krupki.by

ru RU be BE en EN


"21 чэрвеня 1941 года з атэстатамі ў руках ішлі з школы. А назаўтра пачалася вайна..."

Автор / Земляки / Серада, 29 Красавік 2015 14:25 / Просмотров: 5771

Гэтымі красавіцкімі днямі жыхарка аграгарадка Нача Ніна Андрэеўна Голуб адзначыла юбілейную дату – 90-годдзе з дня нараджэння. Павіншаваць юбіляра з адметнай падзеяй у жыцці педагога-ветэрана прыехалі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Лідзія Бачышчава, старшыня прафкама аддзела адукацыі Алена Ліхолап і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі педагогаў Валянціна Скваркоўская.

Шчырыя і сардэчныя словы пажаданняў бадзёрасці, святочнага настрою і мірнага блакітнага неба, уручэнне падарункаў ад раённага выканаўчага камітэта і аддзела адукацыі, букеты кветак – усё гэта вельмі кранула Ніну Андрэеўну, і яна нагадала асобныя моманты свайго жыцця, сваёй работы. 

Цяжка падлічыць, колькі разоў на дзень, тыдзень, месяц чула Ніна Андрэеўна – настаўніца пачатковых класаў Каўпыніцкай школы – сваё імя і імя па бацьку. А за 48 гадоў працоўнага стажу? Так-так, менавіта столькі часу адпрацавала педагогам наша імянінніца.

– Яшчэ калі вучылася ў школе, марыла стаць настаўніцай. І гэта не проста гучныя словы, – расказвала падчас сустрэчы Ніна Андрэеўна. – Чатыры класы скончыла ў вёсцы Клён, дзе нарадзілася, а затым хадзіла ў школу ў Жаберычы. Але чэрвень 1941 года змяніў усе мае планы і задумы. Да дробязей помню, як суботнім вечарам мы – выпускнікі-васьмікласнікі – з песнямі, жартамі, атэстатамі ў руках ішлі з Жаберыцкай школы дамоў, у вёску Клён. Было гэта 21 чысла. А назаўтра пачулі страшную вестку – пачалася  вайна...

У верасні 1943 года Ніна Голуб разам з іншымі вясковымі дзяўчатамі прымусова была вывезена ў Германію. Цяжкія часіны давялося перажыць на чужыне: і кароў даіла, і сеяла, і капала, і ўбірала плантацыі баўэра аж да красавіка 1945 года.

Пасля вяртання дадому працавала ўліковым работнікам у калгасе. У жніўні 1946 года райкамам камсамола дзяўчына накіроўваецца старшай піянерважатай у Нацкую сярэднюю школу. Затым яна паступае ў Барысаўскае педагагічнае вучылішча, якое заканчвае ў 1949 годзе, і яе накіроўваюць у Каўпыніцкую пачатковую школу. Менавіта з гэтага часу і да 1990 года Ніна Андрэеўна хадзіла з Начы ў Каўпыніцу вучыць дзяцей. А пасля яшчэ пяць гадоў працавала ў Нацкай сярэдняй школе.

– У Каўпыніцы займаліся вучні з 1 па 4 класы, – працягвала і былы дырэктар, і настаўніца школы. – Было два камплекты. Даводзілася наведваць і тых дзяцей, якія па якойсьці прычыне не з’яўляліся на заняткі, заставалася і пасля ўрокаў, вучыла і такіх, хто з-за хваробы не хадзіў у школу. Як пачну ўспамінаць, дык і ночы мала. З выпускнікоў ёсць настаўнікі і ваенныя, медыкі і будаўнікі, рабочыя заводаў і сельгаспрадпрыемстваў. Любіла ўсіх, як сваіх дзяцей.

І сёння ідуць да першай настаўніцы былыя вучні, дасылаюць ёй пісьмы і паштоўкі, запрашаюць на вечары сустрэч, дораць ёй сувеніры, памятныя падарункі. Кнігу «Памяць. Крупскі раён» Ніне Андрэеўне падарылі Фёдар Мароз і Уладзімір Драніца. 

Гартае яна не толькі старонкі шматлікіх альбомаў, але і старонкі сваёй памяці:

– Часта ўспамінаю сваіх былых вучняў, а таксама тых, хто вучыўся ў Жаберыцкай школе. Дарэчы, я хадзіла ў школу разам з Віктарам Піліпавічам Касцюкевічам, якога добра ведаюць прадстаўнікі старэйшага пакалення. Партызан, ардэнаносец, знакаміты старшыня калгаса «Бальшавік». Адным з прадстаўнікоў «залатога фонду кіраўнікоў» назваў яго Пётр Міронавіч Машэраў. Удзячна я і сённяшняму кіраўніцтву і педкалектыву Нацкай сярэдняй школы, якія не забываюць мяне. Прыемна было ўбачыць у раённай газеце віншаванне ад калег з маім 90-гадовым юбілеем. Сніцца мне школа і цяпер. Здаецца, скінуць бы дзясяткі тры гадоў, і пайшла б мераць кіламетры ад Начы да Каўпыніцы...

Слухалі гэту прыемную, памяркоўную, добразычлівую жанчыну, і па бляску вачэй, па прысутнай ёй энергіі адчувалася: так яно і было б. Да месца адзначыць, што ў красавіку Ніне Андрэеўне ўручаны юбілейны медаль «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.». Так да шматлікіх Ганаровых грамат, Дыпломаў і Падзячных пісьмаў далучаюцца ўзнагароды.

Фота Аляксандра БУДЗЬКО.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

23 мая ИМНС проведет день открытых дверей по вопросам замены кассового оборудования

23 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по вопросам замены (обновления) до 01.07.2025 г. парка кассового оборудования, маркировки и прослеживаемости товаров.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.