krupki.by

ru RU be BE en EN


«За жывога ці мёртвага Кісялёва нямецкія ўлады даюць 4 каровы і 12 пудоў солі»

Автор / Паралелі часу / Чацвер, 16 Красавік 2020 10:02 / Просмотров: 1259

Гэта як жа трэба было дапячы немцам, каб яны развесілі па Крупках лісткі-аб’явы з такім тэкстам?! Іх прынеслі разведчыкі партызанскага атрада «Гвардзеец», калі пайшлі ў райцэнтр вызваляць сваіх сувязных. Упарты, смелы, знаходлівы, няўлоўны Іван Кісялёў камандаваў адной з дыверсійных груп атрада.

Не было літасці ад яго фашыстам.

Вызначаўся гэты чалавек асаблівым характарам. Глыбока да сэрца ўспрымаў ён кожную смерць і бязлітасна помсціў ворагу за яго злачынствы. У Чырвонай Арміі ён з 1940 года, на вайне – з першых яе дзён. Ці думаў тады малады алма-ацінец, што патрапіць у беларускія лясы? Але шляхі вайны прадбачыць немагчыма.

У снежні 1941 года чырвонаармеец Кісялёў трапіў у акружэнне. Тады яго прытуліла сям’я Пятровічаў у Барысаве. Два тыдні пражыў ён там. Затым пераправілі ў вёску Каленішчы да Адама Кандратавіча Пятровіча. Пачаў шукаць партызан, але наскочыў на гітлераўцаў. Ад­стрэльваючыся, уцёк. Немцы спалілі хату Пятровіча, а гаспадара забілі, засталася жонка і двое сыноў.

Іван часта прыходзіў да іх з прадуктамі і гаварыў: «Вось знайду партызан і вас вазьму ў атрад». Пазней Пётр і Уладзімір Пятровічы былі пастаяннымі сувязнымі ў Кісялёва.

Партызан ён знайшоў у Палікскіх балотах. Яго прынялі ў дыверсійна-падрыўную групу № 6, якой камандаваў Канстанцін Сідзякін. Па 27 ліпеня 1942 быў Іван Іосіфавіч у складзе гэтай групы, дзе ўдзельнічаў у крушэнні 4-х варожых эшалонаў. Непасрэдна сам спусціў пад адхон 2 варожыя эшалоны, што накіроўваліся на фронт. У выніку былі разбіты 2 паравозы і 45 крытых вагонаў з боепрыпасамі і харчаваннем. Акрамя таго, падарваў 4 грузавыя машыны з карнікамі, знішчыўшы пры гэтым 58 салдат і афіцэраў. Узарваў адну легкавую машыну з чатырма нямецкімі афіцэрамі.

Не шкадуючы ні сіл, ні жыцця, Кісялёў дастойна змагаецца ў тыле ворага.  27 ліпеня 1942 года дыверсійная група № 6 накіроўваецца на адпачынак. Але Кісялёў, ахвяруючы гэтым, застаўся ў атрадзе «Гвардзеец», які толькі што прыбыў у партызанскую зону, каб сваім вопытам дапамагчы весці барацьбу ў тыле ворага. Стаў камандзірам дыверсійнай групы.

Хутка раслі партызанскія сілы, трэба былі звесткі пра стан нямецкага тылу. Камандзір атрада Андрэй Іванавіч Сянькоў і камісар Іван Фёдаравіч Ісачанка даручаюць Кісялёву арганізаваць на­дзейную сувязь у Крупках і Барысаве. Вельмі асцярожна падбіраў ён людзей, асобных накіроўваў служыць у паліцыю, каб праз іх здабываць каштоўныя звесткі, зброю і медыкаменты.

Аднойчы гітлераўцы сагналі жанчын, старых і дзяцей з вёсак Вялікі і Малы Люцец  Барысаўскага раёна ў калгасны сарай і падпалілі яго. Група Кісялёва вырашыла адпомсціць ворагу за смерць непавінных людзей. У вялікім сяле Жыцькава стаяў буйны нямецкі гарнізон. Там сярод паліцаяў быў партызанскі разведчык Міхаіл Драгун. Па заданні Кісялёва ён заклаў узрыўчатку – 15 кілаграмаў толу. Ноччу Жыцькава прачнулася ад аглушальнага выбуху, казарма была ахоплена полымем. Драгун разам з двума паліцэйскімі, што дапамаглі зрабіць дыверсію, пайшлі ў партызаны. Яны прынеслі з сабой адзін кулямёт і 5 вінтовак. У казарме знайшлі сваю магілу 30 фашыстаў.

А раніцай тыя, што засталіся жывымі, збіралі і палілі на вогнішчы лістоўкі, напісаныя рукой Кісялёва. Там гаварылася: «За пакуты народа, за смерць партызана Апета – помста, бязлітасная помста фашыстам і здраднікам!»

Міша Апет прыйшоў у групу Кісялёва са сваёй вінтоўкай. Фашысты жорстка расправіліся з яго сям’ёй – спалілі жывымі ў Малым Лютцы. Перад аперацыяй у Жыцькава яны разам з сябрам накіраваліся на сустрэчу з сувязнымі, натыкнуліся на немцаў. Завязаўся бой, Міхаіл быў паранены, паваліўся на зямлю, але паспеў выцягнуць гранату з-за пояса. Выбух – але хлопец быў яшчэ жывы. Да яго падбеглі чацвёра паліцаяў і немцаў… Кісялёў знайшоў Міхаіла з прабітымі грудзямі і апаленым ад выстралу тварам. Іван пакляўся адпомсціць за сябра. І нават запісаў у дзённік: «За смерць твайго бацькі, маці, жонкі і дзяцей, расстраляных людаедамі, мы, партызаны, клянемся адпомсціць. Вінаватыя ж у тваёй смерці будуць пакараныя, акрамя таго, праклятыя народам». І ён помсціў…

Як сведчыцца, Кісялёў шмат што занатоўваў у дзённіку і марыў пасля вайны напісаць кнігу.

Іван Кісялёў быў сапраўды мужным чалавекам. Пра яго часта расказваў у сваіх успамінах камісар атрада «Гвардзеец» Іван Фёдаравіч Ісачанка. Узгадваецца гэтае імя і ў знакамітай кнізе Сяргея Георгіевіча Жуніна «Ад Дняпра да Буга». Камісар Ісачанка ўспамінаў, што  неўзабаве пасля таго, як атрад упершыню абаснаваўся ў Крупскім раёне, група Кісялёва пусціла пад адхон 3 эшалоны з жывой сілай і тэхнікай ворага. Байцы гэтай жа групы недалёка ад Дзянісавіч выцягнулі тэлефонны слуп, а ў яму заклалі тол, зверху прысыпаўшы зямлёй. Калі на другі дзень фашысты сталі ставіць слуп, міна ўзарвалася. Так было знішчана 5 акупантаў.

Акрамя гэтага, Кісялёў звязаўся з фельчарам Савіцкім, які жыў у вёсцы Жыцькава ў Барысаўскім раёне. Атрад стаў рэгулярна атрымліваць медыкаменты і разведданыя. Пазней медыка забралі ў атрад.

Камандзір другой падрыўной групы, Рыгор Антонавіч Буевіч, узгадваў наступнае: «У пачатку жніўня 1942 г. мы з Іванам Кісялёвым, Паўлам Донем, Канстанцінам Ільюшыным і Пятром Яцэвічам выйшлі на заданне. На чыгуначным перагоне паміж Бабром і Красноўкай паставілі пад рэйкі зарад – 5 кілаграмаў толу. Аднак цягнік праскочыў зарад як ні ў чым не бывала. Хоць гэта было небяспечна, тым не менш, мы зноў паставілі зарад з невялікімі папраўкамі. І зноў ніякага выбуху... Аказалася, што дэтанатар і электрабатарэйки адсырэлі. Гэтая няўдача не спыніла нас. Мы звярнуліся да жыхароў Красноўкі з просьбай дапамагчы знайсці шнур метраў на 60. Яны змаглі нам прапанаваць толькі шнуркі з чаравікоў. З такіх шнуркоў і абрыўкаў вяровак мы звязалі шнур метраў на 50. Наступнай ноччу мы зноў усталявалі зарад, у які ўклалі гранату, да кальца ўзрывальніка якой прывязалі шнур. Пасля гэтага адышлі на ўскраек лесу. Калі цягнік параўняўся з мінай, мы нацягнулі шнур. Я пачуў магутны выбух, платформы з танкамі пачалі згрувашчвацца адна на адну, пачуліся стогны і крыкі. Праз месяц такім жа чынам, з выкарыстаннем шнура і гранаты, мы ўзарвалі эшалон каля Прыяміна».

Актыўна дзейнічала група Кісялёва і тады, калі была на Паліку. Яна была накіравана на знішчэнне тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, а таксама для падбору пастаяннага сувязнога для назірання за рухам эшалонаў праціўніка на фронт і з фронту па чыгунцы Барысаў-Орша. Гэтыя даныя перадавалі па рацыі ў штаб партызанскага руху.

У выніку быў знішчаны адзін кіламетр тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі на магістралі Мінск-Масква паміж Крупкамі і Бабром, высечана паўметра падземнага кабеля ля магістралі, сабраны каштоўныя звесткі пра рух эшалонаў.

Кісялёў быў сапраўды бясстрашным камандзірам. На асабістым яго рахунку – дзясяткі знішчаных аўтамашын і спушчаных пад адхон эшалонаў.

За баявыя заслугі ён быў вылучаны на пасаду камісара, калі ў 1944 годзе ў выніку пашырэння атрада «Гвардзеец» стварыўся яшчэ адзін атрад імя Ватуціна (потым яны ўвайшлі ў склад партызанскай брыгады імя П.К. Панамарэнкі).

Дзякуючы ініцыятыўнай рабоце камісара, атрад за кароткі перыяд з 20 чалавек павялічыўся да 150. За 4 месяцы барацьбы ў тыле ворага  забілі 147 нямецкіх салдат і афіцэраў, знішчылі 11 аўтамашын.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Іван Іосіфавіч Кісялёў узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалём «Партызану Айчыннай вайны» І ступені.

Узнагародныя дакументы кіраўніка камсамольскай дыверсійнай групы Кісялёва мы адшукалі на сайце «Партизаны Беларуси» partizany.by. Яны шмат чаго расказалі пра гэтага цікавага і мужнага чалавека. На жаль, нічога больш падрабязнага пра яго далейшы ратны і жыццёвы шлях невядома.

Фотаздымак і малюнкі, што мы выкарысталі ў праекце, прадаставілі супрацоўнікі Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея. Зроблены яны фатографам і мастаком партызанскага атрада «Гвардзеец». Некалі менавіта гэта фота мы выкарыстоўвалі ў якасці ілюстрацыі да іншага матэрыяла. Давайце ўважліва ўгледземся ў стары фотаздымак. Дыверсійная група –  шасцёра маладых мужчын са зброяй. Яны змагаліся з ворагам, не шкадуючы сваіх жыццяў. Вельмі хацелася даведацца пра іх крыху больш. Мы нават не ведаем іх проз­вішчаў. На сёння ўдалося здабыць інфармацыю толькі пра камандзіра. Магчыма, нехта са старэйшых нашых чытачоў штосьці ведае. Будзем удзячныя за дапамогу.

Автор

admin

admin

Актуально

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.