krupki.by

ru RU be BE en EN
Image
Ліс 04 2020
Сёлетні кастрычнік стаў для яе юбілейным. 90 гадоў – сталы ўзрост, мудры і багаты на вопыт. Шмат зроблена за гэтыя дзесяцігоддзі, установа развівалася разам з часам і заўсёды адпавядала яго патрабаванням. Усе гэтыя гады нас, журналістаў і бібліятэкараў, аб’ядноўвае цеснае супрацоўніцтва. І ...
Чэр 24 2020
Гэта падзея засталася самым яскравым успамінам для ветэрана. Права быць яе ўдзельнікам ён заслужыў мужнасцю і адвагай у баях з фашысцкімі захопнікамі. Сёння спаўняецца 75 гадоў ваеннаму Параду Перамогі 1945 года. Гэта быў трыумф народа-пераможцы, ваеннага майстэрс­тва савецкіх палкаводцаў, ...
Май 08 2020
«Кожны хацеў паставіць свой подпіс, сваё прозвішча на абгарэлых калонах, задымленых сценах. Там стаіць і мой надпіс»,– так расказваў крупчанін, сяржант Фёдар Мартынчык… Фрагмент адной са сцен рэйхстага. Хто ведае, магчыма, пачатак прозвішча «Мартын…», што часткова хавае справа ад уваходу ...
Кра 30 2020
Суровымі ваеннымі дарогамі выпала прайсці Надзеі Андрэеўне КАНАШЭВІЧ. «Сястрычка, родная, прысядзь, пагавары. Радасць і надзея ты наша…» Не раз даводзілася чуць такія словы франтавым медсёстрам. Немагчыма перацаніць тое, што рабілі яны для параненых і знявечаных салдат. На іх кволых плячах была ...
Кра 25 2020
Праз дзеючую армію, падпольнае супраціўленне, партызаны… Дзейнасць медыкаў падчас Вялікай Айчыннай вайны выклікае сапраўдны гонар за іх гераізм, мужнасць, міласэрнасць і самаахвярнасць. У летапісу, што сабраў ветэран працы, былы галоўны ўрач Крупскай цэнтральнай раённай бальніцы Міхаіл ...
Кра 23 2020
Фота з музея «Памяць» Крупскай пасялковай СШ. Праскоўя і Іван ПАДАЛІНСКІЯ адразу пасля вайны У музеі баявой славы «Памяць», што ў Крупскай пасялковай СШ, маю ўвагу прыцягнуў адзін цікавы фотаздымак. На ім – прыгожая маладая пара. Калі б убачыла яе ў іншых абставінах, то падумала б, што гэта ...
Кра 16 2020
Гэта як жа трэба было дапячы немцам, каб яны развесілі па Крупках лісткі-аб’явы з такім тэкстам?! Іх прынеслі разведчыкі партызанскага атрада «Гвардзеец», калі пайшлі ў райцэнтр вызваляць сваіх сувязных. Упарты, смелы, знаходлівы, няўлоўны Іван Кісялёў камандаваў адной з дыверсійных груп атрада. ...
Сак 25 2020
Георгій Буракоў Барацьба насельніцтва Беларусі з нямецкімі захопнікамі пачалася з першых дзён вайны. І была яна рознай – ад невыканання патрабаванняў акупацыйных улад да ўзброенага супраціўлення. Вядомая сваім падпольным і партызанскім рухам наша Крупшчына, і час працягвае адкрываць новыя ...
Сне 26 2019
Моладзь у першых радах стала на абарону Айчыны – у дзеючай арміі, у партызанах і падполлі. Тэма партызанскага руху – асаблівая. І для Крупскага раёна таксама. Да сярэдзіны 1942 года ўтварылася Барысаўска-Бягомльская партызанская зона, якая кантралявала шэраг партызанскіх злучэнняў, у тым ліку ...
Сне 05 2019
«Дзе ні з’явімся на трактары, сапраўднае свята ў вёсцы. Збіраліся і дзеці, і дарослыя, як быццам провады якія. Хоць сход аб’яўляй!». По дороге неровной, по тракту ли, Все равно нам с тобой по пути, – Прокати нас, Петруша, на тракторе, До околицы нас прокати! Гэтая песня доўгія часы кранала ...
Ліс 20 2019
Камсамольская моладзь ставіла працоўныя і спартыўныя рэкорды. Імкненне да высокіх вынікаў было добрай уласцівасцю тагачаснай моладзі, і камсамольцы здолелі ўпісаць шмат яркіх старонак у гісторыю Крупшчыны і Беларусі. Гэтыя старонкі – наш здабытак, пра які мы павінны ведаць, і наш гонар. Кандыдат ...
Ліс 13 2019
«Узяў на сябе абавязацельствы на выдатна вывучыць матэрыяльную частку зброі і свайго танка, з якім я ў патрэбны момант буду граміць ворага на яго тэрыторыі». Так абяцаў сваім выбаршчыкам-крупчанам у канцы далёкіх 30-ых дэпутат Вярхоўнага Савета БССР Мікалай Бялевіч, не думаўшы, што літаральна праз ...
Кас 23 2019
«Як падраслі, мы збіраліся ў кампаніі, сябравалі з аднагодкамі з усёй вуліцы, жылі весела, сваволілі і атрымлівалі наганяі ад бацькоў». Калі датыкаешся да мінулага, то агортваюць нейкія асаблівыя пачуцці. А з успамінаў Васіля Станіслававіча Бярловіча з Бабра гэтае мінулае робіцца такім ...
Кас 10 2019
У мінулым выпуску нашага праекта мы распачалі размову з найцікавейшым чалавекам – Васілём Станіслававічам Бярловічам з Бабра. Тое, што ён расказаў пра Крупкі другой паловы 30-х гадоў мінулага стагоддзя, выклікала вялікую цікавасць у нашых чытачоў, яны тэлефанавалі і выказвалі ўдзячнасць за такую ...
Кас 01 2019
Асаблівай славутасцю Крупак здаўна былі млыны. Не здарма ж яго выява значыцца на гербе горада Крупкі! Але, на жаль, мы ведаем не так многа падрабязнасцей. І вось – сапраўдны эксклюзіў! Новы суаўтар нашага праекта Васіль Станіслававіч Бярловіч з Бабра распавёў шмат цікавага пра млын, што працаваў да ...
Вер 10 2019
Больш за сем дзесяцігоддзяў прайшло з тых трагічных часоў. Нагода перагартаць гісторыю гэтай вёскі, а яна, тым часам, ідзе сваімі каранямі значна глыбей. Зараз у Лісічына – каля 30 гаспадарак і каля паўсотні чалавек пастаяннага насельніцтва. На лета прыязджаюць унукі да бабуль і дзядуль, а таксама ...
Жні 15 2019
Герой Сацыялістычнай Працы – вышэйшае ў СССР званне і вышэйшая ступень адзнакі за працу. Яно прысвойвалася тым, хто сваёй асабліва выдатнай наватарскай дзейнасцю праявіў выключныя заслугі перад Савецкай дзяржавай, садзейнічаў пад’ёму народнай гаспадаркі, навукі, культуры, росту магутнасці і славы ...
Ліп 30 2019
Цяжкай ранай засталася на нашай зямлі Вялікая Айчынная вайна. Яе жахі зведалі ўсе: і тыя, хто змагаліся з ворагам на полі бою, у партызанскіх атрадах, і тыя, хто былі ў акупацыі, і тыя, каму выпала працаваць на прымусовых работах… Ад першага да апошняга дня. Летапіс герояў-землякоў склаў Уладзімір ...
Ліп 15 2019
Пераемнасць лепшых працоўных традыцый трывала ідзе па паралелях часу, і зараз людзі памятаюць тых, хто ствараў падмурак сённяшняга жыцця. Ці шмат хто ў нашых населеных пунктах ці нават  сельсаветах зможа сказаць, што ёсць у яго, сабраная і занатаваная для нашчадкаў, гісторыя свайго роднага ...
Ліп 02 2019
«Мужчыны носяць доўгія бароды, пры праездзе незнаёмых людзей яны нізка кланяюцца, вызначаюцца гасціннасцю». Такімі запомніліся жыхары Начы англійскаму гісторыку і этнографу Уільяму Коксу, які двойчы праязджаў праз паселішча. Было гэта ўпершыню ў 1778-1779 годзе. Больш за 4 сотні гадоў налічвае ...
Чэр 11 2019
З’яўленне такой адметнай пабудовы ў Крупках – падзея! Цудоўны палац літаральна вырас на маляўнічым беразе Бабра і стаў прадметам захаплення, чутак і легенд. Самая папулярная сведчыць, што Карл Свяцкі знайшоў скарб у лясным возеры, як мы яго называем, Стаячым. І з гэтага золата з’явіліся сродкі на ...
Чэр 03 2019
Сядзібны дом Свяцкіх, бадай, самая адметная архітэктурная славутасць нашага горада і раёна. Ён добра захаваўся. І хоць сёння там далёка не панскія палаты, але трэба аддаць належнае людзям, што збераглі гэты цудоўны асабняк. Зараз гэта помнік архітэктуры і знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Але, на ...
Май 22 2019
Шчымлівы аповяд Анастасіі Сцяпанаўны Алексіевіч пра трагедыю вёскі Сомры мы пачалі ў мінулым выпуску праекта. Нават цяжка сабе ўявіць сёння, як людзі вытрымалі ўсё гэта. І зараз перад вачыма стаіць карціна, як дзяўчо кідалася па вёсцы, з вёскі на пасёлкі ў самым пекле, як імкнулася нешта рабіць, ...
Кра 18 2019
Вёску ўсю спалілі, нават агароджы і студні пагарэлі. Немцы і паліцаі прыязджалі ў Сомры некалькі разоў… Трымаю у руках сшытачак, бачу роўныя радкі, напісаныя прыгожым настаўніцкім почыркам. Пачынаю чытаць і ўжо не магу адарвацца. Перада мной, як кадры кінахронікі, паўстаюць трагічныя падзеі амаль ...
Сак 11 2019
У папярэднім выпуску мы пачалі аповяд пра вынікі ўнікальнай даследчай працы новага суаўтара нашага праекта Ігара Барысавіча Шалаумава, які паспрабаваў аднавіць звесткі пра вуліцу Леніна і яе жыхароў у перыяд ад 1945 да 1960 года. І мы пусціліся ў цікавае віртуальнае падарожжа ў мінулае. Прайшлі ад ...
Сак 04 2019
Вуліца Леніна заўсёды была вельмі ажыўленай, раней там сялілася шмат яўрэяў. Гэта, бадай, самая вядомая ў нашым горадзе і адна з самых старэйшых вуліц. На жаль, мы не ведаем, калі дакладна ўзнікла яна і як называлася першапачаткова. У народзе і зараз бытуе Зарэчча – так некалі людзі казалі пра ...
Лют 16 2019
Адданы сын сваёй Радзімы. Сапраўды, гэта пра класіка беларускай літаратуры, нашага земляка Міхася Калачынскага. У яго літаратурнай спадчыне вялікая колькасць пранікнёных вершаў, прасякнутых вялікай любоўю да роднай Беларусі, да сваёй малой радзімы. «Сталіца юнацтва майго» – так паэтычна і з ...
Лют 11 2019
Імя нашага земляка Міхася Калачынскага добра вядома ў беларускай літаратуры. Неаднаразова расказвалі мы пра яго і на старонках газеты. У чарговы раз, абмяркоўваючы творчыя планы з кандыдатам гістарычных навук Дзмітрыем Хромчанкам, зноў загаварылі пра знакамітага паэта – да спадобы нам яго ...
Лют 08 2019
У мінулым выпуску праекта мы пачалі аповед пра беларускага паэта, драматурга, празаіка і крытыка, аўтара тэксту Дзяржаўнага гімна БССР. Імя Міхася Клімковіча звязана з нашай Крупшчынай, тут ён настаўнічаў, актыўна вёў палітычную дзейнасць. У асобе гэтага чалавека беларуская культура набыла ...
Сту 28 2019
Палітычны светапогляд аўтара тэксту Дзяржаўнага гімна БССР Міхася Клімковіча ўсталёўваўся на Крупшчыне. Гэта вельмі цікавы факт з гісторыі нашага раёна. Праз гады Міхася Клімковіча будуць ведаць як беларускага паэта, драматурга, празаіка і крытыка. А ў тыя далёкія і супярэчлівыя 20-я гады мінулага ...
Сту 08 2019
1 студзеня 2019 года споўнілася 100 гадоў з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. БССР – цэлая эпоха ў гісторыі, яна стала фундаментам сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Мы – пераемнікі тых пакаленняў, што стваралі нашу эканоміку, навуку, культуру. І ўзялі шмат карыснага з тых ...
Сне 19 2018
Без малога 100 гадоў таму, а менавіта 5 студзеня 1919 года, пастановай Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі быў утвораны Камісарыят сацыяльнага забеспячэння, на які ўскладалася задача «агульнага кіраўніцтва ў вырашэнні сацыяльных пытанняў». У тым жа годзе быў утвораны і Камісарыят працы. ...
Сне 13 2018
  У мінулым матэрыяле мы пачалі аповяд пра нашага земляка, наркама земляробства БССР, Дзмітрыя Філімонавіча Прышчэпава. Мы расказалі пра тое, як просты батрацкі сын з вёскі Калодніца вывучыўся, служыў, як стаў вядомым грамадскім дзеячам. Сапраўдны ўзлёт.  Але гэтаму чаловеку, як, дарэчы, і многім ...
Сне 05 2018
Імя наркама земляробства БССР Дзмітрыя Прышчэпава добра вядома беларусам. Але і па сёння ў яго біяграфіі, напэўна, больш пытанняў, чым адказаў. Гісторыкі працягваюць вывучаць вірлівы лёс гэтай неардынарнай асобы і адкрываюць новыя факты. Нам таксама блізкая гэта тэма, бо Дзмітрый Філімонавіч ...
Кас 24 2018
Камсамольскае юнацтва – час, дарагі для многіх людзей. Гэта маладосць, магчыма таму ён у пэўнай ступені ідэалізуецца. Але гэта, бясспрэчна, і нядрэнна. Цікава даведацца, чым жа жыла, у што верыла, чым займалася моладзь апошняй чвэрці мінулага стагоддзя. Звернемся да эксперта. Самае цікавае ...
Кас 17 2018
Камсамольцы 20-х, 30-х. Сёння нам цяжка нават уявіць, як жыла і працавала гэта смелая моладзь. Але ў нас ёсць унікальная магчымасць даведацца пра асобныя моманты з таго няпростага і па-свойму рамантычнага часу. Гартаем кнігу кандыдата гістарычных навук Дзмітрыя Хромчанкі, якая мае рабочую назву ...
Кас 13 2018
Камсамол адзначае сваё стагоддзе. Але ён і зараз малады, перш за ўсё таму, што шмат гадоў аб’ядноўваў моладзь. Таму, што лепшыя яго традыцыі захаваліся і творча развіваюцца ў новых гістарычных умовах сучаснай моладдзю. Развіццё камсамольскага руху на Крупшчыне – вельмі цікавая старонка нашай ...
Вер 12 2018
І сёння ў ААТ «МайскаеАгра» і ААТ «Кляновічы» па праву могуць ганарыцца, што на досвітку станаўлення Крупскага раёна ў гэтых гаспадарках працавалі сапраўдныя героі. Цікавыя партрэты на фоне эпохі 30-х гадоў мінулага стагоддзя прадставіў нам у адным з выпускаў праекта кандыдат гістарычных навук ...
Вер 01 2018
«Вучыцца пачыналі з азоў, з першых літар. Часам даводзілася назіраць такую карціну: стараецца жанчына, выводзіць на паперы першыя вывучаныя літары, а хлапчук тузае яе за спадніцу і слязліва кліча: «Мама, хачу есці! Пойдзем дадому!» Вось так пачыналі асвойваць пісьменнасць крупчане ў далёкія ...
Жні 29 2018
Рамантызм 20-30 гадоў. На фоне няпростага тагачаснага жыцця ён выглядае нейкай асаблівай, адметнай з’явай. Натхненне моладзі, світанак развіцця грамадскіх арганізацый, мары пра неба… Неяк у размове з кандыдатам гістарычных навук Дзмітрыем Хромчанкам, які, дарэчы, вельмі паглыблена вывучаў гэтую ...
Ліп 20 2018
Якое на Крупшчыне было самае буйное прадпрыемства ў 30-я гады мінулага стагоддзя? Калі праз тэрыторыю раёна была пракладзена аўтамагістраль? За колькі часу можна было даляцець на самалёце з Халопеніч да Мінска? У мінулым выпуску мы перагарталі самыя першыя старонкі гісторыі Крупскага раёна. ...
Ліп 17 2018
Калі ў Крупках упершыню загарэлася электрычнае святло? Калі вуліца Савецкая атрымала сваю сучасную назву? Якое прадпрыемства было найбольш моцным ля вытокаў станаўлення нашага раёна? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце ў матэрыяле, што стаў стартавым для новага праекта.  Крупскі раён ...

Ведаць свае карані

Інтэрнэт-праект "Паралелі часу" прысвячаецца Году малой Радзімы. Яго задума – шэраг гістарычных матэрыялаў з абсалютна новай, эксклюзіўнай інфармацыяй і фотаматэрыялам аб малавядомых старонках развіцця Крупскага раёна. Аўтар праекта – галоўны рэдактар газеты Марына Барадаўка. Эпіграфам зусім невыпадкова абраны наказ «Ведаць свае карані», бо, толькі абапіраючыся на каштоўнасці папярэднікаў, мы захоўваем уласную самабытнасць. У суаўтарства для падрыхтоўкі матэрыялаў запрашаліся гісторыкі, краязнаўцы і проста жыхары горада і раёна, якія цікавяцца гісторыяй малой радзімы, ведаюць яе і якім ёсць што сказаць новага. Аўтару праекта ўдалося сабраць вакол яго ідэі сапраўды творчых і апантаных людзей. Фармат інтэрнэт-праекта дазволіў зрабіць сабраную інфармацыю даступнай самаму шырокаму колу карыстальнікаў, а гэта немалаважна.
Праект палюбіўся, а гэта значыць, што задума ўдалася. Ён працягваецца, свайго ўвасаблення чакае шмат ідэй, і наперадзе яшчэ шмат адкрыццяў, новых фактаў і творчых знаходак.

Please publish modules in offcanvas position.