрыя Хромчанкі мы маем унікальную магчымасць з першакрыніц даведацца пра тое, як працавалі і да чаго імкнуліся тагачасныя трактарысты.

На пачатку 30-х калгасы маглі карыстацца толькі тэхнікай праз створаную ў 1930 годзе Крупскую машынна-трактарную станцыю, якая на той час мела толькі 2 трактары.

За год былі пабудаваны майстэрні, навесы для сельскагаспадарчых машын. Пачала паступаць тэхніка, што дазволіла крыху ўмацаваць матэрыяльную базу. Вясной 1931 года працэс стварэння ў асноўным завяршыўся. У аўтапарку была не толькі тэхніка, што працавала на палетках, а яшчэ знаходзіўся адзін трактар у разабраным выглядзе – вучэбны. На ім рыхтавалі маладых трактарыстаў. У ліку першых – Кірыл Іванавіч Асіповіч. Яго разам з таварышам Пятром Міцкевічам направілі на курсы трактарыстаў з вёскі Радзіца, дзе толькі што ўтварыўся новы калгас.

Вясной 1932 года на МТС паступіла 12 «Фардзонаў», восенню атрымалі і трактары «ХТЗ», а Кірыл Іванавіч стаў брыгадзірам трактарнай брыгады, якая складалася з чатырох машын.

– Дзень і ноч брыгада калясіла па замацаваным за намі Малажабярыцкім сельскім савеце, – успамінаў Асіповіч. – Дзе ні з’явімся, сапраўднае свята ў вёсцы. Збіраліся і дзеці, і дарослыя, як быццам провады якія. Хоць сход аб’яўляй! Смялейшыя ўзлезуць на трактар і просяць падвезці іх.

Трактар на тыя часы быў  не толькі механізаваным сродкам апрацоўкі зямлі, але і важным прапагандысцкім аргументам на карысць калектыўнай гаспадаркі. У памяці Кірыла Асіповіча быў і такі выпадак:

– Прыязджаем летам 1932 года ў вёску Гарадзішча, што ля Халопеніч. Мужыкі на лузе, як раз самая касавіца. Ну, мы – туды на двух трактарах. Пад’ехалі, бачам, збіліся мужыкі ў гурт. На жбану ліст паперы, на якім напісана «мы выходзім з калгаса». Пасярэдзіне круг намаляваны, і з усіх бакоў прозвішчы, каб не было вядома, чыё першае, хто завадатар. Мы правялі агітацыю. Але галоўным аргументам была наша работа. Вывелі трактары на папары і паказалі, як трэба працаваць па-новаму…

А вось што ўспамінаў пра з’яўленне першага трактара калгаснік калгаса «За мір» з вёскі Малыя Жаберычы М.І. Лытня:

– Першы трактар прыйшоў у нашу вёску ў 1932 годзе. Вестка, што ў Жаберычы ідзе трактар, узняла на ногі і старых, і малых. Літаральна ўсе выйшлі яго сустракаць. Мы, на тады яшчэ вучні, былі паперадзе. «Фардзон» поўз павольна, бо хуткасць у яго была прыкладна такая, як у пешаха. Але не тое выклікала цікавасць. Было цікава, што ж гэта машына будзе рабіць у полі? Нябачнае дагэтуль цуда сустракалі крыкамі, мужыкі і хлапчукі падкідвалі ўгару шапкі. Трактар абступілі з усіх бакоў. Трактарыст, што важна сядзеў за рулём, спыніў машыну. Узнік стыхійны мітынг. Недахопу ў жадаючых выказацца не было.

Відавочцы расказвалі, што ўжо затым, у рэвалюцыйныя святы, на трактарах каталі лепшых вучняў – у знак заахвочвання за добрую вучобу. А вучні, седзячы побач з трактарыстам, былі на сёмым небе.

Сапраўды, праехаць на трактары ў той час у вёсцы было прэстыжнай і цікавай справай, асабліва для моладзі.

Жыхар суседняй вёскі Дакудава таксама добра запомніў хвалюючую падзею, калі ў 1931 годзе ў калгас прыбыў першы «Фардзон»:

– Дзіўна было, калі ўсе жыхары вёскі сабраліся ў полі паглядзець, як можна без каня араць зямлю? І яны ўбачылі, як гэты жалезны конь лёгка пераварочваў дзве ленты глебы, якія клаліся струной праз поле. З няменшай цікавасцю сяляне глядзелі на электрычныя фары, якія свяціліся ўначы…

У 1932 годзе ў МТС дабавілася яшчэ 10 трактараў, столькі ж – у 1933-м і 9 у 1934-м. У асноўным гэта былі маламагутныя трактары «Фардзон» і «ХТЗ.

Сведчыцца, што за першы год работы сіламі МТС было ўзарана 300 га зямлі, 400 га прадыскавана, 3 га засеяна, 35 га ўбрана. Зразумела, гэта было дужа мала для створаных да таго часу больш за 150 калгасаў, дзе былі тысячы гектараў пашы, аднак з кожным годам колькасць тэхнікі ў раёне расла. Да сярэдзіны 1936 года трактарны парк павялічыўся да 67 адзінак, з’явіліся 5 грузавых машын – «палутарак» і камбайн. Было 114 розных сельгасмашын – сеялкі, малацілкі, снопавязалкі, сіласарэзкі і г.д.

Адной з лепшых у МТС была брыгада пад кіраўніцтвам Усцінава. Яна абслугоўвала тры калгасы. Лепшыя механізатары брыгады – Шахрай і Кукін, якія ўдвая перавыконвалі нормы выпрацоўкі. Але, па словах Усцінава, поспех залежыў не толькі ад трактарыстаў, але і ад работнікаў, што працавалі на прычапных механізмах. Таму для прычэпшчыкаў было арганізавана дадатковае практычнае навучанне прама ў полі. Уносіліся і рацпрапановы. Для таго, каб распачынаць работу самай ранняй вясной, Усцінаў прыстасаваў старыя трактарныя колы дадаткова да дзеючых, каб палепшыць праходнасць на пераўвільгочаных глебах. Сведчыцца, што кіраўнік лепшай брыгады нават прымаў удзел ва Усебеларускай нарадзе перадавікоў ураджайнасці.

Але дастаткова было і праблем. Першыя калгасы мелі істотныя матэрыяльныя і фінансавыя цяжкасці. МТС жа існавалі за кошт сродкаў, што ім выплочвалі калгасы за выкананыя работы. За гэта можна было набыць паліва, запчасткі, аплочваць працу механізатараў і г.д. У 1938 годзе пра гэта нават пісала газета «Звязда»: «Калгасы завінавацілі Крупскай МТС больш 15 тысяч рублёў грашыма і 15 тон сельгаспрадукцыі. У выніку трактарысты часцяком атрымлівалі зарплату з перабоямі і затрымкамі».

З часам Крупская МТС станавілася цэнтрам механізацыі сельскай гаспадаркі і базай для падрыхтоўкі кадраў для сельгасвытворчасці. Тут рамантавалася тэхніка, навучаліся механізатары і кіраўнікі вытворчых звёнаў, па дагаворах з гаспадаркамі тэхнікай і кадрамі МТС праводзіліся работы на калгасных палетках.

У 1935 годзе МТС набыла яшчэ 11 трактараў, у 1936-м – 15 трактараў, 2 камбайна, 2 складаныя малацілкі, 3 ілноцерабілкі. Толькі за 1936 год там прайшлі навучанне 17 старшынь гаспадарак, 35 брыгадзіраў, 25 звеннявых, перападрыхтаваны 25 трактарыстаў. Акрамя таго, былі адкрыты трохмесячныя курсы па падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі льноцерабільшчыкаў, механізатараў, трактарыстаў. Усяго за год праз гэтыя курсы прайшло 108 чаловек.

Акрамя Крупскай у раёне былі створаны Ігрушкаўская з базай у Каменцы, Янаўшчынская і Халопеніцкая МТС. Міхаіл Цыванёнак з Якімаўкі ў 1935 годзе ўпершыню сеў за руль трактара «ХТЗ». Ужо на першых гадах работы ў Ігрушкаўскай МТС ён стаў удвая перавыконваць дзённыя нормы выпрацоўкі. Затым Міхаіл перасеў на льноцерабілку, яшчэ першага выпуску – «УНІЛ-5» і на гэтым маламагутным трактары здолеў выцерабіць за сезон 105 га льну. Гэта быў рэспубліканскі рэкорд! Па запрашэнні Народнага камісарыята земляробства БССР ён удзельнічаў у рэспубліканскім злёце ўдарнікаў сельскай гаспадаркі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Цыванёнак актыўна дапамагаў партызанам. Але, не маючы вопыту канспірацыі, хутка быў высачаны гестапа. Арышт, катаванні, канцлагер…

Пасля вайны Міхаіл зноў сеў за руль, але ўжо не трактара, а аўтамашыны, і на сваім «ГАЗ» доўгія гады калясіў па дарогах раёна, рэспублікі і ўсяго Савецкага Саюза.

У 1939 годзе Халопеніцкая МТС выйшла ў лік перадавых у вобласці па камбайнавай уборцы ўраджаю і механізаваным ілноцерабленні. У абласны перадавы рэйтынг уваходзіла і Ігрушкаўская МТС. На нарадзе работнікаў сельскай гаспадаркі Мінскай вобласці, што праходзіла 11-12 снежня 1938 года ў Мінску, сярод перадавікоў-стаханаўцаў быў адзначаны і дырэктар Ігрушкаўскай МТС Візік.

У 1941 годзе на палетках Крупшчыны працаваў ужо 91 трактар. Канечне, для раёна гэта было недастаткова, але, разам з тым, значна больш, чым раней.

Механізатары МТС замянілі сваёй тэхнікай працу дзясяткаў калгаснікаў. Адпаведна, і аплата была большая, чым у калгасах. На ўборцы льну, напрыклад, працавалі механізаванымі звёнамі. Льноцерабільшчык МТС Павел Сямёнавіч Лыба за дзень выцярэбліваў па 5-6 гектараў, зарабляючы за асобныя дні па 50-60 рублёў. Працуючы разам з ім трактарыст Шаплоў за сваю дзённую выпрацоўку атрымліваў па 35-45 рублёў. Гэта было ў 5-10 разоў больш, чым атрымліваў у гэты час за працадзень радавы калгаснік нават у перадавой гаспадарцы.

Выхадзец з сям’і серадняка, Павел Лыба ў калгас уступіў яшчэ ў 1928 годзе. У 1933-м скончыў курсы трактарыстаў і ўжо ў наступным дабіўся гадавой выпрацоўкі 250 гектараў замест 200 па плану. Значнага перавыканання плана ён дабіўся і ў 1935 годзе. Як аднаму з вопытных механізатараў, яму даверылі працаваць на льноцерабілцы. За год Лыба выпрацаваў 504 працадні, за што атрымаў 1500 кг зерня, 3000 кг бульбы і 1260 рублёў грашыма.

– Я зараз стаў заможным, – гаварыў Павел Сямёнавіч, – Прадаўшы дзяржаве частку збожжа, а таксама за кошт зарплаты я купіў касцюм, хромавыя боты і мэблю ў дом.

Так, сялянам тады было чаму дзівіцца – не конь, а сталёвая машына, як у казцы, арала і баранавалая зямлю. На жаль, мы не змаглі знайсці фотаздымкаў, якія б занатавалі тэхніку і механізатараў тых часоў. Можа, у каго з чытачоў ёсць у сямейным архіве? Будем удзячныя!

А вось гэты артыкул, што на здымку, як раз з тых, што перазняў Дзмітрый Хромчанка ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы. У ім пра сваю работу расказвае трактарыст Ігрушкаўскай МТС А. Шапчыц. А на здымку, што зрабіў наш фотакарэспандэнт Аляксандр Будзько ў 2011 годзе ў вёсцы Лагі, – прычапное прыстасаванне ці то да трактара, ці то коннае. Не ведаем мы дакладна, з тых гэта далёкіх гадоў ці зроблена па ўзоры пазней. Але, праўда, усё роўна цікава.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

  • Район
  • Область

Актуально

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

23 ноября "прямую линию" проведет председатель районного Совета депутатов

В субботу, 23 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна. Телефон 2-77-47.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.