krupki.by

ru RU be BE en EN


Крыніцы Вялікай Перамогі

Автор / 70-летие Великой Победы / Аўторак, 26 Май 2015 16:24 / Просмотров: 2587

Атрад асобага прызначэння. г. Масты, 1948 г.У маёй сям’і ўсе родныя абаранялі свой край і нашу Айчыну. У юбілейны год 70-годдзя Вялікай Перамогі ў мяне ўзнікла асаблівая цікавасць да лёсаў маіх родных людзей, якія прайшлі праз вайну. Калі была дзяўчынкай, часта слухала аповеды сваёй бабулі Агаф’і Пятроўны Гамляковай (у дзявоцтве) пра яе сям’ю, братоў, якія  загінулі ў гады вайны, пра дачку Марыю і яе жыццё ў фашысцкай Германіі і прыгонніцкую працу, пра сына Сцяпана, што ваяваў у партызанскім атрадзе.

Бацька мой – Сцяпан Ягоравіч Мазалеўскі, таксама часта апавядаў пра свой лёс. Ад яго я пачула праўдзівыя гісторыі аб яго родных, нашых сваяках.

Памяць аб сваім бацьку я берагу ўсё жыццё і свята захоўваю ўсе яго дакументы. Вечарамі часта дастаю пасведчанне партызана Беларусі, узнагароды і ўспамінаю, размаўляю з ім у думках. Праз дзесяцігоддзі пазалота ўзнагарод ніколькі не прапала, яна толькі крыху паблякла, нібы пастарэла. Мінаюць гады, вырастаюць новыя пакаленні на палітай крывёю зямлі, але застаецца шчырая падзяка тым, хто цаной свайго жыцця адстаяў свабоду. 

Каб яшчэ раз успомнінць і  напісаць пра лёс блізкіх мне людзей, я прайшла па тых мясцінах, дзе жылі мае бабуля, дзядуля, іх браты і сёстры. А значыць, і мой бацька.

Старэйшы брат маёй бабулі – Навум Гамлякоў – жыў у вёсцы Кругліца Узнацкага сельсавета. Вёска была невялікая, больш дваццаці двароў, але жылі дружна, працавалі самааддана. Напярэдадні вайны Навум узначальваў  тагачасны калгас. Старшыня разам з сялянамі прымаў актыўны ўдзел ва ўсіх сельскагаспадарчых грамадскіх работах. А як жа інакш! Кіраўніком жа выбіралі самага гаспадарлівага, кемлівага чалавека, які, да таго ж, многа ведае і ўмее рабіць сам. Атрымлівалася, што за кожную адказную справу першым даводзілася брацца старшыні, а за ім ішлі і калгаснікі.

Дома ў старшыні і яго жонкі – пяцёра дзяцей. Але спраўляўся Навум Пятровіч і са сваёй гаспадаркай, і з калгаснай. Шчыра верыў, што, дзякуючы самаадданай працы, жыццё людзей будзе паляпшацца. Але пачалася вайна, і немцы акупіравалі тэрыторыю раёна. Усім настаў час выканаць свой абавязак перад Радзімай. Вось што расказаў пляменнік Навума Уладзімір Пятровіч Гамлякоў з вёскі Двор:

– У Чырвоную Армію Навум не быў прызваны па здароўі і падчас акупацыі застаўся працаваць старшынёй абшчыны. А ў лесе, паблізу вёскі Дубы, з’явілася група партызан, якая пачала барацьбу з фашыстамі, утвараліся і падпольныя арганізацыі. У вёсцы Пярэсіка стаяў атрад нямецкіх карнікаў. Яны расстрэльвалі ўсіх, каго ў чымсьці западозраць, а то і мірных жыхароў. Так яны схапілі і расстралялі адзінаццаць вяскоўцаў. У партызанскі атрад уваходзілі жыхары прылягаючых вёсак, далучаліся воіны-акружэнцы. Ім трэба было падлячыцца, апрануцца. Ежы і солі не хапала, медыкаменты адсутнічалі. Навум Гамлякоў наладзіў сувязь з партызанамі. Старшыня дапамагаў байцам харчамі, адпраўляў у атрад зерне, гарох, муку, усё, што мог. Каардынатарам гэтых аперацый быў нехта Васіль. Потым я даведаўся, што ён служыў камісарам у начальніка нямецкай камендатуры Халопеніцкага гарнізона. На самой жа справе ён выконваў заданне падпольнай арганізацыі Крупшчыны. Аднойчы раніцай у канцы лета 1942 года я прыйшоў да дзядзькі Навума дамоў. Ён аднекуль хутка прыбег і сеў снедаць. Неўзабаве мы пачулі гул матацыкла. Немцы ўварваліся ў хату, схапілі дзядзьку, штурхнулі ў каляску і павезлі ў Пярэсіку. Нейкі здраднік данёс пра яго дапамогу партызанам. Навум толькі паспеў шапнуць жонцы Ксеніі пра фуфайку, дзе была зашыта сакрэтная запіска. Праз некалькі дзён мы даведаліся, што Навума расстралялі. 

Далей гутару з  Васілём Уладзіміравічам Шэлепнем, жыхаром вёскі Пярэсіка. Ён успамінае:

– Мы жылі ў канцы вёскі, я тады быў хлапчуком. У садзе ў нас была вырыта яма, куды мы хаваліся ад фашыстаў. Маці і іншыя вяскоўцы расказвалі, як расстралялі Навума. У канцы вёскі ляжаў ярус лесу. Туды яго, змучанага, і прывялі. Стралялі разрыўнымі кулямі ў галаву. Вакол уся зямля была ў крыві. На змярканні прыехалі родныя і забралі цела. 

Пахавалі Навума на могілках вёскі Пярэсіка. Пасля вайны яго жонка Ксенія не згадзілася перапахаваць у брацкую магілу. Так ён і ляжыць цяпер разам з ёй.

Другі брат маёй бабулі Пётр жыў і працаваў тут, у родных мясцінах. Праз нейкі час, у 1943 годзе, яго прызвалі ў Чырвоную Армію. Ён ваяваў на Заходнім фронце. Кожную вестачку ад яго жонка, дзеці і родныя прымалі з заміраннем сэрца і чакалі, чакалі з перамогай. Наступаючыя часці Чырвонай Арміі  ўжо гналі ворага са сваёй зямлі. Пачалося вызваленне заходніх зямель. Апошні раз родныя атрымалі пісьмо ад Пятра, што ён паранены, знаходзіцца ў шпіталі і ў хуткім часе далей пагоніць фашыстаў у іх логава. Але разам з радасцю вызвалення роднай зямлі чорнай весткай прыляцела ў сям’ю «пахавальная»: Пётр загінуў ва Усходняй Прусіі смерцю храбрых у кастрычніку 1944 года. Яго імя зараз выбіта на мемарыяльнай пліце ў в. Узнацк.

Але на гэтым беды не закончыліся. Дачку маёй бабулі Марыю, сястру майго бацькі, у 1943 годзе ўгналі на катаржныя работы ў Германію. Чатырнаццацігадовая дзяўчынка зведала пабоі нямецкага кнута, голад і холад, начавала разам з іншымі дзяўчатамі ў стойлах ля кароў, ела адходы ад стала бауэра, працавала ад світанку да змяркання. Так доўжылася аж 2 гады, пакуль іх не вызвалілі нашы войскі.

Пасля была радасць вяртання на Радзіму. Цётка Марыя жыла і працавала ў в. Шчаўры, выгадавала пяцёра дзяцей, і цяпер новыя пакаленні жывуць і працуюць на гэтай зямлі.

А цяпер хачу паведаць аб сваім бацьку – Сцяпане Ягоравічу Мазалеўскім. Цяжкія выпрабаванні выпалі і на яго долю. У маладосці я чула яго аповеды пра партызанскія будні, пра барацьбу з бандытамі ў Заходняй Беларусі. Ен расказваў, што пасля расстрэлу дзядзькі Навума ён употай сустрэўся з чалавекам пад псеўданімам Васіль. На самой справе гэта быў савецкі афіцэр Нестар Міхайлавіч Валасач, які трапіў з групай салдат у акружэнне і застаўся ў лесе, але наладзіў сувязь з падпольнай арганізацыяй Крупшчыны. Яго ўвялі ў склад нямецкага гарнізона, каб даставаў патрэбныя  партызанам звесткі. 

Я знайшла сляды гэтага мужнага чалавека. У в. Масцішча Барысаўскага раёна жылі яго родзічы, якія расказалі мне тое ж, што і мой бацька.

Са слоў жыхаркі гэтай вёскі Тамары Іванаўны Шэлепень, «Васіль» сапраўды працаваў у камендатуры па заданні падпольшчыкаў, здабываючы звесткі аб дыслакацыі фашыстаў, іх планах. Ім майму бацьку было дадзена заданне здабыць у фашыстаў зброю. Пасля яго выканання, Нестар Міхайлавіч дапамог яму пераправіцца ў партызанскі атрад імя К. Заслонава, дзе той быў залічаны ў склад разведвальнага ўзвода. Сам жа «Васіль» загінуў у баі пры абстрэле калоны фашыстаў паблізу в. Абчуга ў 1943 годзе.

Атрад, дзе ваяваў мой бацька, уваходзіў у склад брыгады Дубава. Неаднойчы бацька расказваў пра партызанскі рух на Беларусі, пра баявыя дзеянні партызан па захопе мастоў, вызваленні населеных пунктаў, мініраванні чыгуначных і праезных дарог, разгроме  нямецкіх груповак.

А вось яго аповед аб блакадзе партызанскіх атрадаў у маі-чэрвені 1944 года ў раёне возера Палік я запомніла назаўсёды. У акружэнні аказалася больш 15 партызанскіх брыгад. Яны вялі цяжкія баі, але голад, недахоп боепрыпасаў не давалі разгарнуць баявыя дзеянні, каб вырвацца з акружэння. Як успамінаў бацька, блакаднікі з’елі ўсіх коней, усю іншую жыўнасць. Далей, каб крыху зменшыць голад, пачалі варыць конскую збрую. Атрымліваўся нейкі цёмна-карычневы адвар, ды і ён лічыўся далікатэсам, які давалі ў першую чаргу дзецям і параненым. Паколькі бацька быў байцом разведвальнага ўзвода, камандзір атрада даў ім заданне знайсці бяспечнае месца і разведаць, ці можна там вывесці з акружэння дзяцей і жанчын. Разведчыкі знайшлі такое, найбольш прыгоднае, дзе шлях перагароджваў глыбокі 3-4-мятровы яр, таму карнікі яго не вельмі пільнавалі.Партызаны здолелі з лясін зрабіць перакідны мост, і ноччу, паколькі фашысты адтуль нападу не чакалі, удалося прарваць кальцо акружэння і вывесці дзяцей, жанчын і частку партызан.

Пасля вызвалення раёна ў 1944 годзе ў ліпені бацька пайшоў на фронт, дзе быў цяжка паранены ў начным баі пры ўзяцці адной з вышынь на тэрыторыі Беларусі. Куля прайшла навылёт ля сэрца. Доўга лячыўся ў шпіталі, а калі стаў на ногі, дзеючая армія ўжо была далёка за межамі Беларусі. Яго залічылі ў склад асобага падраздзялення міліцыі  Мастоўскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці. У лясах засталіся фашысцкія недабіткі, бандэраўскія групоўкі, якія раней дыслацыраваліся паблізу г. Стоўбцы, а пасля распаўзліся па лясах Беларусі. І гэта быў другі фронт барацьбы за вызваленне краіны. Бандыты не здаваліся, жорстка распраўляліся з мірнымі жыхарамі, рабавалі, палілі хутары, кралі скаціну. Цэлых сем гадоў бацька ў складзе асобага падраздзялення займаўся прачэсваннем лясоў і ліквідацыяй груповак праціўніка. На гэтай службе сустракаў у 1945 і Вялікую Перамогу. 

Паступова жыццё наладжвалася, людзі перасяляліся з хутароў у вёскі, сеялі хлеб, гулялі вяселлі. Тут, у Шчучыне, бацька сустрэў маю маці, якая працавала настаўніцай. Тут нарадзілася і я.

Мой бацька, Сцяпан Мазалеўскі, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.», юбілейнымі медалямі. Вельмі хацеў сустрэць трыццаты юбілей Вялікай Перамогі, але не паспеў: рэхам вайны адгукнулася сэрца.

Я ганаруся сваім бацькам, сваімі роднымі, якія прайшлі праз гарніла той страшэннай вайны і  сталі прыкладам патрыятызму, стойкасці духа і чалавечай годнасці. Мы абавязкова павінны помніць аб гераізме нашых салдат, партызан, падпольшчыкаў, якія адстаялі не толькі ўласную свабоду і незалежнасць, але і выратавалі будучае іншых народаў Еўропы. Мінаюць дзесяцігоддзі, падрастаюць ужо нашы дзеці і ўнукі, і вельмі неабходна, каб той дух, які падштурхоўваў нашых бацькоў на гераічныя ўчынкі, перадаваўся з пакалення ў пакаленне. Тады ніякай навале, ніякаму ліхалеццю нас не зламаць. Толькі б не зламалася  маладое пакаленне ў гэтай кругаверці, толькі б не згубіла яно сэнс гучнага і найважнейшага слова ў жыцці чалавецтва – мір. 

Тамара МАКАРЭВІЧ,

ветэран педагагічнай працы, выдатнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, г.п. Халопенічы.

Автор

admin

admin

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.