krupki.by

ru RU be BE en EN


Слаўны баявы шлях, адзначаны двума ордэнамі і медалямі, прайшоў Васіль Касарэўскі

Автор / Земляки / Субота, 04 Красавік 2020 10:46 / Просмотров: 963
Фотаздымак Васіля Андрэевіча КАСАРЭЎСКАГА змешчаны ў музеі Нацкай сярэдняй школы. 22-гадовы юнак з усімі ваеннымі ўзнагародамі сфатаграфаваны ў 1945 годзе.
Фотаздымак Васіля Андрэевіча КАСАРЭЎСКАГА змешчаны ў музеі Нацкай сярэдняй школы. 22-гадовы юнак з усімі ваеннымі ўзнагародамі сфатаграфаваны ў 1945 годзе.

З ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Васілём Андрэевічам Касарэўскім мне даводзілася сустракацца неаднойчы ў 70-80-я гады, калі ён быў яшчэ даволі жвавы і энергічны. Яшчэ адна сустрэча адбылася ў канцы 80-х, калі мы запрасілі яго выступіць перад вучнямі Нацкай сярэдняй школы.

Гутарка адбылася захапляльная, цікавая, памятная. Ветэран расказваў аб мінулай вайне, аб мужнасці і гераізме нашых салдат, аб цяжкіх ваенных выпрабаваннях, суровых буднях абаронцаў Радзімы. Гэта надоўга запомнілася настаўнікам і вучням, якія ўважліва слухалі ветэрана. Дзеці задавалі розныя пытанні, на якія ахвотна адказваў наш суразмоўца. Мы даведаліся, што Васіль Андрэевіч нарадзіўся на Расоншчыне Віцебскай вобласці, дзе прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады.

Да вайны пасля заканчэння школы паспеў папрацаваць у мясцовым калгасе рахункаводам. У 1942 годзе яшчэ зусім маладым пайшоў у партызаны, дзе быў ужо сфарміраваны атрад імя Калініна партызанскай брыгады імя Сталіна. Да месца адзначыць, што побач дзейнічала брыгада, у якой прымаў удзел і Пётр Міронавіч Машэраў. У атрадзе маладому партызану даводзілася хадзіць у разведку, удзельнічаць у баявых аперацыях па знішчэнні нямецкіх складоў з боепрыпасамі. «З-за недахопу рознага правіянту і харчавання (запалак, солі, хлеба) прыходзілася хадзіць у суседнюю Латвію, –  успамінаў ветэран. – Да граніцы з Латвіяй было дзесьці кіламетраў 15-20. Гэтыя правіянты дабываліся вельмі цяжка: ішлі праз мінныя палі, пад абстрэламі немцаў...»

З прыходам нашых войск у 1943 годзе Васіль Андрэевіч пайшоў на фронт і ваяваў у складзе 375-га стралковага палка 219-й дывізіі Калінінскага фронту, потым – у складзе Прыбалтыйскага фронту. Вызваляў Беларусь і Прыбалтыку. Ветэран успамінаў: «У гэты час быў на перадавой, у 1944 годзе вялася актыўная падрыхтоўка да вызвалення Беларусі і Прыбалтыкі. Асабліва жорсткімі былі баі за авалоданне трыма вышынямі непадалёк ад населенага пункта Пустошкі. Я ішоў у ланцугу атакуючых. З вялікімі цяжкасцямі авалодалі гэтымі вышынямі. Было шмат загінулых і параненых. За гэту аперацыю мяне ўзнагародзілі медалём «За баявыя заслугі».

У 1944 годзе ў ходзе жорсткіх баёў вызвалілі Беларусь і Прыбалтыку. У складзе палка быў кулямётчыкам. Многае прыйшлося перанесці ў баях. Асабліва цяжкімі былі дарогі ў Латвіі, баявое хрышчэнне адбылося пад горадам Рэзекне. За паспяховае авалоданне гэтым горадам кулямётчыку Касарэўскаму ўручылі ордэн Чырвонай Зоркі.

Нялёгкімі былі баі і пад Рыгай. За мужнасць і адвагу пры захопе горада ветэран быў узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені. У Прыбалтыцы было разбіта 20 нямецкіх дывізій. Вялікую групу акружылі і блакіравалі каля горада Ліепая. Гэта было ўжо ў пачатку мая 1945 года. За ліквідацыю і разгром гэтай групы войск у Прыбалтыцы Васіль Касарэўскі быў узнагароджаны медалём «За адвагу». Тут і закончылася для яго вайна.

У 1945 годзе як адважнага чырвонаармейца камандаванне накіроўвае Васіля Касарэўскага ў школу старшын у Станькава. Пасля заканчэння школы атрымоўвае накіраванне служыць у Крупскую вайсковую часць, дзе і знаходзіўся да 1954 года. Тут пазнаёміўся з будучай жонкай. Пасля дэмабілізацыі па сямейных абставінах пераехаў у вёску Вострава. Пэўны час працаваў шафёрам на торфзаводзе «Плавучае Галае», потым кранаўшчыком на льнозаводзе. Ветэран вайны пайшоў з жыцця ў 1991 годзе. Памяць аб гэтым чалавеку захоўваюць вяскоўцы, дзеці, унукі, вучні мясцовай школы. Падтрымліваюцца сувязі з сынам Васіля Андрэевіча – Віктарам, які шчыра дзеліцца ўспамінамі аб бацьку, байцу-выз­валіцелю.

Уладзімір КАНАПЛІЦКІ, аграгарадок Нача.

Автор

admin

admin

Актуально

22 августа ИМНС проведет телефонную консультацию по вопросам маркировки и прослеживаемости товаров

22 августа отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей и юридических лиц проводится тематический день информирования по вопросам маркировки и прослеживаемости товаров. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

21 августа ИМНС проведет телефонную консультацию

21 августа отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району проводится тематический день информирования с индивидуальными предпринимателями и представителями юридических лиц по вопросам налогообложения при переходе индивидуального предпринимателя в коммерческую организацию в рамках Закона Республики Беларусь от 22.04.2024 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

21 августа пройдет прием граждан и "прямая линия" с директором государственного предприятия «Миноблпассажиртранс»

В четверг, 21 августа, в здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8, с 10.00 до 11.00 будет осуществлять прием граждан, с 11.00 до 11.30 проводить прямую телефонную линию по телефону 2-77-47 директор государственного предприятия «Миноблпассажиртранс» КОХНО Александр Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 18 августа с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по телефону 2-77-47.

С 18 по 22 августа пройдет «горячая линия» по вопросам обращения чеков «Имущество»

Комитет государственного имущества Миноблисполкома с 18 по 22 августа проводит «горячую линию» по вопросам обращения именных приватизационных чеков «Имущество». Граждане могут задать интересующие вопросы об использовании чеков «Имущество» и сообщить о проб­лемных вопросах, связанных с обменом чеков на акции предприятий. Телефон «горячей линии» (+375 17) 500-45-08. Звонки принимаются 18, 20 и 22 августа с 9.00 до 13.00; 19 и 21 августа – с 14.00 до 17.00.

С 24 июня по 28 августа работает «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

По 28 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома работает «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Please publish modules in offcanvas position.