krupki.by

ru RU be BE en EN


На месцы згарэўшай падчас вайны царквы ў Лісічына ўстаноўлены Паклонны крыж

Автор / Паралелі часу / Вторник, 10 сентября 2019 12:29 / Просмотров: 2071

Праект новай царквыБольш за сем дзесяцігоддзяў прайшло з тых трагічных часоў. Нагода перагартаць гісторыю гэтай вёскі, а яна, тым часам, ідзе сваімі каранямі значна глыбей. Зараз у Лісічына – каля 30 гаспадарак і каля паўсотні чалавек пастаяннага насельніцтва. На лета прыязджаюць унукі да бабуль і дзядуль, а таксама дачнікі. І зноў вясковыя вуліцы робяцца больш гаманкімі, гучней адчуваецца пульс жыцця. А між тым вёска мае багатую гісторыю са сваімі днямі росквіту, радаснымі і трагічнымі падзеямі. І сёння там ёсць рэшткі таго, што не толькі прэтэндуе на асаблівы догляд і увагу, але нават можа стаць цікавым турыстычным аб’ектам. Паралелі часу звязваюць дзень сённяшні з далёкім 1667 годам. Што ж, прасочым іх.

Гісторыя нам сведчыць, што сяло вядома з 1667 года, тады яно ўваходзіла ў склад Лукомскага княства Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. Было ўласнасцю князя Самуэля Лукомскага, якому належалі тады і суседнія вёскі Барсукі, Паснікавічы (або Пасёмкавічы) – разам 34 дамы. У 1772 годзе гэта ўладанне пана Кістаржэцкага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай увайшло ў склад Расійскай імперыі.

Другую палову 19 стагоддзя можна назваць росквітам сяла. Яно – нішто іншае, як цэнтр Лісічынскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерніі!У 1873 годзе ў сяле 99 жыхароў мужчынскага полу, частка з якіх займалася кравецкім, ганчарным і кавальскім промысламі. У 1891 годзе тут адкрыта школа – народнае вучылішча. У тыя гады налічвалася 39 двароў і 268 жыхароў. Як і належыць цэнтру воласці, працавала валасное праўленне, а таксама хлебазапасны магазін, заезны дом, гандлёвая крама. Недалёка знаходзіўся аднайменны фальварак – уласнасць памешчыка Хамінскага, якога, дарэчы, і па сёння памятаюць па расказах сваіх продкаў мясцовыя старажылы.

Быў у Лісічына і храм.

– Старыя людзі казалі, што тут, на крыжах, калісьці была цэрква, – гаворыць самы старэйшы жыхар вёскі Рыгор Нікіфаравіч Букаткін, якому ўжо 87 гадоў.

На крыжах, як мы зразумелі, гэта на перакрыжаванні вуліц. А Софья Дзмітрыеўна Гарбузава, што зараз жыве ў вёсцы ў бацькоўскім доме, узгадала:

– Мая бабуля 1894 года нараджэння. Дзядзька казаў, што нават бацькі добра не памяталі тую царкву. Яна стаяла не на вясковай вуліцы, а воддаль, дзе зараз палеткі мясцовай гаспадаркі. Недалёка ад таго месца сям’я бабулі пабудавала хату, а лазня была найбліжэй да яго. Дзядзя гаварыў, што некалі там капаў, знаходзіў астанкі, значыць, былі пахаванні.

Гісторыю Лісічынскай Крыжаўзвіжанскай царквы паспрабавала аднавіць сястрычаства ў гонар блажэнай Ксеніі Пецярбуржскай прыходу свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Крупках. Дарэчы, сёстры правялі вельмі вялікую і грунтоўную даследніцкую работу ў архівах Беларусі і Расіі па зборы звестак для напісання гісторыі храмаў нашага раёна. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі яны знайшлі «Опісь царкоўнай маёмасці за 1894 год», дзе ўказана, што 10.01.1853 года быў пажар у новай Лісічынскай царкве. З гэтага робіцца выснова, што пабудавана яна была нейдзе каля 1850-га.

Пра тую, старую царкву, вядома вельмі мала. Ці то яна згарэла ўшчэнт, ці то толькі была пашкоджана пажарам. Але архіўныя дакументы за той жа 1894 год сведчаць, што за храмам лічылася нядрэнная па тых часах маёмасць. «На Горнем месцы ікона святой прарочыцы Ганны, пісаная на залатым фоне маслянымі фарбамі. Ікона ахвяравана яраслаўскім купцом Генадзем Міхайлавічам Агнянавым і выратавана ад пажару ў новай Лісічанскай царкве ў ноч на 10 студзеня 1853 года». За храмам лічылася яшчэ некалькі багатых ікон, ахвяраваных жыхарамі Херсона і Масквы. А таксама шэраг каштоўных рэчаў прыслаў у дар Яго Прэасвяшчэнства Прэасвяшчэнейшы Місаіл Епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі.

Тым не менш, у кнізе запісаў прыходу грашовых сум і капіталаў па Лісічынскай Крыжаўзвіжанскай царкве за 1895 год занатавана, што 22.08.1895 года атрымана кніга Сенненскай ашчаднай касы Дзяржаўнага банка на ўнясенне 31.07.1895 года адлічэння на ўладкаванне новай царквы ў сяле Лісічына. А ў Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве сёстры знайшлі праект на пабудову ў Лісічына драўлянай царквы. Сведчыцца, што ён быў разгледжаны Тэхніка-Будаўнічым камітэтам Дзяржаўнага Упраўлення пры св. Сінодзе па журналу ад 08.06.1905 года за № 81.

Але той, стары, храм не кануў зусім бясследна. Невядома, пры якіх абставінах, але калі царквы не стала, то нехта прынёс да панскага дома каменны крыж. І там ён знаходзіўся да таго часу, пакуль былі самі паны. А калі ўжо пасля рэвалюцыі яны пакінулі гэты край, адзін з мясцовых жыхароў перанёс той крыж да сваёй хаты, дзе ён знаходзіцца і па сёння. З дапамогай Софьі Дмітрыеўны мы спыталі дазволу ў яго праўнучкі і паглядзелі на гэтую ўнікальную рэч. Сапраўды, нібы датыкнуліся да нечага таямнічага. Было добрае летняе надворье, і ледзь вызначальная, амаль нябачная на каменным крыжы нам угадвалася выява крыжа выбітага...

Рыгор Нікіфаравіч БукаткінХрам аднавілі, але на іншым месцы. З вялікай цікавасцю мы разглядалі его праект. Вялікая, прыгожая пабудова, велічная і ўзнёслая. Нават не верыцца, што такое магчыма ў аддаленай вёсцы. А між тым так яно і было.

– Цэрква была вялікая, драўляная, ашалёваная, вельмі прыгожая, – успамінае Рыгор Нікіфаравіч Букаткін. – Але на маёй памяці ў ёй ніхто не служыў, набажэнстваў не было – не дазвалялася тады. Перад самай вайной нешта там паздымалі і некуды адвезлі.

Але ён, хлопчыкам, добра запомніў, як храм гарэў у вайну, хаця дакладна ўзнавіць, які канкрэтна быў год, не ўзяўся.

– Не памятаю я, а маніць не хачу, – расказаў ён. – А вось як гарэла, бачу, як учора. Гэта было з абеда пад вечар. Здарылася навальніца.

Мы сядзім разам з Рыгорам Нікіфаравічам на лаўцы ля яго хаты, а ён паказвае рукой наперад і працягвае:

– Гэта цяпер клёны разрасліся і сад, а тады адгэтуль было добра ўсё відаць. У царкву ўдарыла маланка, пабудова дымілася можа гадзіны дзве ледзь-ледзь, а потым занялася і згарэла.

Крыж с тэрыторыі старога храмаЦяжка сказаць, чаму ніхто не стаў яе тушыць. Хіба разабрацца было ў гэтым тады хлапчуку?!

У выніку ад храма застаўся толькі каменны падмурак. З часам ён усё больш асядаў у зямлю, тэрыторыя засмецілася, павырасталі вялізныя дрэвы. І ўжо амаль нічога не нагадвала пра былую царкву. Амаль насупроць і зараз застаўся падмурак ад дома псаломшчыка Паісія Гінко, які ў свой час служыў у храме, а затым у Халопенічах, а з 1944 года быў настаяцелем Грыцкавіцкай царквы. Разам з жонкай ён пахаваны ў Лісічына на вясковых могілках.

Пасля вайны вёска, што правяла 3 гады пад акупацыяй (была часткова спалена, загублена 30 мірных жыхароў і 25 загінулі ў баях), аднавілася і была да пэўнага часу даволі моцным населеным пунктам з усёй інфраструктурай. Але пра царкву мала хто ўспамінаў. І вось сёлета зайшла размова пра рэшткі храма і пра тое, што трэба навесці тут парадак.

– На нашу ініцыятыву адгукнуліся ўсе, да каго мы звярталіся, – расказвае старшыня Халопеніцкага сельскага Савета дэпутатаў Андрэй Вакулаў. – Дапамаглі мясцовыя арганізацыі: участак КУП «Жылцеплабуд», Халопеніцкае лясніцтва, Халопеніцкая бальніца і Халопеніцкая школа. Асноўная работа была мужчынская. Трэба была спілоўваць дрэвы, грузіць зносіць і вывозіць вецце. Тры дні вызвалялі царкоўны падмурак ад смецця. У выніку загрузілі дзве машыны дроў. Мясцовыя жыхары, а гэта пераважна людзі пажылыя, дапамагалі наводзіць парадак. Працавалі талакой.

Зроблена нямала, але да сапраўднага парадку яшчэ далёка. Трэба падрэзаць пні, што павыступалі пасля таго, як пачалі выграбаць смецце і лісце, а таксама вычысціць да аснавання падмурку тое, што назапашвалася дзесяцігоддзямі. Але пачатак ёсць, і гэта не можа не радаваць.

– Мы запрашаем мецэнатаў, усіх нераўнадушных людзей падключыцца да гэтай ініцыятывы, – прапануе Андрэй Вакулаў. – Магчыма, нехта захоча прыкласці сваю працу да добрай справы. Зараз мы думаем пра далейшае добраўпарадкаванне – можа, уладкаваць агароджу. На перспектыву плануем аформіць і ўстанавіць пэўны інфармацыйны стэнд ці знак.

Паклонны крыж асвячае пратаіерэй Мікалай ГМІРНапрыканцы чэрвеня падчас традыцыйнага Велахрэснага хода Паклонны крыж, што ўстаноўлены на месцы згарэўшай царквы, асвяціў пратаіерэй Мікалай Гмір.

Адметная вёска Лісічына не толькі былой царквой. Там проста шыкоўная алея, што засталася з панскіх часоў. Такую рэдка дзе ўбачыш! Агромістыя векавыя ліпы і клёны па абодва бакі абдымаюць даволі працяглую вуліцу – на так званыя Гуры. А Рыгор Нікіфаравіч Букаткін узгадаў і пра панскі сад, і пра бярозавыя насаджэнні. Сапраўды, адчуваеш подых часу.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

  • Район
  • Область

Актуально

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

23 ноября "прямую линию" проведет председатель районного Совета депутатов

В субботу, 23 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна. Телефон 2-77-47.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.